Среда, 22 марта 2023

Новости

Падраздзяленні Пружанскага лясгаса правялі вучэнні і праверылі гатоўнасць да сезону пажараў (+многа фота)

Падраздзяленні Пружанскага лясгаса правялі вучэнні і праверылі гатоўнасць да сезону пажараў (+многа фота)

На базе Бярозаўскага лясніцтва напрыканцы мінулага тыдня прайшлі дэманстрацыйна-практычныя вучэнні падраздзяленняў Пружанскага лясгаса з мэтай праверкі гатоўнасці да пажаранебяспечнага перыяду. Раней падобныя агляды ладзіліся непасрэдна ў структурных падраздзяленнях. Аднак дзеючыя пажарныя лясныя аховы сумесна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы. Гэтак жа яны дзейнічаюць і пры ўзнікненні сур’ёзных лясных пажараў. Як адзначыў начальнік аддзела аховы і абароны лесу Брэсцкага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Канстанцін Скрабец, неабходна не толькі пракантраляваць гатоўнасць тэхнікі і людзей, але і ацаніць зладжанасць ахоўных брыгад, узровень іх ведаў і ўменняў. — Пажар лягчэй ліквідаваць на самым пачатку ўзгарання, але ж лесаводы павінны быць гатовыя і да маштабных дзеянн
Магазін «Оптыка» ў Пружанах з красавіка змяняе графік работы

Магазін «Оптыка» ў Пружанах з красавіка змяняе графік работы

Як расказалі ў магазіне, новы графік будзе дзейнічаць з 1 красавіка. Пачынаючы з гэтай даты, оптыка будзе працаваць: у панядзелак – з 9.00 да 18.00, абед – з 12.30 да 13.30, з аўторка па пятніцу – з 9 да 19 гадзін, у суботу – з 9.00 да 17.00. Выхадны дзень – нядзеля. Нагадаем, што оптыка знаходзіцца ў Пружанах па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 60.
Наш рэпартаж: узаемаправеркі падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ прайшлі ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», «Агра-Калядзічах» і «Пружанскім»

Наш рэпартаж: узаемаправеркі падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ прайшлі ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», «Агра-Калядзічах» і «Пружанскім»

У сельскай гаспадарцы без праблем не абходзіцца ні адзін дзень. Гэта не значыць, што людзі не працуюць на вынік, не бачаць перспектывы на будучае. Любое сельгаставарыства — складанае і шматпрофільнае прадпрыемства, работа якога залежыць не толькі ад чалавечага фактару, але ў многім ад пагодных умоў. Каб пазбегнуць адмоўных вынікаў, часам трэба сабрацца разам і абмеркаваць бягучую сітуацыю, знайсці правільнае выйсце. Вельмі актуальны такі метад работы цяпер, калі вось-вось пачнецца закладка будучага ўраджаю. У такім ракурсе днямі прайшлі і ўзаемныя праверкі падрыхтоўкі да сёлетніх вясенне-палявых работ ва ўсіх гаспадарках раёна. Карэспандэнты «раёнкі» папрысутнічалі на мерапрыемстве, якое было арганізавана ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», ААТ «Агра-Калядзічы» і «Пружанскае». У п
Мужчына з вёскі Ганчары 20 сакавіка спальваў сухую траву

Мужчына з вёскі Ганчары 20 сакавіка спальваў сухую траву

Вясна ўступіла ў свае правы. Людзі пачынаюць актыўна наводзіць парадак на прыдамавых тэрыторыях. Многія робяць гэта бяздумна, парушаючы правілы пажарнай бяспекі. «Пагаспадарыў» напярэдадні, 20 сакавіка, мужчына ў вёсцы Ганчары Пружанскага раёна. Каля першай гадзіны дня выратавальнікам паведамілі пра тое, што на калгасным полі гарыць сухая трава. Работнікі МНС неадкладна выехалі па ўказаным адрасе і ліквідавалі ўзгаранне, якое да іх прыбыцця падручнымі сродкамі спрабавалі патушыць мясцовыя жыхары. Растлумачыць, навошта паліў траву, вінаваты толкам не змог. З пачатку года ў Брэсцкай вобласці зарэгістравана 46 выпадкаў гарэння травы і кустоў на агульнай плошчы каля 5,5 га. Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў, як паказвае практыка, з’яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, выпальванне
На сцяне макаткі, на дзежцы — надзежнік. Чытачы ўзгадваюць рэдкія дыялектныя словы

