
Пасля адкрыцця ў Ружанскай СШ імя Казіміра Марача ваенна-патрыятычнага клуба «Юны армеец» на рэгулярнай аснове сталі праводзіцца яго пасяджэнні. Адно з іх было арганізавана падчас зімовых канікулаў і прысвячалася памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Памяць пра вайну — гэта наша гісторыя, якая пісалася крывёй. Памяць пра тых, хто здабыў нам перамогу, патрэбна цяперашняму і будучаму пакаленню. У цэнтры ўвагі чарговага пасяджэння «юнаармейцаў» была Брэсцкая крэпасць і яе абаронцы-героі. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу «Мы ў памяці захоўваем простыя імёны», успомнілі значныя даты нашай гісторыі. А яшчэ была арганізавана віктарына, якая паказала высокі ўзровень ведаў навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба пра герояў Брэсцкай крэпасці. Затым хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана закончыць фразу «Я — патрыёт, таму што…», з чым усе справіліся паспяхова.
Ала Стасюкевіч, дырэктар школы