Пятница, 26 апреля 2024

Под счастливой звездой: В Пружанах в 10-й раз прошла акция «Белая Русь» — с любовью к детям»

1 209

Чым павінна вылучыцца сярод іншых маладая мама,  каб яе прыйшлі павіншаваць у радзільнае аддзяленне не толькі муж, родныя і сябры, але і прадстаўнікі раённай улады? Усё вельмі проста: нарадзіць дзіця у Дзень Незалежнасці! Што і адбылося ў Алёны Сяргееўны Казак. 

Гэтая прыгожая 32-гадовая жанчына 3 ліпеня ў 12.15 гадзін падарыла сабе, сваёй сям’і і ўсяму сусвету прыгожага хлопчыка ростам 52 см і вагой 3 кг 300 грамаў. І менавіта яна ў чацвер прымала першыя падарункі ад высокіх гасцей, якія наведалі яе па добрай традыцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Белая Русь» — з любоўю да дзяцей».
— У Дзень Рэспублікі Вы зрабілі самы дарагі падарунак для горада і краіны, — падкрэсліў, звяртаючыся да шчаслівай жанчыны, старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Ён пажадаў галоўнай віноўніцы ўрачыстасці здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл, простага жаночага шчасця, дабрабыту, матэрыяльнага дастатку і няспыннага росквіту душы.
Цёплыя словы падзякі і прыгожыя падарункі шчаслівая мама прымала таксама ад намесніка старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіча і старшыні арганізацыі РГА «Белая Русь» Т.К.Кашкан.
Як адзначыла Таццяна Канстанцінаўна, віншавальная акцыя ў гонар мам і іх дзяцей, якія нарадзіліся пад шчаслівай лічбай «3», ладзіцца ў краіне ўжо ў дзясяты раз. За гэты час некалькі тысяч жанчын атрымалі віншаванні ад «Белай Русі».
— Дзяржава мае вялікую патрэбу ў нараджэнні дзетак і заўсёды вітае дэмаграфічны рост, – адзначыла кіраўнік грамадскай арганізацыі.
Дарэчы, у Алёны Казак гэта ўжо трэцяе дзіця. У нованароджанага хлопчыка ёсць дзве старэйшыя сястрычкі з рэдкімі прыгожымі імёнамі – 9-гадовая Ілона і 3-гадовая Міраслава. Вось яны і дадуць імя свайму браціку, які ў хуткім часе прыедзе дамоў, дзе яго чакаюць з вялікім нецярпеннем.
— Мы з мужам заўсёды марылі пра траіх дзяцей. Яны — наша шчасце і галоўны сэнс нашага жыцця, — упэўнена шматдзетная мама. — Галоўнае, каб яны былі здаровымі і паслухмянымі.
Так і будзе! Трое дзяцей Алёны Сяргееўны і Рамана Анатольевіча Казакоў стануць сапраўднымі беларусамі, годнымі грамадзянамі краіны і будуць з павагай ставіцца да сваіх бацькоў і радзімы. Лёс іх абавязкова будзе шчаслівым!

Алена Зялевіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *