Вторник, 13 мая 2025

Месяц: Апрель 2025

Весенние акции на технику Huawei: скидки до 600 рублей более чем на 90 моделей и версий

Весенние акции на технику Huawei: скидки до 600 рублей более чем на 90 моделей и версий

В торговых сетях Беларуси продлили действие весенних акций на технику Huawei. По 27 мая на многие устройства установлены скидки до 600 рублей. К уже имеющемуся списку присоединились новые модели, на ряд товаров акционные цены стали еще ниже, а при покупке некоторых смартфонов предусмотрен подарок – беспроводные наушники. Акции проходят в магазинах сетей МТС, А1, «5 элемент», 21vek, «На связи» и «Электросила». Участвуют в них смартфоны, ноутбуки, планшеты, умные часы и беспроводные наушники Huawei. Cкидки распространяются более чем на 90 моделей и версий. Среди них – флагманы, устройства среднего класса, бюджетные, новинки 2025 года и вышедшие ранее модели. Вот какие интересные гаджеты принимают участие в акциях. Скидки на флагманские смартфоны – до 600 рублей Поступивший в
Трымай марку!

Трымай марку!

1 мая паштовай марцы спаўняецца 185 гадоў. Хтосьці можа падумаць, што са з’яўленнем электроннай пошты гэтыя знакі паштовай аплаты сёння выпускаюцца выключна для калекцыянераў-філатэлістаў. Але відаў паштовых адпраўленняў па-ранейшаму вельмі шмат, і ніводнае з іх не абыходзіцца без запаветнай маркі. Дарэчы, у свеце яны займаюць трэцяе месца па інвесціраванні пасля золата і манет. А адкуль пайшлі маркі? 1 мая 1840 года на лонданскім паштамце ў продаж паступіла першая ў свеце паштовая марка. У народзе яе называлі «чорны пені», бо для друку выкарыстоўвалі чорную фарбу, а каштавала яна 1 пені. Пачынаючы з гэтага часу, была выпушчана неверагодная колькасць паштовых марак, сярод якіх ёсць сапраўды ўнікальныя экзэмпляры. Напрыклад, Каралеўства Бутан першым у свеце выпусціла мноства н
Калонка галоўнага рэдактара. Не бывае залішняга клопату

Калонка галоўнага рэдактара. Не бывае залішняга клопату

Тэму для гэтага разважання падказала мне сустрэча падчас правядзення акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі», дакладней, яе апошняя частка – канцэрт ВІА «Арлы над Бугам». Пакуль шматлікія гледачы, большасць з якіх вучні школ раёна, заходзілі ў глядзельную залу, я выйшаў ва ўнутраны дворык Палаца культуры. Падышлі два хлопчыкі, як высветлілася, вучні гарадскіх школ, калі не памыляюся, №4 і №5. Зараз дзеці больш камунікабельныя, разняволеныя чым у мой час. Таму не здзівіўся, што адзін з хлапчукоў звярнуўся да мяне, спытаў дзе працую. Я сказаў, што ў раённай газеце. Рэакцыя пайшла імгненная. «Мая бабуля выпісвае газету, любіць яе, — распавядаў мне, як пасля прадставіўся, Іван Кулакоў. — Калі прачытае, перадае маім бацькам, яны таксама чытаюць». Я адказаў, што вельмі прыемна, калі «раёнка» карыста
Прынцып жыцця — мала казаць і шмат рабіць

Прынцып жыцця — мала казаць і шмат рабіць

Рэдкае імя ў нашых краях — Леакадзія. Гучыць нязвыкла, але прыгожа і велічна. І трактуецца ў тлумачальным слоўніку як сімвал сілы, чысціні і высакароднасці. Пасля знаёмства з Леакадзіяй Адамаўнай Тарасевіч, старастай в. Крыніца Шарашэўскага сельсавета, разумееш, што імя сапраўды адлюстроўвае яе стаўленне да людзей і навакольнага свету. Жанчына ўсяго год на пасадзе старасты, але за гэты кароткі час паспела праявіць сябе як вопытны арганізатар: аб’ядноўвае жыхароў, арганізоўвае суботнікі, нават ператварыла ўборку могілак і тэрыторыі вакол старажытнай капліцы ў агульную справу, дзе працуюць усе – «ад мала да вяліка». Зразумела, у многім спрыяла такому паразуменню і работа, што праводзілі ў папярэднія гады былыя старасты. У Крыніцы пражывае каля 150 чалавек і ўсе, хто можа, заўсёды
Дзякуй дзеду за Перамогу!

