Што яшчэ «Зроблена ў Пружанах»?
У мінулым годзе прамысловы сектар эканомікі нашага раёна папоўніўся яшчэ адным прадпрыемствам: у строй уступіў філіял райспажыўтаварыства — цэх па вырабе мясных кансерваў. Пакуль гэта падраздзяленне толькі раскручвае вытворчыя абароты, аднак першая прадукцыя ўжо сышла з канвеера і атрымала станоўчыя водгукі ад спажыўцоў. Пра што мы вырашылі даведацца падрабязней, пабываўшы на вытворчасці.
Як расказвае дырэктар філіяла Сяргей Сіплівы, будаўніцтва новага корпуса, які размясціўся на вул. Макаранкі, пачалося напрыканцы 2023 года, калі быў зацверджаны праект і адкрыта фінансаванне. Дарэчы, узвядзенне вялося за кошт крэдытных сродкаў, а сума ўсяго інвестпраекта склала 4,2 мільёна рублёў. Выкананнем будаўнічай часткі занялася ПМК-21, работнікі якой паспяхова справіліся з задачай, да таго