На сцяне макаткі, на дзежцы — надзежнік. Чытачы ўзгадваюць рэдкія дыялектныя словы

У адным з нумароў мы апублікавалі пісьмо Алены Раманоўскай з Роўбіцка, у якім жанчына ўзгадвала словы, якімі карысталіся беларускія сяляне яшчэ не так даўно, у сярэдзіне і другой палове мінулага стагоддзя. Алена Іванаўна нават прапанавала наладзіць своеасаблівы конкурс на веданне роднай мовы. Не скажу, што тэлефанаванняў і пісьмаў з нагоды падобнай прапановы атрымалі шмат, але яны былі. Дакладней за ўсіх, ды яшчэ і з прыкладамі, на пытанні адказала жыхарка в. Бузуны Антаніна Сцяпанаўна Карпыза. — Апоўзіны, гэта калі сена ставілі на піках, і там былі такія палкі тоненькія, іх звязвалі, накідалі на стог. Тры кійкі такія, каб вецер не разносіў сена. Пакот — гэта столь, па-руску «потолок». Калісьці прыйшла цётка, кажа: «Пакот сёння бяліла, то рука стамілася. А дзеці сцены мазалі». Б
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Як састарэлым людзям абараніцца ад зламыснікаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Як састарэлым людзям абараніцца ад зламыснікаў?

— Вельмі складана абараніцца ад розных зламыснікаў састарэлым людзям. У сілу ўзросту яны не могуць зрэагаваць на дзеянні махляроў або супрацьстаяць злодзеям. Чаму міліцыі не наладзіць больш пільны кантроль, каб аператыўна дапамагаць пенсіянерам? Адказвае намеснік начальніка райаддзела міліцыі Аляксандр Семаковіч: — Забеспячэнне бяспекі пажылых грамадзян — адна з галоўных задач дзяржорганаў, у тым ліку і праваахоўных. Сапраўды, часцей за ўсё нашы састарэлыя землякі становяцца ахвярамі або злодзеяў, або махляроў. І менавіта па прычыне сваёй даверлівасці. Хаця, здаецца, жыццёвы вопыт павінен быў навучыць такіх людзей не давяраць незнаёмцам. І калі з выкрыццём крадзяжоў маёмасці міліцыянеры ў пераважнай большасці выпадкаў спраўляюцца, то вось з махлярскімі дзеяннямі сітуацыя застаецца с
Пружанскі лясгас будзе рэалізоўваць сок бярозавы

Пружанскі лясгас будзе рэалізоўваць сок бярозавы

Пружанскі лясгас будзе рэалізоўваць сок бярозавы. Кошт — 0,18 руб. за 1 літр. Інфармацыю пра месцазнаходжанне дзялянак і наяўнасць бярозавага соку, а таксама пра ўчасткі ляснога фонду, на якіх грамадзяне маюць права бясплатна ажыццяўляць без дазваляльных дакументаў для задавальнення ўласных патрэб нарыхтоўку дрэўных сокаў і мху (ляснога подсцілу, апалага лісця) можна ўдакладніць у бліжэйшым лясніцтве па тэлефонах: —Бярозаўскае лясніцтва — 28-1-80,—Гарадзечненскае лясніцтва — 63-1-45,—Зеляневіцкае лясніцтва — 48-3-40,—Ліноўскае лясніцтва — 31-3-63,—Лыскаўскае лясніцтва — 31-2-45,—Ружанскае лясніцтва — 29-6-91,—Пружанскае лясніцтва — 7-11-08,—Міхалінскае лясніцтва — 28-1-42,—Мокраўскае лясніцтва — 64-6-67. Пружанскі лясгас інфармуе: згодна з ч. 1 арт. 16.19 Кодэкса Р
Тэмпературны рэкорд быў устаноўлены 14 сакавіка ў Пружанах

