Среда, 22 марта 2023

Актуально

І зноў — пра лаўкі на Кастрычніцкай. Чытачка ў чарговы раз уздымае набалелае пытанне

І зноў — пра лаўкі на Кастрычніцкай. Чытачка ў чарговы раз уздымае набалелае пытанне

Жыхарка горада Галіна Міхайлаўна звяртае ўвагу на адсутнасць лавак па ўсёй вуліцы Кастрычніцкай. — Гэтая вуліца вельмі працяглая, і паток людзей тут насычаны. А вось састарэлым прысесці і адпачыць практычна няма дзе. У прыватнасці, жанчына раіць звярнуць увагу на ўчастак каля моста, дзе можна было б размясціць 1-2 лаўкі. Калі ж гэта будзе прызнана нерацыянальным, то аспрэчыць яе меркаванне наконт неабходнасці месца адпачынку каля аддзялення банка, оптыкі і аптэкі немагчыма. — На свае вочы бачыла, як людзі былі вымушаны сядзець на прыступках ганкаў гэтых устаноў. І некалі ж тут былі лаўкі, але іх чамусьці прыбралі. Падрыхтаваў Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік
Маршрут аўтапарабегу судэкспертаў «Наша сіла ў адзінстве» прайшоў праз Пружаны (+відэа)

Маршрут аўтапарабегу судэкспертаў «Наша сіла ў адзінстве» прайшоў праз Пружаны (+відэа)

У мінулую суботу Пружаны прымалі маштабны аўтапрабег «Наша сіла ў адзінстве» з некалькіх дзясяткаў аўтамабіляў, арганізаваны ўпраўленнем Дзяржкамітэта судэкспертыз па Брэсцкай вобласці. https://www.youtube.com/watch?v=dgjs2kxstew Як паведаміў начальнік абласнога ўпраўлення судовых экспертыз Андрэй Дзяшкевіч, у гэты значны для Дзяржкамітэта год, калі будзе адзначацца 10-годдзе стварэння структуры, запланаваны шэраг мерапрыемстваў. І, безумоўна, некаторыя з іх маюць гістарычную накіраванасць. Справа ў тым, што судэксперты прымаюць актыўны ўдзел у расследаванні крымінальнай справы па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. — Грамадскасць зараз знаёміцца з папярэднімі вынікамі праводзімых экспертыз пры эксгумацыі пахаванняў, аднак інфармацыя даецца ў выглядзе л
Падраздзяленні Пружанскага лясгаса правялі вучэнні і праверылі гатоўнасць да сезону пажараў (+многа фота)

Падраздзяленні Пружанскага лясгаса правялі вучэнні і праверылі гатоўнасць да сезону пажараў (+многа фота)

На базе Бярозаўскага лясніцтва напрыканцы мінулага тыдня прайшлі дэманстрацыйна-практычныя вучэнні падраздзяленняў Пружанскага лясгаса з мэтай праверкі гатоўнасці да пажаранебяспечнага перыяду. Раней падобныя агляды ладзіліся непасрэдна ў структурных падраздзяленнях. Аднак дзеючыя пажарныя лясныя аховы сумесна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы. Гэтак жа яны дзейнічаюць і пры ўзнікненні сур’ёзных лясных пажараў. Як адзначыў начальнік аддзела аховы і абароны лесу Брэсцкага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Канстанцін Скрабец, неабходна не толькі пракантраляваць гатоўнасць тэхнікі і людзей, але і ацаніць зладжанасць ахоўных брыгад, узровень іх ведаў і ўменняў. — Пажар лягчэй ліквідаваць на самым пачатку ўзгарання, але ж лесаводы павінны быць гатовыя і да маштабных дзеянн
Векавы юбілей адзначыла і новы пашпарт атрымала жыхарка Пружан Вера Грэбень!

Векавы юбілей адзначыла і новы пашпарт атрымала жыхарка Пружан Вера Грэбень!

