Суббота, 18 апреля 2026

Месяц: Январь 2025

Важкая матэрыяльная падтрымка

Важкая матэрыяльная падтрымка

Актуально, Новости
Асаблівая форма дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем’яў у Беларусі, у рамках якой кожная сям’я, якая адважваецца на трэцяе (ці больш) дзіця, атрымлівае важкую аднаразовую грашовую выплату — мацярынскі капітал. Пры гэтым не мае значэння, было дзіця народжанае або ўсыноўленае. Мацярынскі капітал ці, як яго яшчэ называюць, сямейны, быў уведзены ў Беларусі з 2015 года Указам № 572 ад 9 снежня 2014 г. «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія вы-хоўваюць дзяцей». Першапачаткова меркавалася, што праграма будзе дзейнічаць да 31 снежня 2019 года, аднак пазней, у верасні 2019 года, яна была працягнута да 31 снежня 2024 года Указам № 345 «Аб сямейным капітале». А напрыканцы мінулага года па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь тэрмін дзеяння яшчэ падоўжыўся да канца 2029 год
Жыццё працоўнае і асабістае як адно цэлае

Жыццё працоўнае і асабістае як адно цэлае

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Фотофакт
На чым трымаецца зямля беларуская, хто яе аберагае, песціць, даглядае, як роднае дзіця? На роўнасці, справядлівасці, узаемаразуменні і, канечне, на людзях, самых працавітых у гэтым свеце, адданых сваёй справе, сумленных. Такіх, як працаўнікі з ААТ «Пружанскае». Усе пагодзяцца, што за ўсё жыццё можна перабраць мноства прафесій, паспрабаваць сябе на розных пасадах. Ніхто гэтага і не забараняе. Але ёсць тут адна загвоздка. Калі чалавек не можа знайсці сваё месца на працы, ледзь не штогод шукае работу, дзе б нічога не рабіць, закрадваецца сумненне: ці можна давяраць такому працаўніку, даваць яму важныя даручэнні, быць упэўненым у ім? Іншая справа складваецца ў ААТ «Пружанскае». У сельгаставарыстве ёсць касцяк з тых лю-дзей, якія ведаюць, навошта прыйшлі ў сельскую гаспадарку, вядуць за саб
Шчодры вечар! Добры вечар!

Шчодры вечар! Добры вечар!

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Шчодрык, Шчадрэц і самае вядомае Шчадруха — такія назвы мае адно з самых вясёлых свят, якое пачынае народны абрадавы каляндар. Працяглы час у ноч з 13 на 14 студзеня, калі раней адзначаўся Новы год, трымаецца гістарычная традыцыя праводзіць Васільеў ці Шчодры вечар. З заходам сонца па дамах ходзяць прыбраныя асаблівым чынам госці. Яны шчадруюць, што азначае жадаюць гаспадарам шчасця, здароўя і ўдачы на працягу ўсяго бягучага года. Менавіта з такімі пажаданнямі наведаюць жыхароў аг. Калядзічы артысты мясцовага Дома культуры — удзельнікі жаночага і падлеткавага вакальнага гуртоў «Грошай не бяром» і «Качэўнікі». Таму ў гэты вечар абавязкова адчыняйце дзверы і частуйце шчадроўшчыкаў ад усёй душы.
Рэцэпты на Біс. Пірожнае «Навагоднія ёлачкі»

Рэцэпты на Біс. Пірожнае «Навагоднія ёлачкі»

Актуально, Новости, Рэцэпты на Біс, Фотофакт
Рэцэпт ад Любові Уладзіміраўны Клюкач, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН». Інгрэдыенты:пячэнне пясочнае— 400 гр,малако згушчанае, варанае — 350 гр,масла сметанковае (размякчанае) — 200 гр.,арэхі грэцкія — 100 гр,малако — 2 ст. лыжкі; для ўпрыгожання: шакалад белы — 500 гр. ПРЫГАТАВАННЕПадрыхтуйце неабходныя прадукты.Сметанковае масла папярэдне дастаньце з халадзільніка. Пячэнне здрабніце з дапамогай нажа, пакідаючы буйныя кавалачкі. Грэцкія арэхі падсушыце на сухой патэльні 2-3 мінуты, увесь час памешваючы. Нарэжце арэхі дробнымі кавалачкамі і дадайце да здробненага пячэння. Злучыце вараную згушчонку і размякчанае сметанковае масла. Узбіце да атрымання максімальна аднастайнай крэмавай ма
85 фактаў з жыцця раёна

