Вторник, 13 мая 2025

День: 27.04.2025

Парадак у кожным куточку

Парадак у кожным куточку

На мінулым тыдні з рабочым візітам Пружанскі раён наведаў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык. На гэты раз у полі зроку высокага госця былі Сухопальскі і Шарашэўскі сельсаветы. Рабочая сустрэча заўсёды запланавана загадзя, паколькі шчыльны графік раз’ездаў Валерыя Паўлавіча прадугледжвае некаторую перыядычнасць: спачатку плануецца будучая работа на месцах, потым ажыццяўляецца яе кантроль. І так на працягу года некалькі разоў. Брэсцкая вобласць налічвае ўсяго 16 раёнаў і тры гарады абласнога падпарадкавання — Брэст, Баранавічы, Пінск. І кожны населены пункт патрабуе асаблівай увагі як з боку мясцовых улад, якія на месцах бачаць існуючыя праблемы, так і з боку вышэйстаячага кіраў-ніцтва. Такое ўзаемадзеянне паміж імі проста неабходна для хуткага
Трагедыя вёскі Казлы

Трагедыя вёскі Казлы

Трагедыя, якая адбылася 17 ліпеня 1942 года ў вёсцы Казлы Пружанскага раёна — гэта не проста выпадковы эпізод Вялікай Айчыннай вайны. Гэта адзін са шматлікіх момантаў, які адлюстроўвае мэтанакіраваную палітыку знішчэння беларускага народа, і знак жахаў і болю, што перажылі мірныя жыхары падчас гітлераўскай акупацыі. Пра той неймаверна страшны дзень мне распавядала бабуля Ганна Іванаўна Курыльчук. Яна страціла мужа, з якім выхоўвалі чатырох дзяцей. Дзялілася ўспамінамі і мама, Надзея Захараўна Сцепанюк, якая ў трохгадовым узросце бачыла, як карнікі спальвалі хаты, чула аўтаматныя чэргі фашыстаў, перанесла боль і жах вайны. Кожны раз, калі слухала гэтыя ўспаміны, на вочы накатвалі слёзы і ў мяне, і ў мамы з бабуляй. У той горкі і страшны дзень я была пазбаўлена права ўбачыць св