Воскресенье, 13 октября 2024

Год качества

І музыка льецца, і песня гучыць! Як жыве і працуе сёння Ліноўскі сельскі Дом культуры

І музыка льецца, і песня гучыць! Як жыве і працуе сёння Ліноўскі сельскі Дом культуры

Штогод у разгар кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць акцёры і паэты, пісьменнікі і мастакі, музыканты, работнікі музеяў і выставачных залаў, бібліятэкары, кіраўнікі творчых калектываў. Напярэдадні свята мы зазірнулі ў Ліноўскі Дом культуры, каб бліжэй пазнаёміцца з людзьмі мастацтва і хоць на імгненне дакрануцца да высокага, добрага, светлага… Ліноўскі сельскі Дом культуры пачаў сваю дзейнасць у 1947 годзе ў асобным будынку па вуліцы Вакзальнай. У 1991-м пераехаў у новы вялікі і прасторны будынак на вуліцы Паркавай, дзе знаходзіцца і зараз. У Ліноўскім сельскім Доме культуры дзейнічаюць творчыя калектывы рознай жанравай накіраванасці: народны фальклорны гурт «Бабіна лета», народны струнны ансамбль «АRCHI», клуб аматараў вакальна-эстрадных спеваў «Мара», клуб аматараў песні
Прыйшоў, убачыў, зрабіў, дапамог — прынцып жыцця і работы роўбіцкага старасты Сяргея Шчэрбы

Прыйшоў, убачыў, зрабіў, дапамог — прынцып жыцця і работы роўбіцкага старасты Сяргея Шчэрбы

Аграгарадок Роўбіцк славіцца не толькі блізкасцю Белавежскай пушчы, калоніяй белага бусла, але і шчырымі працавітымі людзьмі, для якіх малая радзіма — не проста словы, а сапраўдная любоў і пяшчота да мілага сэрцу куточка. Прыйшоў, убачыў, зрабіў, дапамог. Па такім прынцыпе жывуць і працуюць жыхары Роўбіцка, і такіх вельмі шмат. Сярод іх Сяргей Іванавіч Шчэрба, стараста вёскі, для якога чысціня і парадак у родным краі — справа гонару і сумлення. Ён тут нарадзіўся і вырас, ведае кожную сцяжынку і закуток, тут яго карані, сябры, сям’я і любімая работа. З’ехаць кудысьці, змяніць, як кажуць, абстаноўку, не было нават у думках. А вось зрабіць свет вакол сябе лепшым і прыгажэйшым — гэта яго крэда, па якім ён працуе і жыве. — Колькі сябе памятаю, заўсёды працаваў на будоўлі: аздабленне,
70 маладых людзей з Пружанскага раёна  адправяцца гэтай восенню на тэрміновую ваенную службу (+фота)

70 маладых людзей з Пружанскага раёна адправяцца гэтай восенню на тэрміновую ваенную службу (+фота)

Мерапрыемства, прысвечанае ўручэнню павестак прызыўнікам на ваенную службу, прайшло на гэтым тыдні ў вялікай зале Палаца культуры. Ужо не першы год у нашым раёне стала добрай традыцыяй ва ўрачыстай абстаноўцы, праводзіць на службу ва Узброеныя Сілы маладых землякоў. Акрамя саміх навабранцаў, якім былі ўручаны павесткі, удзел у мерапрыемстве прынялі ваенны камісар Пружанскага раёна, падпалкоўнік Кірыл Шаўчэнка, камандзір узвода міліцыі раённага аддзела Дэпартамента аховы, лейтэнант міліцыі Дзмітрый Мышкевіч і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Уладзімір Яцкевіч. Кожны з іх пажадаў хлопцам добрай і ўдалай службы. Таксама айцец Дыянісій блаславіў прызыўнікоў і пажадаў ім добрых камандзіраў і надзейных саслужыўцаў. У восеньскую прызыўную кампанію гэтага года з Пружанс
Першую сесію ў новым скліканні правёў Маладзёжны парламент (+фота)

Першую сесію ў новым скліканні правёў Маладзёжны парламент (+фота)

