Вторник, 13 мая 2025

День: 28.04.2025

Дзякуй дзеду за Перамогу!

Дзякуй дзеду за Перамогу!

У кожнага ў сям’і ёсць свой герой, які ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў імя міру і спакою на нашай шматпакутнай зямлі. Работнікі УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» не проста ўпрыгожылі ўстанову святочнай сімволікай. Медыкі аформілі стэнд «Дзякуй дзеду за Перамогу» з фатаграфіямі сваіх сваякоў, дзедаў і прадзедаў, якія зрабілі ўсё, каб наблізіць доўгачаканы Дзень Перамогі. І падзяліліся іх гісторыямі. — Мы беражліва захоўваем тое нямногае, што засталося ў памяць пра дзядулю — Міхаіла Рыгоравіча. Колькі сябе памятаю, ён не любіў успамінаць пра вайну і ўвесь час паўтараў: «Там няма пра што казаць», — дзеліцца ўспамінамі галоўны ўрач Юрый Юзько. — Жыў дзядуля ў в. Амельянец Камянецкага раёна. Ваяваць пачаў яшчэ ў 1939 годзе. Напачатку вайны адразу трапіў у палон. З апавядан
Расці, яравы рапс, высокі!

Расці, яравы рапс, высокі!

У сераду бягучага тыдня ААТ «Роўбіцкае» дало старт сяўбе яравога рапсу. Галоўнае ў сельскай гаспадарцы — заўсёды быць нацэленым на вынік, бачыць перспектыву, ніколі не апускаць рукі, быць часткай свайго калектыву. Ну, няма доўгачаканага дажджу, а сеяць усё роўна трэба і верыць, што назло ворагам і на радасць матулі ўсё атрымаецца найлепшым чынам. Акрамя вышэйназванага сельгаставарыства, у нашым раёне яравы рапс будзе высеяны ў ААТ «Агра-Калядзічы», «Пружанскі райаграсэрвіс», «Радзіма» і «Ліноўскае» (усяго 450 га). І ўсё таму, што дадзеная сельгаскультура вельмі патрабавальная да глебы, ёй падавай тарфянікі — тады можаш разлічваць на добры ўраджай. А яшчэ рэкамендуецца сеяць рапс па вясне на тых участках, дзе годам раней уносіліся арганічныя ўгнаенні, і нядрэнна ўлічыць папярэдні