85 фактаў з жыцця раёна

85 фактов из жизни района, Актуально, Новости
15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Працягваем успамінаць самыя значныя з іх. Гэта зараз мы дакладна ведаем, што перыяд да 1985 года стаў для Пружаншчыны часам паступовага, планамернага развіцця. Напрыканцы гэтай пяцігодкі ўжо пачалі гучаць лозунгі адносна «навукова-тэхнічнага прагрэсу», «рэсурсаёмістасці», «паскарэння» і т. п. Пра гэта мы раскажам у наступным выпуску гэтай рубрыкі, а пакуль жа адзначым чарговыя дасягненні ў жыцці нашага краю. 1980-1985 гады:49 факт. Стабільна пашыраюцца межы г. Пружаны, які да 1985 года прырос яшчэ адной вуліцай — Інтэрнацыянальнай, дзе разам з першымі пяціпавярховымі дамамі з’явіўся і новы магазін «Ветразь» («Палявы
Как стать военным финансистом

Как стать военным финансистом

Актуально, Новости, Профессия, Экономика
В Беларуси функционирует четко выстроенная система подготовки офицерских кадров как для Вооруженных Сил, так и для других силовых ведомств нашей страны. У абитуриентов всегда есть выбор той или иной военной специальности. Одна из востребованных — военный финансист. Обучение курсанты проходят на военно-техническом факультете в Белорусском национальном техническом университете. Факультет считается одним из лучших в стране по состоянию учебно-материальной базы, оснащению современными методиками обучения, внедрению в учебный процесс компьютерных технологий, социально-бытовым условиям жизни курсантов. Специалистов готовят на цикле «Организация финансовой деятельности войск» кафедры тактики и общевоенной подготовки. Основные военно-специальные дисциплины, изучаемые на цикле: финанс
Майстэрства нараджае прыгажосць

Майстэрства нараджае прыгажосць

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Я не раз заўважала, чым чалавек больш сціплы, тым менш ён выстаўляе сябе на паказ. Часам за гэтай знешняй прастатой хаваюцца такія таленты, што дзіву даешся, калі бачыш яго тварэнні сваімі вачыма. Крылаты выраз «майстар на ўсе рукі» — гэта менавіта пра яе. Са Святланай Швед я пазнаёмілася ў аг. Клепачы Мокраўскага сельсавета, у мясцовым Доме культуры. Валодаючы неверагодным знешнім і ўнутраным абаяннем, яна адразу прывабіла да сябе, і размова праляцела як адно імгненне. — Мае мама і бабуля таксама былі рукадзельніцы, вышывалі навалачкі, карціны, ручнікі, вязалі кручком. Я з дзяцінства бачыла, як яны пракладваюць шво за швом, і аднойчы мне самой захацелася паспрабаваць. Спачатку было вельмі складана, вязаць па схеме кручком быццам бы вышэйшая матэматыка, але жаданне асвоіць гэтую
«Хай працуюць тыя, каму гэта трэба»

«Хай працуюць тыя, каму гэта трэба»

Актуально, Новости, Профессия
Штомесяц праводзіцца пасяджэнне камісіі райвыканкама па садзейнічанні занятасці асобам, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Як зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, які курыруе гэту работу, не сакрэт, што такая сацыялізацыя грамадзян, якія аднойчы пайшлі насуперак грамадству, вельмі неабходна. — Незанятасць у наш час немагчыма апрыёры,— сцвярджае Руслан Васільевіч.— У любым выпадку нечым гэтыя людзі будуць займацца: ці працаваць, ці красці. Зразумела, што ў апошнім выпадку яны прычыняць шкоду навакольным, а самі зноў вернуцца «за краты». Вось толькі вынікі работы вышэйзгаданай камісіі пакуль нельга назваць станоўчымі. А адбываецца гэта па аб’ектыўных прычынах, пра якія пагаворым падрабязней. Заключнае ў 2024 годзе пасяджэнне камісіі прайшло на базе
Мясны бум у «Журавушцы»

