
Шчодрык, Шчадрэц і самае вядомае Шчадруха — такія назвы мае адно з самых вясёлых свят, якое пачынае народны абрадавы каляндар. Працяглы час у ноч з 13 на 14 студзеня, калі раней адзначаўся Новы год, трымаецца гістарычная традыцыя праводзіць Васільеў ці Шчодры вечар. З заходам сонца па дамах ходзяць прыбраныя асаблівым чынам госці. Яны шчадруюць, што азначае жадаюць гаспадарам шчасця, здароўя і ўдачы на працягу ўсяго бягучага года. Менавіта з такімі пажаданнямі наведаюць жыхароў аг. Калядзічы артысты мясцовага Дома культуры — удзельнікі жаночага і падлеткавага вакальнага гуртоў «Грошай не бяром» і «Качэўнікі».
Таму ў гэты вечар абавязкова адчыняйце дзверы і частуйце шчадроўшчыкаў ад усёй душы.