Суббота, 27 апреля 2024

Вечар духоўнай паэзіі «Шчырае слова»

116

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы на мінулым тыдні прайшоў вечар духоўнай паэзіі «Шчырае слова» з цыкла «Духоўнай радасці ззянне», які быў прымеркаваны да Дня праваслаўнай кнігі.

Асноўнай тэмай вечара стала тэма праваслаўнай малітвы ў рускай паэзіі. А абрана яна была невыпадкова. Бо пачынаецца Вялікі пост, і менавіта тое, што нам зараз неабходна, дык гэта малітва і пакаянне.

На вечарыне гучалі не толькі вершы і выказванні класікаў рускай літаратуры: М. Лермантава, А. Пушкіна, І. Ільіна, І. Буніна, М. Агніўцава, П. Раманава, Д. Меражкоўскага, але і малітвы свяціцеля Іларыёна, мітрапаліта Трыфана (Туркестанава), Лізаветы Кузміной-Караваевай, іераманаха Рамана, архіепіскапа Іаана Шахоўскага.

У завяршэнні вечара настаяцель Аранчыцкага храма іерэй Аляксандр (Мялешка) расказаў аб значэнні малітвы ў жыцці кожнага чалавека.

Алена Антончык, загадчыца Ліноўскай сельскай бібліятэкі