Понедельник, 20 апреля 2026

Месяц: Декабрь 2024

Да Дня беларускага кіно. Творчая сустрэча — прывітанне з 1980-х

Да Дня беларускага кіно. Творчая сустрэча — прывітанне з 1980-х

Актуально, Гісторыя з фатаграфіяй, Культура, Новости
У другой палове 1980-х гадоў тэлевізары меліся, напэўна, ва ўсіх пружанскіх дамах і кватэрах. Тым не менш залы гарадскіх кінатэатраў «Беларусь» і «Спадарожнік», клуба «Космас» — гарнізоннага Дома афіцэраў ніколі не пуставалі. І, заўважце, у кожным з іх давалася па некалькі кінасеансаў штодзень: па буднях звычайна ў пяць, сем і дзевяць гадзін вечара, па выхадных дадаваліся яшчэ і дзённыя паказы. У школьныя гады мы з сяброўкамі паспявалі паглядзець па два фільмы за дзень. Шматлікія гледачы збіраліся і ў кіназалах вясковых Дамоў культуры, клубаў: у шэрагу іх былі свае кінаўстаноўкі, у некаторыя ездзіла кінаперасоўка. Падобная папулярнасць была звязана перш за ўсё з больш шырокімі магчымасцямі кінатэатраў у параўнанні з тагачасным тэлебачаннем, якое не часта радавала гледачоў цікавымі ф
Галоўная навагодняя ёлка Пружан і раёна заззяла па-новаму (+многа фота)

Галоўная навагодняя ёлка Пружан і раёна заззяла па-новаму (+многа фота)

Актуально, Год качества, Культура, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Туризм
У канцы года, калі завяршаецца стары і надыходзіць новы, кожны з нас чакае цудаў. І ў Пружанах гэтыя чаканні спраўдзіліся ўвечары 15 снежня, калі на галоўнай плошчы горада адбылося адкрыццё раённай Навагодняй ёлкі. Яркае, каляровае мерапрыемства «Стартуем у Новы год!» стала адпраўной кропкай у цудоўнае падарожжа зімовага цыклу абрадаў і свят. Плошча, якая ўпрыгожылася святочнымі агеньчыкамі і дэкарацыямі, ператварылася ў сапраўдны казачны свет. Тут можна было сустрэць знаёмых герояў: Ф’ёку, Лісу, Снегавікоў і іншых. Кожны з іх па-свойму забаўляў гасцей, уносіў сваю часцінку радасці і святочнага настрою. Самымі чаканымі госцямі, безумоўна, сталі Дзед Мароз і Снягурачка. Іх з’яўлення заўсёды чакаюць затаіўшы дыханне. Гледачы з цікавасцю і захапленнем слухалі іх навагоднія віншаван
Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Вёсачка родная мая, Год качества, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Сельское хозяйство, Туризм
Чым бліжэй да Новага года, тым больш у раёне святочных мерапрыемстваў, яркай ілюмінацыі, якая стварае адпаведны настрой. Так, толькі ў мінулыя выхадныя заззялі агеньчыкі адразу на трох навагодніх ёлках раёна. Адна з іх — у аграгарадку Клепачы. І сапраўды, хто сказаў, што ёлка павінна радаваць выключна жыхароў райцэнтра? Галоўны сімвал Новага года ў Клепачах запаліў агні толькі другі год, але ўжо паспеў прыцягнуць увагу сваёй незвычайнасцю і прыгажосцю. Магчыма, таму госці свята і нашы падпісчыкі ў сацсетках ужо паспелі параўнаць кляпацкую ёлку з парыжскай! Але мы ўпэўнена заяўляем: у Клепачах лепшая! Свая навагодняя ёлачка ў аграгарадку з’явілася дзякуючы сумеснай рабоце Мокраўскага сельвыканкама і ААТ «Жураўлінае». Разам вырашылі, што каля цэнтральнай сядзібы аднаго з вядучых с
Мероприятия по предупреждению тяжких и особо тяжких преступлений против жизни и здоровья проводятся в Пружанском районе