Першая сесія Маладзёжнага парламента трэцяга склікання прайшла ў вялікай зале райвыканкама. Усяго членамі Маладзёжнага парламента новага склікання выбраны 19 чалавек, менавіта яны ў бліжэйшы час стануць генератарамі новых ідэй, накіраваных на садзейнічанне росквіту нашага раёна і паляпшэнню камфорту жыцця людзей, якія тут пражываюць. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік. На разгляд уносіліся пытанні аб абранні кіруючага складу парламента: старшыні, намесніка старшыні, сакратара і прэзідыума, а таксама зацвярджэнне плана работы. У пачатку сесіі аднагалосным рашэннем на пасаду старшыні Маладзёжнага парламента быў выбраны Дзяніс Цямчык, д
Прафсаюзны сход работнікаў АПК правялі ў Пружанах

Прафсаюзны сход работнікаў АПК правялі ў Пружанах

Чацвёртага кастрычніка ў малой зале гарадскога Палаца культуры прайшла дзясятая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Пружанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У любой справе ніколі лішнім не будзе падвядзенне вынікаў зробленаму. Чаго дасягнулі, з якім рэзультатам прыйшлі да фінішу? Калі недзе прамахнуліся, то якія шляхі існуюць да выкаранення памылак? Якія мэты і задачы ставіць на будучае? Вось пра гэта і не толькі гаварылі на канферэнцыі, дзе сабраліся кіраўнікі гаспадарак, старшыні прафсаюзных пярвічак арганізацый. Першачаргова справаздачу аб рабоце за папярэднія пяць гадоў зрабіла старшыня райкама работнікаў АПК Вольга Зубкова. Былі названы як дасягненні, так і напрамкі дзейнасці, на якія ў будучым патрэбна будзе звяр
ААТ «Агра-Калядзічы» на вышыні

ААТ «Агра-Калядзічы» на вышыні

Прайшлі чарговыя абласныя дажынкі, якія сёлета святкавалі нашы хлебаробы ў г. Мікашэвічы. Вельмі прыемна, што падчас ушанавання працаўнікоў вёскі быў адзначаны наш раён, двойчы апладысменты гучалі ў адрас ААТ «Агра-Калядзічы». У мінулую суботу дырэктар сельгаставарыства Сяргей Субота прымаў з рук Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі Падзяку Прэзідэнта калектыву работнікаў ААТ «Агра-Калядзічы» за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і сертыфікат на новы трактар «Беларус 1221.3». Як адзначыў Сяргей Сяргеевіч, гэта вялікі гонар для гаспадаркі быць прызнанай у рэспубліцы, прымаць віншаванні ад самога Прэзідэнта. Нельга не заўважыць, што гэтая ўзнагарода для сельгаставарыства ўжо трэцяя па ліку. У 2018 годзе разам з падзякай атрым
Брэстчына адсвяткавала «Дажынкі» (+многа фота)

Брэстчына адсвяткавала «Дажынкі» (+многа фота)

Першы рэгіён стаў лідарам не толькі ва ўборачнай кампаніі, але і ў сяўбе азімых. Таму і свята хлебаробаў — «Дажынкі» — тут правялі першымі. У гэтым годзе сталіцай фестывалю-кірмашу сталі Мікашэвічы Лунінецкага раёна. Каб павіншаваць аграрыяў і выказаць словы падзякі за нялёгкую працу, завітаў на свята і сам Першы — Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дэлегацыю Пружаншчыны гасцінна сустрэлі на тэрыторыі Лунінскага сельсавета. Старшыні Пружанскага райвыканкама Міхаілу Грышкевічу паднеслі каравай, спечаны з мукі новага ўраджаю. Само ж свята праходзіла ў прыгожых Мікашэвічах, якія паспелі аднавіцца і сустракалі гасцей ярка, шумна, весела. На вуліцах і завулках горада раскінуліся шматлікія падворкі, культурныя і гастранамічныя лакацыі, выставы. Кожны з падворкаў быў арыгінальны,
Хто адказвае за вулічнае асвятленне?

Хто адказвае за вулічнае асвятленне?

У сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў, звязаных з працай вулічнага асвятлення, узнікла неабходнасць падрабязнага растлумачэння асаблівасцей дадзенай работы. У г. Пружаны, г.п. Шарашэва і Ружаны ўладкаваннем і эксплуатацыяй вулічнага асвятлення займаецца КУВП «Камунальнік» (кантактны тэлефон 115). Забеспячэннем выканання сацыяльнага стандарту асвятлення вуліц іншых населеных пунктаў Пружаншчыны займаюцца сельвыканкамы сумесна з філіялам «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга». У кожнай вёсцы вызначаецца адказная асоба (старшыня сельвыканкама або стараста), праз якую забяспечваецца своечасовая перадача заявак у ПЭС у выпадку ўзнікнення няспраўнасцей ліхтароў. Вядуцца планавыя работы на сетках вулічнага асвятлення аг. Лінова. На сёння на Пружаншчыне ў 219 населеных
Дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні і азеляненні прайшла ў Пружанах

Дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні і азеляненні прайшла ў Пружанах

Спецыялісты і наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з работнікамі КУВП «Камунальнік» правялі дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі нашага горада. Падчас мерапрыемства яе ўдзельнікі высадзілі на адной з вуліц нашага горада 33 саджанцы туі, якія былі вырашчаны ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інва-лідаў ТЦСАН у рамках рэалізацыі праекта «Зялёны горад». Удзел у акцыі для кожнага наведвальніка аддзялення — гэта вялікі стымул для новых добрых спраў на карысць сваёй малой радзімы, што як нельга лепш адпавядае задачам праекта «Зялёны горад»: садзейнічанне добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторыі горада, а таксама развіццё і замацаванне ў людзей з інваліднасцю практычных уменняў і навыкаў па вырошчва
Выхавальнікі групы падоўжанага дня СШ № 5 упэўнены: праца педагога — гэта натхненне

Выхавальнікі групы падоўжанага дня СШ № 5 упэўнены: праца педагога — гэта натхненне

Выхавальнікі групы падоўжанага дня пачатковых класаў Алена Курыловіч і Алена Велісевіч выбралі прафесію педагога выключна па прызванні. У першай любоў да маленькіх дзяцей узнікла яшчэ са школьных часоў, таму яна без ваганняў выбрала педагагічную ВНУ. І ўжо амаль 15 гадоў прысвячае сябе любімай справе. Педагогі ДУ «СШ № 5 г. Пружаны» Алена Курыловіч і Алена Велісевіч са сваімі выхаванцамі. У другой падобная гісторыя, але тут вялікую ролю адыграла яе маці Таццяна Мікалаеўна, якая працавала ў пятай школе настаўніцай гісторыі практычна ўсё сваё жыццё. Таму і выбар прафесіі для дачкі стаў відавочны, яна больш за 15 гадоў педагагічнай працы сваё сэрца аддае дзецям. Ірына Велясевіч Фота Кацярыны Масік
ААТ «Радзіма» гатова стаць малой айчынай! Чым сельгаставарыства прываблівае сваіх работнікаў

ААТ «Радзіма» гатова стаць малой айчынай! Чым сельгаставарыства прываблівае сваіх работнікаў

Сельгаставарыствы раёна пастаянна запрашаюць да сябе на працу, у тым ліку і маладых людзей. Ёсць немалая колькасць вакансій, пачынаючы ад галоўных спецыялістаў і заканчваючы жывёлаводамі і паляводамі. Паспрабуем разабрацца, што трэба зрабіць кіраўніцтву любой гаспадаркі, каб прыцягнуць да сябе адказных і працавітых работнікаў. На цяперашні момант проста гучных слоў ужо мала, каб завабіць тых жа маладых хлопцаў і дзяўчат у сельскую гаспадарку. Яны абавязкова і пра жыллё пацікавяцца, і пра заработную плату. А ў дадатак, якая інфраструктура на тэрыторыі таварыства? Ці маецца месца для правядзення вольнага часу? І гэта справядліва, бо вёска і горад не павінны мець вялікага размежавання ў даступнасці розных жыццёвых даброт. Вось таму ў тым жа ААТ «Радзіма» ўвесь час стараюцца прымаць усе
Танцавальная казка: у Пружанах у 12-ы раз адбылося рэгіянальнае свята-конкурс «Магія танца» (+многа фота)

Танцавальная казка: у Пружанах у 12-ы раз адбылося рэгіянальнае свята-конкурс «Магія танца» (+многа фота)

