Яркія фарбы талентаў дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Шырмы.
Мастацтва — гэта вечнасць, якая жыве ў кожным з нас…». Менавіта так можна сказаць пра навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў імяР. Шырмы. Сёння яны стаяць на парозе новага жыцця — юныя мастакі, віртуозныя музыкі, грацыёзныя танцоры, чые імёны назаўжды ўпісаны ў гісторыю школы. Кожны з іх унікальны, са сваёй асаблівай іскрай, што запальвала сэрцы настаўнікаў і гледачоў на працягу 5 гадоў.
Сонечныя прамяні, шчаслівыя ўсмешкі і адчуванне чароўнага свята — такім запомніўся мінулы чацвер выпускнікам дзіцячай школы мастацтваў. Традыцыйным шэсцем пад гукі школьнага духавога аркестра 50 юнакоў і дзяўчат прайшлі па вуліцах роднага горада да Палаца культуры, дзе іх чакала ўрачыстая цырымонія.
Выпускны вечар — не проста развітанне са школьнымі сценамі, гэта пачатак новага шляху, дзе кожны з













