
Калонка галоўнага рэдактара. «Сляпое кацяня» ці ведаў пра ўсё?
Навіна пра затрымку на граніцы Беларусі і Польшчы вялікай кантрабанды прайшла б непрыкметна, калі б не складаючая кантрабанднага груза.
Грамадзянін нашай краіны на мікрааўтобусе з малдаўскімі нумарнымі знакамі перавозіў амаль 600 кг выбуховага пластычнага рэчыва. Пасля лабараторнага даследавання Брэсцкай мытняй было вызначана, што за абшыўкай машыны знаходзіўся так званы пластыт — выбуховае рэчыва. Па сцвярджэнні экспертаў, аднаго кілаграма такой узрыўчаткі дастаткова, каб ператварыць у смецце шматпавярховы дом. У машыне ж гэтай «смерці» хапіла б на сотні такіх дамоў.
Што цікава, мікрааўтобус рухаўся з Літвы праз Польшчу, пераадолеў даволі значную колькасць кіламетраў, і нікога не зацікавіў груз. На думку спецыялістаў, схованку рабілі прафесіяналы сваёй справы. Змесціва акуратным пл