Четверг, 13 февраля 2025

День: 11.01.2025

Мясны бум у «Журавушцы»

Мясны бум у «Журавушцы»

Да нас у рэдакцыю прыходзіць шмат лістоў з рознымі просьбамі, на якія мы, безумоўна, рэагуем і ўсяляк імкнёмся дапамагчы нашым чытачам разабрацца ў той ці іншай сітуацыі. У 2011 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю ўсім вядомы гандлёвы павільён «Журавушка» па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Харчовая кропка карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі ў гараджан, але і ў жыхароў усяго раёна. Набыць прадукцыю, вырабленую аб’ектамі грамадскага харчавання ААТ «Жураўлінае», прыязджаюць з усяго наваколля. Гэта і свежае астуджанае мяса, якое завозіцца два разы на тыдзень, паўфабрыкаты. Гэтак жа ў продаж паступае сезонная садавіна з уласнага саду. Усё б добра, але напярэдадні вялікіх свят павільён ператвараецца ў непрыступную крэпасць, якую ці то штурмам трэба браць, ці то зморам. Колькас
Гісторыя вучыць патрыятызму

Гісторыя вучыць патрыятызму

Пасля адкрыцця ў Ружанскай СШ імя Казіміра Марача ваенна-патрыятычнага клуба «Юны армеец» на рэгулярнай аснове сталі праводзіцца яго пасяджэнні. Адно з іх было арганізавана падчас зімовых канікулаў і прысвячалася памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра вайну — гэта наша гісторыя, якая пісалася крывёй. Памяць пра тых, хто здабыў нам перамогу, патрэбна цяперашняму і будучаму пакаленню. У цэнтры ўвагі чарговага пасяджэння «юнаармейцаў» была Брэсцкая крэпасць і яе абаронцы-героі. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу «Мы ў памяці захоўваем простыя імёны», успомнілі значныя даты нашай гісторыі. А яшчэ была арганізавана віктарына, якая паказала высокі ўзровень ведаў навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба пра герояў Брэсцкай крэпасці. Затым хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанава
Дух спаборніцтва і свята

Дух спаборніцтва і свята

У аг. Моталь Іванаўскага раёна прайшоў калядны турнір па валейболе, удзел у якім прыняла і дружына з Пружанскага раёна. Удзел у спаборніцтвах прынялі пяць каманд з розных раёнаў Брэсцкай вобласці. Акрамя калектыву ААТ «Роўбіцкае», на турніры былі прадстаўлены валейбалісты з Брэста, Пінска, Драгічына і Івацэвіч. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме, гэта азначала, што кожнаму калектыву неабходна было згуляць па адным разе з усімі заяўленымі на турніры дружынамі. Нашы валейбалісты ўпэўнена абгулялі калектыў з Драгічына, а таксама ва ўпартых матчах з камандамі з Івацэвіч і Пінска здолелі атрымаць важныя перамогі з аднолькавым лікам па партыях — 3:2. Спыніць нашых спартсменаў здолелі толькі валейбалісты з Брэста, яны ж і не дазволілі дружыне з Пружанскага раёна стаць пераможц
«Спорт — гэта, перш за ўсё, дысцыпліна»

«Спорт — гэта, перш за ўсё, дысцыпліна»

Спорт — неад’емная частка жыцця многіх людзей. Адны займаюцца ім на прафесійным узроўні, імкнучыся да высокіх дасягненняў і прызнання, іншыя — для падтрымання здароўя і фізічнай формы. Медыцынскі брат паліклінікі Ружанскай гарадской бальніцы Павел Кавалёў — чалавек, для якога спорт стаў важным элементам жыцця. У сваёй штодзённай рабоце і асабістым жыцці малады чалавек знаходзіць час і для рэгулярных трэніровак, што дазваляе яму не толькі падтрымліваць выдатную фізічную форму, але і быць прыкладам для сваіх пацыентаў і калег. Нарадзіўшыся ў гарадскім пасёлку Ружаны, Павел скончыў мясцовую сярэднюю школу, пасля чаго паступіў і з поспехам завяршыў вучобу ў Слонімскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Лёс распарадзіўся так, што пасля сканчэння гэтай навучальнай установы малады чалавек зн
Шах і мат, а разам – шахматы

Шах і мат, а разам – шахматы

Аказваецца, што шахматы — гэта адна з самых папулярных інтэлектуальных гульняў на Пружаншчыне. Чаму аказваецца? Справа ў тым, што пасля публікацыі вынікаў шахматна-шашачнага турніру памяці А.М. Чавусава на прызы газеты «Раённыя будні», дзе мы зрабілі рэпліку, што не гуляюць нашы дзеці ў шахматы, бо няма каму іх гэтаму навучыць, у рэдакцыю патэлефанаваў жыхар Брэста Лявонцій Тупік. У голасе Лявонція Васільевіча гучалі ноткі і падзякі, і абурэння. Дзякаваў ён за тое, што пішам пра шахматы, праводзім турніры , удзяляем увагу гэтай гульні, абураўся за кінутую фразу, што шахматы не карыстаюцца папулярнасцю ў раёне, асабліва сярод школьнікаў. — Вы прыходзьце заўтра на турнір у СШ №4 і пабачыце, колькі дзяцей, улюблёных у шахматы, — прапанаваў на тым канцы тэлефоннага проваду мой сураз