Дзякуй дзеду за Перамогу!

У кожнага ў сям’і ёсць свой герой, які ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў імя міру і спакою на нашай шматпакутнай зямлі. Работнікі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» не проста ўпрыгожылі ўстанову святочнай сімволікай. Медыкі аформілі стэнд «Дзякуй дзеду за Перамогу» з фатаграфіямі сваіх сваякоў, дзедаў і прадзедаў, якія зрабілі ўсё, каб наблізіць доўгачаканы Дзень Перамогі. І падзяліліся іх гісторыямі. — Мы беражліва захоўваем тое нямногае, што засталося ў памяць пра дзядулю — Міхаіла Рыгоравіча. Колькі сябе памятаю, ён не любіў успамінаць пра вайну і ўвесь час паўтараў: «Там няма пра што казаць», — дзеліцца ўспамінамі галоўны ўрач Юрый Юзько. — Жыў дзядуля ў в. Амельянец Камянецкага раёна. Ваяваць пачаў яшчэ ў 1939 годзе. Напачатку вайны адразу трапіў у палон. З апавядан
Расці, яравы рапс, высокі!

Расці, яравы рапс, высокі!

У сераду бягучага тыдня ААТ «Роўбіцкае» дало старт сяўбе яравога рапсу. Галоўнае ў сельскай гаспадарцы — заўсёды быць нацэленым на вынік, бачыць перспектыву, ніколі не апускаць рукі, быць часткай свайго калектыву. Ну, няма доўгачаканага дажджу, а сеяць усё роўна трэба і верыць, што назло ворагам і на радасць матулі ўсё атрымаецца найлепшым чынам. Акрамя вышэйназванага сельгаставарыства, у нашым раёне яравы рапс будзе высеяны ў ААТ «Агра-Калядзічы», «Пружанскі райаграсэрвіс», «Радзіма» і «Ліноўскае» (усяго 450 га). І ўсё таму, што дадзеная сельгаскультура вельмі патрабавальная да глебы, ёй падавай тарфянікі — тады можаш разлічваць на добры ўраджай. А яшчэ рэкамендуецца сеяць рапс па вясне на тых участках, дзе годам раней уносіліся арганічныя ўгнаенні, і нядрэнна ўлічыць папярэдні
Парадак у кожным куточку

Парадак у кожным куточку

На мінулым тыдні з рабочым візітам Пружанскі раён наведаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык. На гэты раз у полі зроку высокага госця былі Сухопальскі і Шарашэўскі сельсаветы. Рабочая сустрэча заўсёды запланавана загадзя, паколькі шчыльны графік раз’ездаў Валерыя Паўлавіча прадугледжвае некаторую перыядычнасць: спачатку плануецца будучая работа на месцах, потым ажыццяўляецца яе кантроль. І так на працягу года некалькі разоў. Брэсцкая вобласць налічвае ўсяго 16 раёнаў і тры гарады абласнога падпарадкавання — Брэст, Баранавічы, Пінск. І кожны населены пункт патрабуе асаблівай увагі як з боку мясцовых улад, якія на месцах бачаць існуючыя праблемы, так і з боку вышэйстаячага кіраў-ніцтва. Такое ўзаемадзеянне паміж імі проста неабходна для хуткага
Трагедыя вёскі Казлы

Трагедыя вёскі Казлы

Трагедыя, якая адбылася 17 ліпеня 1942 года ў вёсцы Казлы Пружанскага раёна — гэта не проста выпадковы эпізод Вялікай Айчыннай вайны. Гэта адзін са шматлікіх момантаў, які адлюстроўвае мэтанакіраваную палітыку знішчэння беларускага народа, і знак жахаў і болю, што перажылі мірныя жыхары падчас гітлераўскай акупацыі. Пра той неймаверна страшны дзень мне распавядала бабуля Ганна Іванаўна Курыльчук. Яна страціла мужа, з якім выхоўвалі чатырох дзяцей. Дзялілася ўспамінамі і мама, Надзея Захараўна Сцепанюк, якая ў трохгадовым узросце бачыла, як карнікі спальвалі хаты, чула аўтаматныя чэргі фашыстаў, перанесла боль і жах вайны. Кожны раз, калі слухала гэтыя ўспаміны, на вочы накатвалі слёзы і ў мяне, і ў мамы з бабуляй. У той горкі і страшны дзень я была пазбаўлена права ўбачыць св
Знать, чтобы помнить: учащиеся СШ №4 города Пружаны приняли участие в «Диктанте Победы»