Мероприятия по предупреждению тяжких и особо тяжких преступлений против жизни и здоровья проводятся в Пружанском районе

Актуально, Новости
В период времени с 13 по 21 декабря 2024 года на территории Пружанского района проводятся дополнительные мероприятия по предупреждению тяжких и особо тяжких преступлений против жизни и здоровья. Что же грозит за совершение противоправных действий в сфере семейно-бытовых отношений: Уголовная ответственность: Статья 139. Убийство 1. Умышленное противоправное лишение жизни другого человека (убийство) - наказывается лишением свободы на срок от шести до пятнадцати лет. 2. Убийство: 1) двух или более лиц; 2) заведомо малолетнего, престарелого или лица, находящегося в беспомощном состоянии; 3) заведомо для виновного беременной женщины; 4) сопряженное с похищением человека либо захватом заложника; 5) совершенное общеопасным способом; 6) совершенное с особой жес
Якія каманды перамаглі ў «Вялікай маладзёжнай гульні» і хто прадставіць Пружаншчыну на абласным этапе

Якія каманды перамаглі ў «Вялікай маладзёжнай гульні» і хто прадставіць Пружаншчыну на абласным этапе

Актуально, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости
На базе гарадскога Палаца культуры сярод актывістаў ГА «БРСМ» Пружанскага раёна прайшоў раённы этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Вялікая маладзёжная гульня». У ёй прынялі ўдзел 16 каманд з розных адукацыйных устаноў. Мерапрыемства стала сапраўдным святам для ўсіх удзельнікаў і гледачоў, падарыўшы мноства яркіх эмоцый і ўражанняў. Па выніках гульні трэцяе месца заняла каманда ДУА «Гімназія г. Пружаны», крыху вышэй размясціліся актывісты з Магілявецкай сярэдняй школы. Пераможцам турніру стала каманда Ліноўскай сярэдняй школы, якая і будзе абараняць гонар нашага раёна на абласным этапе. Гона Пружанскага СШ на абласным эатпе будзе абараняць каманда Ліноўскай СШ. Калектывы, якія занялі месцы ў першай тройцы, былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі падарункамі.
В Пружанском районе стартовала кампания МЧС «Безопасный Новый год!»

В Пружанском районе стартовала кампания МЧС «Безопасный Новый год!»

Новости
Новый год – это праздник, который с нетерпением ждут и взрослые, и дети. Веселье, радостный смех – такие эмоции обычно связаны со встречей Нового года. Но даже во время праздничного веселья не стоит забывать о безопасности. Чтобы рождественские и новогодние праздники не были омрачены пожарами и чрезвычайными происшествиями, спасатели традиционно в период с 16 по 30 декабря проведут республиканскую информационно-пропагандистскую кампанию «Безопасный Новый год!». Кампания пройдет в два этапа. Во время проведения 1-го этапа, с 16 по 20 декабря, целевой аудиторией станут учащиеся школ, поэтому мероприятия пройдут в общеобразовательных учреждениях. Спасатели проведут с ребятами интерактивные обучающие занятия по предупреждению чрезвычайных ситуаций по причине неосторожного обр
Ці вырашыцца «дарожная» праблема на завулку Марача ў Пружанах