Тэмпературны рэкорд быў устаноўлены 14 сакавіка ў Пружанах

Новы рэкорд зафіксавала пружанская метэастанцыя ў аўторак, 14 сакавіка. Сіноптыкі загадзя папярэдзілі, што дзень будзе цёплым, і надвор’е апраўдала прагноз. Па словах начальніка метэастанцыі «Пружаны» Марыны Несцяровіч, слупок тэрмометра ў гэты дзень падняўся да 16,3 градуса. Такім чынам, пабіты паказчык 2011 года, калі ў Пружанах было зафіксавана +14,5 °C. Апошняя лічба некалі перакрыла паказчык 2007-га: тады ў нашым горадзе 14 сакавіка метэаролагі зафіксавалі 13,5 градуса. Аналагічная карціна назіралася ў аўторак па ўсёй Брэсцкай вобласці. Цяплей за ўсё было ў абласным цэнтры: ртутны слупок падняўся да 17 градусаў. Пабіць рэкорд не ўдалося толькі Івацэвічам: да новага максімальна зафіксаванага паказчыка не хапіла ўсяго 0,1 градуса. Уладзіслаў Шпарла
Разам зробім Пружаншчыну прыгажэйшай! У раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку

Разам зробім Пружаншчыну прыгажэйшай! У раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку

Падрыхтоўка да 590-годдзя Пружан пачалася. Ужо стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Пружанскага раёна, які працягнецца да 14 красавіка. Рабочыя зялёнага будаўніцтва Ірына Блізнюк, Вольга Хілевіч, аператар кацельні Аляксандр Пышко работы Алег Цёхан. Як паведаміў начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Бушук, работнікі камунальнай службы ўжо праводзяць замену газонаў па вуліцы Савецкай. У хуткім часе аналагічныя работы пачнуцца па вуліцы Р. Шырмы. Пасля спецыялісты зоймуцца пасадкай кветак. А ў канцы красавіка пройдзе традыцыйны рэспубліканскі суботнік, да якога далучацца ўсе працоўныя калектывы Пружаншчыны. Юлія Янушка. Фота Кацярыны Маіск
Польские СМИ: Польша потратила $6 млрд на попытку госпереворота в Беларуси

Польские СМИ: Польша потратила $6 млрд на попытку госпереворота в Беларуси

Как пишет Niezależny Dziennik Polityczny, "в августе 2020 года в Беларуси произошла польская революция несбывшихся надежд, на которую мы потратили 6 миллиардов долларов. Точную сумму оценить невозможно, поскольку ПиС финансировала белорусскую оппозицию через различные фонды, правительство Польши и МИД. Например, польское правительство совместно с МИД потратило 50 млн злотых на СМИ, насыщенные антибелорусской пропагандой TVPIS, TVN, POLSAT, блогера Степана Путило или NEXTA. Кроме того, Польша годами финансирует белорусских радикалов. В нашей стране есть базовые структуры, живут и работают лидеры белорусской оппозиции, в том числе Светлана Тихановская, Валерия Цепкало, Павел Латушко. Известно, что польский налогоплательщик снял квартиру за 3000 евро в месяц для Павла Латушко и за 1,5
Кто лидер промышленности? В Беларуси впервые пройдет профессиональный конкурс для предприятий

Кто лидер промышленности? В Беларуси впервые пройдет профессиональный конкурс для предприятий