Новы пашпарт 100-гадовай жыхарцы нашага горада Веры Конанаўне Грэбень на днях асабіста ў рукі выдаў начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС капітан міліцыі Дзмітрый Касюк. Дзмітрый Мікалаевіч завітаў да старажылкі дадому і павіншаваў яе з юбілеем, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і разам з дакументам грамадзяніна Беларусі ўручыў букет руж. Бабуля была прыемна здзіўлена візітам супрацоўніка пашпартнага стала і сардэчна падзякавала за аказаную ёй увагу. Вера Конанаўна адзначыла векавы юбілей 13 лютага. Для свайго паважанага ўзросту жанчына добра выглядае. Як кажуць дачка Лідзія і сын Аляксандр, якія даглядаюць маму, здароўе ў яе даволі някепскае. Дзеці дапамагаюць сталаму чалавеку адольваць магчымыя цяжкасці, разам жартуюць. Таксама бабулю наведва
Наш рэпартаж: узаемаправеркі падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ прайшлі ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», «Агра-Калядзічах» і «Пружанскім»

Наш рэпартаж: узаемаправеркі падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ прайшлі ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», «Агра-Калядзічах» і «Пружанскім»

У сельскай гаспадарцы без праблем не абходзіцца ні адзін дзень. Гэта не значыць, што людзі не працуюць на вынік, не бачаць перспектывы на будучае. Любое сельгаставарыства — складанае і шматпрофільнае прадпрыемства, работа якога залежыць не толькі ад чалавечага фактару, але ў многім ад пагодных умоў. Каб пазбегнуць адмоўных вынікаў, часам трэба сабрацца разам і абмеркаваць бягучую сітуацыю, знайсці правільнае выйсце. Вельмі актуальны такі метад работы цяпер, калі вось-вось пачнецца закладка будучага ўраджаю. У такім ракурсе днямі прайшлі і ўзаемныя праверкі падрыхтоўкі да сёлетніх вясенне-палявых работ ва ўсіх гаспадарках раёна. Карэспандэнты «раёнкі» папрысутнічалі на мерапрыемстве, якое было арганізавана ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», ААТ «Агра-Калядзічы» і «Пружанскае». У п
Лукашэнка — сілавікам: неабходна быць гатовымі да любых падзей

Лукашэнка — сілавікам: неабходна быць гатовымі да любых падзей

Пытанні процідзеяння знешнім і ўнутраным пагрозам павінны быць на асаблівым кантролі, неабходна быць гатовымі да любых падзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях дзейнасці органаў сілавога блока, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што найвышэйшы ўзровень знешніх пагроз для Рэспублікі Беларусь вымушае звярнуць самую пільную ўвагу і на пагрозы ўнутраныя. "Тым больш што гэта - звёны аднаго ланцуга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Нам неабходна быць гатовымі да любых падзей. Такім чынам, пытанні процідзеяння знешнім і ўнутраным пагрозам павінны быць сёння на асаблівым кантролі", - падкрэсліў Прэзідэнт. БЕЛТА
Лукашэнка сабраў нараду з сілавым блокам Беларусі і расказаў аб прычынах

Лукашэнка сабраў нараду з сілавым блокам Беларусі і расказаў аб прычынах

Нацыянальная бяспека і сітуацыя ў сілавым блоку сталі тэмай вялікай нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Тэма нашай сённяшняй нарады - нацыянальная бяспека і сітуацыя ў сілавым блоку. Як гэта прынята штогод, у пачатку года па выніках мінулага кожны міністр сілавога блока далажыў мне аб сітуацыі на падведамнай тэрыторыі. Вядома, вы разумееце, што гэта за даклады. Я не хачу сказаць, што яны не прафесійныя. Яны вельмі прафесійныя. Але, як я заўважыў, тэндэнцыя і трэнд сур'ёзны, каб паказаць сябе ў добрым святле. Гэта не хлусня. Гэта сапраўды так. У нашых сілавікоў справы ідуць нядрэнна. Але ёсць жа і недахопы. І я не такі глыбокі прафесіянал, як генеральны пракурор, дапусцім, каб даць ацэнку па вашых пісьмовых дакладах", - звярнуў увагу белар
У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак, 22 сакавіка, мітынгі пройдуць у Пружанах і ва ўсіх сельсаветах раёна

У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак, 22 сакавіка, мітынгі пройдуць у Пружанах і ва ўсіх сельсаветах раёна

