Среда, 15 января 2025

День: 07.12.2024

Лукашэнка прыехаў на спартыўна-забаўляльнае шоу «Час нашых перамог» у «Мінск-Арэне»

Лукашэнка прыехаў на спартыўна-забаўляльнае шоу «Час нашых перамог» у «Мінск-Арэне»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыехаў у "Мінск-Арэну", дзе праходзіла маштабнае спартыўна-забаўляльнае шоу "Час нашых перамог", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы разам з 7 тысячамі гледачоў назіраў за яркім, маляўнічым паказам. Асноўная ідэя мерапрыемства - яднанне і аб'яднанне. На гэтым будавалася і канцэпцыя шоу, якая непасрэдна пераклікаецца з назвай - "Час нашых перамог". Праграма была падзелена на 12 тэматычных блокаў - па аналогіі з цыферблатам: "Час марыць", "Час любіць", "Час ствараць", "Час сябраваць". Заключным блокам стаў "Час нашых перамог". У праграме - выступленні вядомых беларускіх спартсменаў і артыстаў, а таксама гасцей з Расіі і Кітая. Гэта першы праект такога маштабу. Арганізатары называюць яго часткова эксперыментальным. Менавіта таму
«Белдзяржстрах» — дапамога тым, каму яна неабходна

«Белдзяржстрах» — дапамога тым, каму яна неабходна

Маючы працоўны вопыт у сферы страхавання на працягу 26 гадоў, у поўнай меры магу правесці паралелі паміж работай нашай арганізацыі і дэпутацкай дзейнасцю, якой стала займацца пасля атрымання народнага даверу падчас выбараў у раённы Савет дэпутатаў. Вырашаючы розныя сацыяльныя і бытавыя пытанні сваіх выбаршчыкаў па Пружанскай—Набярэжнай акрузе, пастаянна параўноўваю падобную працу з тымі абавязкамі, якія штодня выконваюць страхавыя работнікі. Галоўнае і ў першым, і ў другім выпадках — дапамога тым, каму яна вельмі неабходная. Выкананне вытворчых планаў абмяркоўваюць (злева направа) вядучы эканаміст Ірына Валкавыцкая, намеснік дырэктара Алена Чарэшка, вядучы бухгалтар Іна Паўлюковіч, дырэктар прадстаўніцтва Ірына Рапейка і вядучы спецыяліст Юлія Слабочыкава. Калі ж доказаў карыснай дз
Чаму Уладзіслаў Марчэня з Бярозы на працу ў філіял «Айчына» ААТ «Белавежскі» Пружанскага раёна прыйшоў

Чаму Уладзіслаў Марчэня з Бярозы на працу ў філіял «Айчына» ААТ «Белавежскі» Пружанскага раёна прыйшоў

Чарговы пункт наведвання карэспандэнтаў «раёнкі» — філіял «Айчына» ААТ «Белавежскі». Гаспадарка, якая ведае цану кожнаму працаўніку, заўсёды радая вітаць і маладых спецыялістаў. Быў час, калі ўсе юнакі і дзяўчаты марылі паляцець у космас, адкрыць новую планету, а то і пасяліцца на ёй, зарадзіць жыццё. Многія ў снах уяўлялі сябе вялікімі вучонымі, якія зрабілі вельмі важнае адкрыццё для ўсяго чалавецтва. Толькі вось далёка не ўсе ажыццявілі задуманае. Ды на ўсіх і планет не хопіць, як і патэнтаў на вынаходніцтвы. Часам лепш цвяроза ацаніць свае сілы, чым імкнуцца да недасягальнага. І хочацца моцна паціснуць руку тым маладым людзям, якія выбралі цяжкі, але пачэсны працоўны шлях у сельскую гаспадарку. Любая работа патрабуе аддачы і не церпіць неахайнасці. Ці то капаеш градку, ці сячэш
З Днём страхавых работнікаў віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

З Днём страхавых работнікаў віншуе кіраўніцтва Пружанскага раёна

Паважаныя работнікі страхавой галіны Пружаншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам — Днём страхавых работнікаў! Сёння вы можаце з гонарам азірнуцца на дасягнутыя поспехі, бо страхаванне — гэта не проста фінансавы інструмент, гэта надзейная абарона для мільёнаў нашых людзей, сем’яў і прадпрыемстваў. Кожны з вас, працуючы ў гэтай сферы, робіць неацэнны ўнёсак у стварэнне ўпэўненасці і стабільнасці ў жыцці землякоў. Вы дапамагаеце людзям пераадольваць цяжкасці, знаходзіць выйсце са складаных сітуацый і планаваць сваю будучыню з аптымізмам. Асаблівыя словы падзякі ветэранам галіны, якія заклалі трывалы фундамент і забяспечылі давер да страхавой справы. Жадаем усім вам бязмежнага энтузіязму, прафесійнага росту і новых дасягненняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цікавымі праек