Ці вырашыцца «дарожная» праблема на завулку Марача ў Пружанах

Актуально, Новости
Жыхары горада, якія гадамі жывуць на роднай зямлі, ездзяць па адных і тых жа дарогах, ходзяць па тых жа вуліцах, папрасілі карэспандэнтаў «раёнкі» разабрацца ў гісторыі, якая цягнецца ўжо не адно дзесяцігоддзе. На мінулым тыдні ў рэдакцыю патэлефанаваў пенсіянер і расказаў нам гісторыю, якая заслугоўвае асаблівай увагі. Хаця ўсе праблемныя пытанні, якія тычацца рамонту дарог, заўсёды гучаць востра і патрабуюць канкрэтных крокаў у гэтым напрамку. — Жывём мы з жонкай на завулку Казіміра Марача ўсё жыццё. Па гэтых дарогах ездзілі на работу, добрасумленна працавалі, дзяцей вазілі ў школу. Цяпер мы на пенсіі, дзеці выраслі, стварылі свае сем’і і засталіся ў Пружанах. Жывуць яны, вядома, у іншым раёне, які быў пабудаваны значна пазней нашага, і ў іх усё хораша: і тратуары выкладзены,
У Калядзічах у нядзелю гарэла гаспадарчая пабудова

У Калядзічах у нядзелю гарэла гаспадарчая пабудова

Актуально, Новости, Происшествия
Паведамленне пра загаранне гаспабудовы ў аг. Калядзічы Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 15 снежня ў 07.03 гадзін. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Па інфармацыі Пружанскага РАНС
Ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец» адкрылі ў Ружанскай СШ імя Марача (+многа фота)

Ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец» адкрылі ў Ружанскай СШ імя Марача (+многа фота)

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Ружанские мотивы
Серада бягучага тыдня для сістэмы адукацыі нашага раёна была адзначана чарговай знакавай падзеяй. Цяпер ужо на базе Ружанскай сярэдняй школы імя Казіміра Марача быў адкрыты ваенна-патрыятычны клуб «Юны армеец», у які ўступілі навучэнцы сёмых і дзявятых класаў. Сёння ў нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Што ёсць такое патрыятызм? Канечне, непамерная любоў да Радзімы, жаданне прыносіць ёй толькі карысць, заўсёды быць гатовым стаць яе абаронцам, годна несці званне грамадзяніна сваёй самай непаўторнай Беларусі. Гэта ў агульных рысах. А для навучэнцаў? У першую чаргу добра вучыцца, быць заўсёды чэсным з сабой і таварышамі, прымаць актыўны ўдзел у жыцці школы і роднай старонкі і, канечне, рыхтавацца да таго, каб у будучым стаць абаронцам сваёй
Старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўрачыста дадуць у Пружанах 16 снежня

Старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ўрачыста дадуць у Пружанах 16 снежня

Актуально, Афиша, Год качества, Милосердие, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости
Падчас мерапрыемства запланавана мастацкая праграма з паказальнымі выступленнямі навучэнцаў-спартсменаў аддзялення фігурнага катання СДЮШАР № 2.
Маладая выхавацельніца пружанскага дзіцячага садка № 3 Паліна Давідзюк пра сваю работу: і людзі спагадныя, і зарплата годная

Маладая выхавацельніца пружанскага дзіцячага садка № 3 Паліна Давідзюк пра сваю работу: і людзі спагадныя, і зарплата годная

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Профессия
Наша знаёмства з моладдзю, якая прыехала на работу ў Пружаны і раён, працягваецца. Даведваемся, як сустрэлі ў новым калектыве і як клапоцяцца на першым працоўным месцы ў маладога спецыяліста з дзіцячага сада № 3 г. Пружаны. Маладая выхавацельніца дашкольнай адукацыі дзіцячага садка № 3 г. Пружаны Паліна Давідзюк нарадзілася ў Пружанскім раёне ў аграгарадку Лінова. Дзяўчына скончыла Ваўкавыскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва». Цяпер Паліне Сяргееўне 20 гадоў, і яна працягвае ўдасканальваць і павышаць сваю кваліфікацыю ў прафесіі. — Апроч сваёй працы я вырашыла працягнуць атрымліваць адукацыю па сваім профілі і паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна на факультэт фізічнага выхавання і спорту, цяпер з’яўляюся сту
Форум маладых спецыялістаў у новым фармаце правялі ў Пружанах (+многа фота)

Форум маладых спецыялістаў у новым фармаце правялі ў Пружанах (+многа фота)