Мясны бум у «Журавушцы»

Актуально, Новости, Происшествия, Фотофакт
Да нас у рэдакцыю прыходзіць шмат лістоў з рознымі просьбамі, на якія мы, безумоўна, рэагуем і ўсяляк імкнёмся дапамагчы нашым чытачам разабрацца ў той ці іншай сітуацыі. У 2011 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ўсім вядомы гандлёвы павільён «Журавушка» па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Харчовая кропка карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі ў гараджан, але і ў жыхароў усяго раёна. Набыць прадукцыю, вырабленую аб’ектамі грамадскага харчавання ААТ «Жураўлінае», прыязджаюць з усяго наваколля. Гэта і свежае астуджанае мяса, якое завозіцца два разы на тыдзень, паўфабрыкаты. Гэтак жа ў продаж паступае сезонная садавіна з уласнага саду. Усё б добра, але напярэдадні вялікіх свят павільён ператвараецца ў непрыступную крэпасць, якую ці то штурмам трэба браць, ці то зморам. Колькас
Гісторыя вучыць патрыятызму

Гісторыя вучыць патрыятызму

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Фотофакт
Пасля адкрыцця ў Ружанскай СШ імя Казіміра Марача ваенна-патрыятычнага клуба «Юны армеец» на рэгулярнай аснове сталі праводзіцца яго пасяджэнні. Адно з іх было арганізавана падчас зімовых канікулаў і прысвячалася памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра вайну — гэта наша гісторыя, якая пісалася крывёй. Памяць пра тых, хто здабыў нам перамогу, патрэбна цяперашняму і будучаму пакаленню. У цэнтры ўвагі чарговага пасяджэння «юнаармейцаў» была Брэсцкая крэпасць і яе абаронцы-героі. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу «Мы ў памяці захоўваем простыя імёны», успомнілі значныя даты нашай гісторыі. А яшчэ была арганізавана віктарына, якая паказала высокі ўзровень ведаў навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба пра герояў Брэсцкай крэпасці. Затым хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанава
Дух спаборніцтва і свята

Дух спаборніцтва і свята

Актуально, Здоровье, Новости, Спорт, Фотофакт
У аг. Моталь Іванаўскага раёна прайшоў калядны турнір па валейболе, удзел у якім прыняла і дружына з Пружанскага раёна. Удзел у спаборніцтвах прынялі пяць каманд з розных раёнаў Брэсцкай вобласці. Акрамя калектыву ААТ «Роўбіцкае», на турніры былі прадстаўлены валейбалісты з Брэста, Пінска, Драгічына і Івацэвіч. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме, гэта азначала, што кожнаму калектыву неабходна было згуляць па адным разе з усімі заяўленымі на турніры дружынамі. Нашы валейбалісты ўпэўнена абгулялі калектыў з Драгічына, а таксама ва ўпартых матчах з камандамі з Івацэвіч і Пінска здолелі атрымаць важныя перамогі з аднолькавым лікам па партыях — 3:2. Спыніць нашых спартсменаў здолелі толькі валейбалісты з Брэста, яны ж і не дазволілі дружыне з Пружанскага раёна стаць пераможц
«Спорт — гэта, перш за ўсё, дысцыпліна»

«Спорт — гэта, перш за ўсё, дысцыпліна»