22 сакавіка споўніцца 80 гадоў з моманту трагедыі вёскі Хатынь. У гэты дзень у 1943-м фашысцкія карнікі зажыва спалілі 149 жыхароў гэтай вёскі. Традыцыйна 22 сакавіка – гэта Дзень памяці жыхароў усіх спаленых вёсак. І ў гэты дзень па ўсім Пружанскім раёне пройдуць памятныя мітынгі. У Пружанах мітынг адбудзецца ў 15.00 гадзін каля помніка «Спаленым вёскам». Таксама мітынгі пройдуць у сельсаветах Пружанскага раёна: - у аг. Харава (Хараўскі сельсавет), у 9.00; - у аг. Шані (Шаняўскі сельсавет), каля помніка загінулым землякам, у 12.00; - у в. Казлы (Мокраўскі сельсавет), каля брацкай магілы ахвярам фашызму, у 12.00; - у в. Новыя Засімавічы (Навазасімавіцкі сельсавет), у 12.00; - у в. Аранчыцы (Ліноўскі сельсавет), каля помніка загінулым землякам, у 12.30; -
Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктара Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, аб стане спраў у сферы спорту ўнутры Беларусі ён добра інфармаваны. Таму асноўнай тэмай размовы стала сітуацыя з беларускім спортам на міжнароднай арэне, у тым ліку пытанні маючай адбыцца ў 2024 годзе Алімпіяды. У адпаведную дзейнасць актыўна ўключаны як дзяржаўныя органы, так і грамадскія арганізацыі. Прэзідэнта цікавіла, як тут арганізавана работа і ўзаемадзеянне з Нацыянальным алімпійскім камітэтам. Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўваліся падрыхтоўка і правядзенне ІІ Гульняў краін СНД, якія ў жніўні гэтага года прыме Мінск. Раней Прэзідэнт Беларусі падкрэсліваў, што гэтыя міжнародныя спаб
Як бухгалтар з Пружан Галіна Вайтуховіч сяброўства з камп’ютарам на трэнажорную залу, бег і фітбокс замяніла

Як бухгалтар з Пружан Галіна Вайтуховіч сяброўства з камп’ютарам на трэнажорную залу, бег і фітбокс замяніла

Здароўе з’яўляецца адным з галоўных складнікаў нашага шчаслівага жыцця. Бо калі нешта баліць, то і свет не мілы. Спорт — цудоўная магчымасць папярэдзіць розныя захворванні, а фізічная актыўнасць дапаможа пазбавіцца непрыемных адчуванняў у целе. З гэтымі тэзісамі згодна і Галіна Вайтуховіч, якая пачала займацца спортам праз цяжкасці са спінай і ўжо не ўяўляе жыцця без трэнажорнай залы. З нядаўняга часу Галіна Вайтуховіч займае пасаду намесніка начальніка бухгалтарскага аддзела Пружанскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Дагэтуль працавала бухгалтарам на розных прыватных прадпрыемствах. — Прычынай таго, што я пачала займацца спортам, стала мая спіна. Як вы разумееце, бухгалтары не адрозніваюцца асаблівай рухавай актыўнасцю на рабочым месцы. З-за пастаяннага сядзячага ладу ж
Лукашэнка адзначыў актывізацыю кантактаў з Калмыкіяй, але сапраўдны прарыў яшчэ наперадзе

Лукашэнка адзначыў актывізацыю кантактаў з Калмыкіяй, але сапраўдны прарыў яшчэ наперадзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Калмыкія Бату Хасікавым адзначыў актывізацыю кантактаў з гэтым расійскім рэгіёнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Павітаўшы госця, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з вялікім задавальненнем сустракае кіраўніка расійскага рэгіёна ў Палацы Незалежнасці: "Дзякуй за тое, што вы прыязджаеце ў Беларусь, знаёміцеся з Беларуссю. Для нас гэта вельмі важна". https://www.youtube.com/watch?v=GtC9jkrob9M Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, нягледзячы на адлегласць, якая аддзяляе Беларусь і Калмыкію, народы заўсёды былі блізкімі па духу, сумеснай гісторыі, выхаванні. "Нашы продкі разам абаранялі заваяванні Кастрычніка, атрымалі Вялікую Перамогу ў барацьбе з фашызмам, узнімалі з руін разбураную краіну, здзяйсняючы прац
Прадукцыю «Пружанскага малочнага камбіната» высока ацаніла журы міжнароднай выставы «Прадэкспа-2023» у Маскве

Прадукцыю «Пружанскага малочнага камбіната» высока ацаніла журы міжнароднай выставы «Прадэкспа-2023» у Маскве