Знать, чтобы помнить: учащиеся СШ №4 города Пружаны приняли участие в «Диктанте Победы»

В этом году международный исторический «Диктант Победы» объединил множество школьников по всей стране. Не остались в стороне и учащиеся средней школы №4 города Пружаны. «Диктант Победы» — это ежегодная акция, во время которой участники отвечают на вопросы, посвящённые событиям Великой Отечественной войны. Цель акции — пробудить интерес к событиям тех лет и проверить знания участников о трагических страницах истории Родины. Учащиеся СШ №4 с энтузиазмом приняли участие в акции. Мероприятие позволило не только проверить знания, но и напомнить о важности сохранения исторической памяти. Учащиеся выразили желание больше узнать о событиях Великой Отечественной войны и поделиться полученными знаниями с окружающими. Мы уверены, что подобные мероприятия способствуют сохранению историче
Мы імкнемся жыць у здаровым горадзе!

Мы імкнемся жыць у здаровым горадзе!

У раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі прайшло пасяджэнне міжведамаснага Савета па рэалізацыі Комплекснага плана асноўных мерапрыемстваў прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі» на тэрыторыі Пружанскага раёна. Падчас мерапрыемства інструктар-валеолаг Пружанскай РЦГіЭ Кацярына Каляда далажыла прысутным аб праведзенай рабоце за пяцігадовы перыяд у рамках праекта «Пружаны — здаровы горад» і аб дасягнутых поспехах па праекту «Клепачы — здаровы аграгарадок» у перыяд 2023-2024 гадоў. Таксама члены міжведамаснага Савета абмеркавалі і прынялі шэраг рашэнняў, якія абазначылі далейшае развіццё праекта на тэрыторыі Пружанскага раёна. Важным момантам стала перадача галоўным санітарным урачом раёна Кацярынай Папко намесніку старшыні райвыканкама Руслану Супрыновічу прыза за друг
Радыяцыйная бяспека – пад кантролем

Радыяцыйная бяспека – пад кантролем

Сёння роўна 39 гадоў з таго дня, калі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася аварыя, што стала адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва. У атмасферу было выкінута каля 200 відаў радыенуклідаў. Катастрофа ў Чарнобылі сур’ёзным чынам змяніла сітуацыю ў нашай рэспубліцы і аказала негатыўнае ўздзеянне на яе далейшае развіццё. Радыенуклідамі было забруджана 12% тэрыторыі (46,5 тыс. кв. кіламетраў). У выніку катастрофы нашай краіне была нанесена каласальная сацыяльная і эканамічная шкода. Але дзякуючы істотным намаганням дзяржавы гэтыя тэрыторыі сёння не проста вяртаюцца да звычайнага жыцця, а становяцца прыкладам для іншых рэгіёнаў краіны. За дзесяцігоддзі пасля аварыі забруджаныя плошчы ў краіне скараціліся амаль у два разы — да 25,5 тыс. кв. кіламе
Обращение руководства Пружанского района по случаю 39-й годовщины аварии на Чернобыльской атомной электростанции

Обращение руководства Пружанского района по случаю 39-й годовщины аварии на Чернобыльской атомной электростанции

Уважаемые участники ликвидации аварии на Чернобыльской атомной электростанции, дорогие земляки! Все дальше и дальше уходит в историю трагический день 26 апреля 1986 года — черный день Чернобыльской катастрофы. День, когда произошла крупнейшая по масштабам и последствиям техногенная катастрофа двадцатого столетия — авария на четвертом блоке Чернобыльской атомной электростанции. Спустя десятки лет мы вспоминаем о страшной трагедии, которая оставила мрачный след в нашем календаре. Радиационному облучению подверглись миллионы людей, сотни тысяч — потеряли здоровье и кров, свою малую Родину. Чернобыль навсегда стал символом большого человеческого горя. Однако осознанное мужество, самопожертвование и титанический труд участников ликвидации аварии, людей разных национальностей и профессий,