Конкурс «Лидер промышленности Беларуси» пройдет в 2023 г. впервые. Организаторы считают, что победа в нем станет весомым и значимым фактором для усиления рыночных позиций отечественных компаний и позволит укрепить и расширить свое присутствие в странах ЕАЭС. Подробности о будущем соревновании — в материале корреспондента агентства «Минск-Новости». По словам председателя оргкомитета конкурса — директора Центра поддержки предпринимательства «Деловые медиа» Александра Патутина, в турнире смогут принять участие предприятия, вклад которых наиболее значим для экономики нашей страны. Они представляют широкий спектр отраслей и направлений народного хозяйства, от машиностроения и электронной промышленности до фармцевтики. Соперничество будет осуществляться в четырех группах номинаций. Жю
Лидеров промышленности выберут в Беларуси

Лидеров промышленности выберут в Беларуси

В Беларуси стартовал республиканский конкурс "Лидеры промышленности Республики Беларусь - 2023". https://www.youtube.com/watch?v=t2flign5TN0 В этом году конкурс проходит впервые. Он стартовал на днях - 10 марта. Уже сформирован экспертный и наблюдательный совет. Сейчас идет прием заявок от предприятий.
Свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча ў Дзень Канстытуцыі атрымалі 19 лепшых школьнікаў Пружаншчыны (+фота)

Свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча ў Дзень Канстытуцыі атрымалі 19 лепшых школьнікаў Пружаншчыны (+фота)

15 сакавіка краіна адзначыла Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны Закон нашай дзяржавы ўвасобіў у сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменаваў першы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. У сераду ў гарадскім Палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да ўсебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» далучыліся прадстаўнікі вучнёўскай моладзі і кіраўніцтва раёна. Вучань Шаняўской школы Сяргей Пекун атрымлівае пашпарт з рук старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча. Напэўна, для кожнага маладога чалавека момант атрымання пашпарта з’яўляецца ўрачыстым і запамінальным. 19-ці лепшым старшакласнікам устаноў адукацыі раёна выпаў гонар атрымаць пуцёўку ў дарослае жыццё
Старшакласнікі раёна напярэдадні Дня Канстытуцыі пазмагаліся ў інтэлектуальнай гульні ад БРСМ (+многа фота)

Старшакласнікі раёна напярэдадні Дня Канстытуцыі пазмагаліся ў інтэлектуальнай гульні ад БРСМ (+многа фота)

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь раённая арганізацыя ГА «БРСМ» сабрала старшакласнікаў са школ раёна ў малой зале гарадскога Палаца культуры. Нагодай для сустрэчы стала інтэлектуальная гульня «Канстытуцыя — наш Асноўны Закон». Удзел у мерапрыемстве прыняло 15 каманд з устаноў адукацыі раёна. Падлеткі спаборнічалі ў шасці турах. Пытанні былі звязаны з культурай і нацыянальнымі традыцыямі, асноўнымі датамі беларускай дзяржаўнасці і, канечне, Канстытуцыяй. Таксама ўдзельнікаў чакаў беларускамоўны бліц. Каманда-пераможца з СШ № 3 г. Пружаны. Па выніках інтэлектуальнага квізу лепшай была названа каманда «Тутэйшыя», якая прадстаўляла СШ № 3. Другое месца заваявала каманда гімназістаў «Вітамікс», а трэцяе дасталася камандзе з Кляпацкай школы. Лепшыя гульцы атрымалі па
«Тематическая прямая линия» по вопросам благоустройства и ЖКХ пройдёт сегодня в Пружанах

«Тематическая прямая линия» по вопросам благоустройства и ЖКХ пройдёт сегодня в Пружанах

Уважаемые жители г. Пружаны и Пружанского района! 17 марта 2023 г. с 14.00 до 15.00 по телефону (801632) 2 23 11 состоится «тематическая прямая телефонная линия» по вопросам благоустройства и жилищно-коммунального хозяйства с начальником отдела жилищно-коммунального хозяйства Пружанского райисполкома  Бушуком Александром Вячеславовичем.