Актуально, Здоровье, Новости, Профессия, Спорт, Фотофакт
Спорт — неад’емная частка жыцця многіх людзей. Адны займаюцца ім на прафесійным узроўні, імкнучыся да высокіх дасягненняў і прызнання, іншыя — для падтрымання здароўя і фізічнай формы. Медыцынскі брат паліклінікі Ружанскай гарадской бальніцы Павел Кавалёў — чалавек, для якога спорт стаў важным элементам жыцця. У сваёй штодзённай рабоце і асабістым жыцці малады чалавек знаходзіць час і для рэгулярных трэніровак, што дазваляе яму не толькі падтрымліваць выдатную фізічную форму, але і быць прыкладам для сваіх пацыентаў і калег. Нарадзіўшыся ў гарадскім пасёлку Ружаны, Павел скончыў мясцовую сярэднюю школу, пасля чаго паступіў і з поспехам завяршыў вучобу ў Слонімскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лёс распарадзіўся так, што пасля сканчэння гэтай навучальнай установы малады чалавек зн
Шах і мат, а разам – шахматы

Шах і мат, а разам – шахматы

Актуально, Новости, Спорт, Фотофакт
Аказваецца, што шахматы — гэта адна з самых папулярных інтэлектуальных гульняў на Пружаншчыне. Чаму аказваецца? Справа ў тым, што пасля публікацыі вынікаў шахматна-шашачнага турніру памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні», дзе мы зрабілі рэпліку, што не гуляюць нашы дзеці ў шахматы, бо няма каму іх гэтаму навучыць, у рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Брэста Лявонцій Тупік. У голасе Лявонція Васільевіча гучалі ноткі і падзякі, і абурэння. Дзякаваў ён за тое, што пішам пра шахматы, праводзім турніры , удзяляем увагу гэтай гульні, абураўся за кінутую фразу, што шахматы не карыстаюцца папулярнасцю ў раёне, асабліва сярод школьнікаў. — Вы прыходзьце заўтра на турнір у СШ №4 і пабачыце, колькі дзяцей, улюблёных у шахматы, — прапанаваў на тым канцы тэлефоннага проваду мой сураз
Профсоюзы открыли прямую телефонную линию по вопросам оплаты труда педагогических работников

Профсоюзы открыли прямую телефонную линию по вопросам оплаты труда педагогических работников

Актуально, Новости, Профессия
С 1 января вступило в силу постановление Министерства образования Республики Беларусь № 204, которое предусматривает повышение размеров надбавок педагогическим работникам. В связи с тем, что нововведения зачастую вызывают различные вопросы, Белорусский профсоюз работников образования и науки открывает прямую телефонную линию. Задать свой вопрос и получить консультацию специалиста можно по будням с 10.00 до 13.00 по номеру +375 17 270 04 53. "Белорусский профсоюз работников образования и науки совместно с отраслевым ведомством постоянно заботится о повышении уровня заработной платы в отрасли. На протяжении последних пяти лет заработная плата поднималась несколько раз. И не только благодаря повышению надбавок за работу в сфере образования и науки. Но и за счет повышения надбавки п
«Гэты баль мне не забыць ніколі»

«Гэты баль мне не забыць ніколі»

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Профессия, Фотофакт
У Мінску, у Палацы Незалежнасці, прайшоў традыцыйны навагодні баль з удзелам Прэзідэнта нашай краіны. Пабываў на гэтым грандыёзным мерапрыемстве і ўраджэнец нашага горада, віцэ-сяржант Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча Захар Свід. Як адзначае малады хлопец, такая магчымасць выпала, дзякуючы яго актыўнай дзейнасці: ён з’яўляецца вядучым некаторых мерапрыемстваў у сваёй ваенна-навучальнай установе, мае выдатную страявую падрыхтоўку, камандуе сцягавай групай, прымае актыўны ўдзел у мностве падзей і мае ганаровае званне віцэ-сяржанта, якое прысвойваецца тым, хто штодня паказвае сябе са станоўчага боку. — Наша падрыхтоўка да балю пачалася яшчэ задоўга да яго, а першая сур’ёзная рэпетыцыя праходзіла 19 снежня ў Палацы спорту ў Мінску і працягвалася каля шасці гадзін. Апроч мяне,