«Моцны Прэзідэнт, уплывовы парламент…» Прававая формула вызначана ў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 чэрвеня падпісаў указ нумар 196, якім зацверджана Канцэпцыя прававой палітыкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Канцэпцыя ўяўляе сабой структураваны ў пяці главах дакумент, што вызначае стратэгію развіцця ўсёй прававой сістэмы краіны, якая ў сучасных умовах павінна не проста рэгуляваць грамадскія адносіны, але і папярэджваць магчымыя выклікі і пагрозы.
У рамках канцэпцыі вызначаюцца паняцце прававой палітыкі Беларусі, яе мэты, прынцыпы, а таксама суб'екты: "Прававая палітыка - навукова абгрунтаваная дзейнасць дзяржавы пры ўдзеле грамадзян, грамадскіх інстытутаў па фарміраванні і развіцці ўсіх элементаў прававой сістэмы".
У дакуменце замацоўваюцца нацыянальныя гісторыка-культурныя асновы прававой сістэмы, пра