У мінулую нядзелю сцэнічная пляцоўка Палаца культуры пераўтварылася ў сапраўдную казку. 12-ты раз на пружанскай зямлі прайшло адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва «Магія танца». У гэты дзень гарадскі Палац культуры акунуўся ў атмасферу захапляльнага танцавальнага дзейства. Пралогам мерапрыемства стаў маляўнічы флэшмоб, які аб’яднаў усіх удзельнікаў конкурсу на вулічнай пляцоўцы. А на сцэну выйшлі толькі лепшыя з лепшых, тыя, хто прайшоў сур’ёзны адбор на месцах. Юныя таленты спаборнічалі ў пяці ўзроставых катэгорыях, дэманстравалі свае таленты ў васьмі намінацыях: народны, эстрадны, сольныя танцы, сучасная харэаграфія, танцавальныя дуэты і інш. Геаграфія ўдзельнікаў сёлета значна пашырылася. Пазмагацца за прызавыя месцы прыехалі прадстаўнікі не толькі з Брэ
Галасуйце за каравай Пружанскага раёна!

Галасуйце за каравай Пружанскага раёна!

Брэсцкі аблвыканкам запускае анлайн-галасаванне за лепшы каравай #1рэгіёна. Што для гэтага неабходна⁉️ прагаласаваць;быць падпісаным на акаўнты Брэсцкага аблвыканкама ў Іnstagram (http://www.instagram.com/brest_oik) і t.me/brestoik. 5 кастрычніка ў 12.00 будуць аб’яўлены пераможцы! Аўтары лепшага каравая атрымаюць не толькі прызнанне свайго майстэрства, але і брэндзіраваную статуэтку! За спробы несумленнай барацьбы вынікі будуць ануляваны. Давайце паважаць адзін аднаго! Галасаваць за каравай Пружанскага раёна тут: https://t.me/brestoik/10444.
Новы школьны мікрааўтобус перададзены Пружанскаму раёну

Новы школьны мікрааўтобус перададзены Пружанскаму раёну

Новым мікрааўтобусам ААТ «БрэстМаш» папоўніўся парк школьных аўтобусаў Пружанскага раёна. Урачыстую цырымонію ўручэння ключоў ад школьных мікрааўтобусаў правялі ў сераду на базе ААТ «БрэстМаш». Удзел у цырымоніі прыняў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Напярэдадні Дня настаўніка ключы ад 23 новых школьных мікрааўтобусаў уручылі прадстаўнікам 12 раёнаў вобласці і горада Пінска. Новы мікрааўтобус перададзены і Пружанскаму раёну. У цырымоніі ўручэння ключоў прыняла ўдзел намеснік начальніка аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Алена Дарагасціна. Па яе словах, новы мікрааўтобус адправіцца ў Мокраўскую сярэднюю школу Пружанскага раёна. Уладзіслаў Шпарла Фота прадастаўлена аддзелам па адукацыі Пружанскага райвыканкама
Фотакарэспандэнт «Раённых будняў» Кацярына Масік перамагла ў фотаконкурсе ад «Радио «Мир»!

Фотакарэспандэнт «Раённых будняў» Кацярына Масік перамагла ў фотаконкурсе ад «Радио «Мир»!

Прыемныя навіны радуюць рэдакцыю напярэдадні 85-годдзя «Раённых будняў». Справа ў тым, што наша калега, фотакарэспандэнт Кацярына Масік, стала пераможцай фотаконкурсу «На сваёй зямлі» ад «Радио «Мир». Ад удзельнікаў патрабавалася даслаць фотаздымкі, праз якія трэба было падзяліцца сваімі гісторыямі і ўспамінамі пра дарагія сэрцу мясціны беларускай зямлі. Жыхары краіны даслалі на конкурс сотні душэўных фота, а імёны пераможцаў агучылі ў прамым эфіры «Радио «Мир». Лепшымі былі вызначаны шасцёра аўтараў фота — па адным ад кожнай вобласці. Пераможцай ад першага рэгіёна — Брэсцкай вобласці — якраз і стала наша калега, фотакарэспандэнт Кацярына Масік. На конкурс яна прадставіла фотаработу пад назвай «Хлеб на стале — песня ў душы». Узнагароджанне лепшых адбылося ў «Першым нац