Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 20.06.2023

Структура, задачы і метады дзейнасці АСВОД зменены ўказам Прэзідэнта

Структура, задачы і метады дзейнасці АСВОД зменены ўказам Прэзідэнта

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 175, які датычыцца дзейнасці Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (АСВОД). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакументам зацвярджаецца новая рэдакцыя Статута АСВОД, удасканальваецца структура аб'яднання, актуалізуюцца яго дзяржаўна значныя задачы і метады дзейнасці. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях надзяляецца паўнамоцтвамі па прадстаўленні дзяржавы ў АСВОД. У новай структуры аб'яднання ствараецца наглядальны савет пад кіраўніцтвам МНС. У адпаведнасці з указам пераразмяркоўваюцца функцыі паміж органамі АСВОД, змяняецца парадак выбрання і перавыбрання старшыні таварыства - прадугледжваецца ўзгадненне яго кандыдатуры з Прэзідэнтам Беларусі. БЕЛТА
Мітынг «Я хачу, каб не было больш вайны» адбудзецца 22 чэрвеня каля брацкай магілы ў Роўбіцку

Мітынг «Я хачу, каб не было больш вайны» адбудзецца 22 чэрвеня каля брацкай магілы ў Роўбіцку

Афиша, Великая Победа, Новости, Равнение на героев
22 чэрвеня -- Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу. У гэты дзень каля брацкай магілы ў аг. Роўбіцк адбудзецца мітынг "Я хачу, каб не было больш вайны". Пачатак у 17.00 гадзін.

«Раённыя будні» аб’яўляюць пра конкурс сярод грамадскіх распаўсюджвальнікаў нашай газеты. Усе ўмовы тут!

Актуально, Новости, Подписка, Профессия
Рэдакцыя газеты «Раённыя будні» аб’яўляе конкурс сярод грамадскіх распаўсюджвальнікаў нашага выдання. Месца будзе адно — першае. Таго, хто па выніках падліку колькасці падпісаных супрацоўнікаў арганізацыі, альбо іншых людзей, выйдзе ў пераможцы, чакае прыемны бонус ад рэдакцыі. Спяшайцеся, часу засталося не так і многа!
Пружанскія спартсмены пераможна выступілі на першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы

Пружанскія спартсмены пераможна выступілі на першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости, Спорт
Галоўны рэспубліканскі турнір летняга сезону для юнакоў і дзяўчат 2008-2009 гадоў нараджэння — першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы — завяршылася ў сталіцы. Спаборніцтвы, якія з’яўляліся тэставымі да ІІ Гульняў краін СНД, прымалі Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» і Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. За каманду Брэсцкай вобласці, якая заняла першае месца, выступалі спартсмены-выхаванцы СДЮШАР г. Пружаны. Гэта Андрэй Літвіновіч, Захар Дудко, Серафім Дулько, Анатоль Хоміч і Анастасія Грыцук. Дарэчы, Анатоль стаў пераможцам у штурханні ядра і заняў трэцяе месца ў мятанні дыска. Спартсмена падрыхтавалі трэнер СДЮШАР Яўгеній Данцоў, а таксама трэнеры Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву. Вольга Шанюк, інструктар-метадыст СДЮШАР г. Пружан
Медработнікаў раёна павіншавалі з прафесійным святам падчас канцэрта ў Палацы культуры (+ фота)

Медработнікаў раёна павіншавалі з прафесійным святам падчас канцэрта ў Палацы культуры (+ фота)

Актуально, Год мира и созидания, Здоровье, Культура, Новости, Профессия
З самага нараджэння і на працягу ўсяго жыцця мы аказваемся пад пільнай увагай медыцынскіх работнікаў. Яны захоўваюць і падтрымліваюць галоўную каштоўнасць грамадства – здароўе людзей, ад іх прафесійнага майстэрства, адданасці справе залежыць так многа – чалавечае жыццё. 16 чэрвеня ў гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае людзям у белых халатах. Да медыцынскіх работнікаў са словамі віншавання звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. Міхаіл Міхайлавіч падзякаваў медработнікам за штодзённую шчырую працу, узгадаў няпростыя часы выбуху каранавіруснай інфекцыі і годны адпор, які прафесіяналы сваёй справы далі невядомай хваробе, пажадаў, каб медыкі засталіся «крыху беспрацоўнымі» і ўручыў узнагароды. Добрыя словы прысутным таксам
Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі МЗС АДКБ заклікаў не пазбягаць праблем, а вырашаць іх, як бы ні было цяжка

Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі МЗС АДКБ заклікаў не пазбягаць праблем, а вырашаць іх, як бы ні было цяжка

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ заклікаў не пазбягаць праблем, а вырашаць іх, як бы ні было цяжка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што час для арганізацыі цяпер вельмі няпросты і патрабуе максімальнай мабілізацыі сіл, вопыту і рэсурсаў для захавання міру. І пры падрыхтоўцы да сустрэчы ён задумаўся аб тым, што сказаць галоўнага, паколькі за апошні час шмат ужо было агучана на сустрэчах з кіраўнікамі спецслужбаў СНД, сакратароў саветаў бяспекі АДКБ. Даючы ацэнку дзейнасці АДКБ, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што арганізацыю часам правільна крытыкуюць за недахоп у вырашэнні канкрэтных праблем. Напрыклад, Кыргызстан даўно просіць дапамагчы ва ўрэгуляванні канфлікту на граніцы з Тад