Квітней, родная Пружаншчына
Юбілей Пружанскага раёна, а гэта 85-годдзе з дня ўтварэння, шырока адзначылі ў гарадскім Палацы культуры.
Госці і гаспадары свята перад пачаткам урачыстасці мелі магчымасцьагледзець кніжную выставу, а таксама экспазіцыю, прысвечаную 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Паўсюль гучала музыка, ігралі аркестры школы мастацтваў, Палаца культуры.
Забягаючы наперад, адзначым, што мерапрыемства было падрыхтавана на высокім арганізацыйным узроўні. На сцэне былі паказаны лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці, выступалі ўзорныя танцавальныя калектывы, выканаўцы песень. Дэманстраваліся дакументальныя фільмы аб першых днях заснавання і развіцця Пружанскага раёна.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. Вітаючы землякоў і гас