Толькі работа і адказнасць усёй каманды дае добры плён, дапамагае вырабляць якасную прадукцыю і папаўняць скарбонку ўзнагарод. У гэтым перакананы на ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Нядаўна прадпрыемства зноў парадавала прыемнымі навінамі: мясцовыя масла- і сыраробы вярнуліся з узнагародамі з міжнароднай выставы «Прадэкспа-2023» у Маскве. — Усе конкурсы і выставы для завода — своеасаблівая справаздача за пэўны час работы. Уласна, і мы самі стараемся прэзентаваць на такіх мерапрыемствах новыя віды прадукцыі. Словам, здзіўляць. І нашы ўзнагароды якраз сведчаць пра гэта, — расказвае спецыяліст па маркетынгу Іна Іванова. Вось і журы 30-й юбілейнай выставы ў расійскай сталіцы паставіла найвышэйшыя адзнакі новым і ўжо любімым відам прадукцыі. З Масквы работнікі малочнага камбіната
Што адрамантавана ў раёне летась і чаму несанкцыянаваныя звалкі не знікаюць? Інтэрв’ю  з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгай Дрозд

Што адрамантавана ў раёне летась і чаму несанкцыянаваныя звалкі не знікаюць? Інтэрв’ю з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгай Дрозд

Заўсёды актуальным застаецца пытанне навядзення парадку на нашай з вамі зямлі. У гэтым плане ў Пружанскім раёне робіцца многае, і не толькі падчас адпаведных месячнікаў і акцый: высаджваюцца дрэўцы, работнікі камунальнай службы шчыруюць на высадцы прыгожых кветак, якія радуюць вока да позняй восені, праводзяцца суботнікі, падчас якіх прыбіраецца смецце. Многія жыхары раёна імкнуцца, каб рэгіён быў чыстым і ўтульным, прывабным воку. Не застаецца ўбаку ад навядзення парадку і Пружанская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: яна каардынуе шэраг работ, якія праводзяцца рознымі службамі, ажыццяўляе непасрэдны кантроль. Пра тое, што было зроблена ўвогуле за год мінулы на тэрыторыі раёна, мы пагутарылі з начальнікам інспекцыі Вольгай Дрозд. — Вольга Міхайлаўна, ц
Пружанскі лясгас будзе рэалізоўваць сок бярозавы

Пружанскі лясгас будзе рэалізоўваць сок бярозавы

Пружанскі лясгас будзе рэалізоўваць сок бярозавы. Кошт — 0,18 руб. за 1 літр. Інфармацыю пра месцазнаходжанне дзялянак і наяўнасць бярозавага соку, а таксама пра ўчасткі ляснога фонду, на якіх грамадзяне маюць права бясплатна ажыццяўляць без дазваляльных дакументаў для задавальнення ўласных патрэб нарыхтоўку дрэўных сокаў і мху (ляснога подсцілу, апалага лісця) можна ўдакладніць у бліжэйшым лясніцтве па тэлефонах: —Бярозаўскае лясніцтва — 28-1-80,—Гарадзечненскае лясніцтва — 63-1-45,—Зеляневіцкае лясніцтва — 48-3-40,—Ліноўскае лясніцтва — 31-3-63,—Лыскаўскае лясніцтва — 31-2-45,—Ружанскае лясніцтва — 29-6-91,—Пружанскае лясніцтва — 7-11-08,—Міхалінскае лясніцтва — 28-1-42,—Мокраўскае лясніцтва — 64-6-67. Пружанскі лясгас інфармуе: згодна з ч. 1 арт. 16.19 Кодэкса Р
Разам зробім Пружаншчыну прыгажэйшай! У раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку

Разам зробім Пружаншчыну прыгажэйшай! У раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку

Падрыхтоўка да 590-годдзя Пружан пачалася. Ужо стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна, які працягнецца да 14 красавіка. Рабочыя зялёнага будаўніцтва Ірына Блізнюк, Вольга Хілевіч, аператар кацельні Аляксандр Пышко работы Алег Цёхан. Як паведаміў начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Бушук, работнікі камунальнай службы ўжо праводзяць замену газонаў па вуліцы Савецкай. У хуткім часе аналагічныя работы пачнуцца па вуліцы Р. Шырмы. Пасля спецыялісты зоймуцца пасадкай кветак. А ў канцы красавіка пройдзе традыцыйны рэспубліканскі суботнік, да якога далучацца ўсе працоўныя калектывы Пружаншчыны. Юлія Янушка. Фота Кацярыны Маіск