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости
У Палацы культуры ў новым фармаце адбыўся форум маладых спецыялістаў «З моладдзю на роўных», якія прыбылі на сваё першае працоўнае месца ў Пружанскі раён. Якаснай падрыхтоўцы маладых спецыялістаў і іх далейшаму працаўладкаванню ў нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага. Атрымаць запаветны дыплом — гэта ўсяго толькі адзін бок медаля, а вось не расчаравацца ў прафесіі, замацавацца на працоўным месцы, быць па-сапраўднаму запатрабаваным — зусім іншая гісторыя. У гэтым годзе ў раён прыбыла 170 навічкоў, большая палова якіх папоўніць шэрагі сельскагаспадарчай галіны і аграсэрвісу, а таксама сферы медыцыны, культуры, адукацыі, гандлю, сілавыя структуры і іншыя. Маладзёжны форум умоўна падзяліўся на некалькі блокаў. У кожным прынялі ўдзел свае спікеры, члены Маладзёжнага парламента
Лукашэнка зацвердзіў бюджэт Беларусі на 2025 год

Лукашэнка зацвердзіў бюджэт Беларусі на 2025 год

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Закон аб бюджэце распрацаваны на аснове палажэнняў праграмных дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі з улікам эканамічнай сітуацыі, якая складваецца. Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2025 год прагназуюцца ў памеры Br45,8 млрд. Захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў - значную іх частку складуць расходы на аплату працы, выплату пенсій, стыпендый, дапамог, а таксама на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. БЕЛТА
Лукашэнка — байцам студатрадаў: вашы ідэі і невычэрпная энергія — матор, які рухае Беларусь наперад

Лукашэнка — байцам студатрадаў: вашы ідэі і невычэрпная энергія — матор, які рухае Беларусь наперад

Актуально, Новости, Президент
Ідэі і невычэрпная энергія байцоў студэнцкіх атрадаў - гэта матор, які рухае Беларусь наперад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2024 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Не страчвайце працоўнага запалу. Памятайце, што вашы ідэі і невычэрпная энергія - гэта матор, які рухае Беларусь наперад. Я веру ў вас, у вашу сілу, у вашы таленты. Я абсалютна перакананы і дакладна ведаю, наперадзе нас чакае яшчэ больш грандыёзных адкрыццяў і здзяйсненняў. Таму што час такі. І гэты час выбраў нас!" - сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за 65 гадоў праз студатрадаўскі рух прайшлі некалькі пакаленняў, а не проста сотні, тысячы або мільёны чалавек. "Радасна, што Беларусь і Расія - адзіныя на пос
Любяць працу і аддаюць ёй часцінку душы работнікі ААТ «Ружаны-Агра» Аляксандр Макарэвіч і Аляксей Юрэня

Любяць працу і аддаюць ёй часцінку душы работнікі ААТ «Ружаны-Агра» Аляксандр Макарэвіч і Аляксей Юрэня

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Ружанские мотивы, Сельское хозяйство
Людзі, чэсныя, працавітыя, адкрытыя душой, — заклад поспеху ў сельскай гаспадарцы. Менавіта такімі працаўнікамі і славіцца ААТ «Ружаны-Агра». Хоць колькі купі трактароў і аўтамабіляў, але калі на іх няма каму працаваць або за руль сядае гультай, то якой аддачы ад тэхнікі тады чакаць? Можна сказаць, выкінутыя на вецер грошы. А вось калі за справу бярэцца чалавек, які з дзяцінства марыў круціць абаранку, наогул з тэхнікай на ты, даглядае яе, як сваю любімую жонку, тады абавязкова будзе рэзультат. І кіраўніцтва любой гаспадаркі будзе спакойнае і ўпэўненае, што ўсё будзе зроблена своечасова і якасна, у любы дзень тыдня. Прыкладам такой надзейнасці і працавітасці, аптымізму з’яўляюцца вадзіцель Аляксандр Макарэвіч і трактарыст-машыніст Аляксей Юрэня. Абодва карэнныя жыхары, Аляксандр Ула