Среда, 15 января 2025

День: 10.12.2024

На сельскім сходзе грамадзян у Шарашэва нагадалі правілы пажарнай бяспекі і навучылі карыстацца вогнетушыцелем

На сельскім сходзе грамадзян у Шарашэва нагадалі правілы пажарнай бяспекі і навучылі карыстацца вогнетушыцелем

На мінулым тыдні ў г.п. Шарашэва прайшоў вялікі сельскі сход грамадзян з мэтай прафілактыкі бяспекі жыццядзейнасці. Трывогу забілі супрацоўнікі РАНС, калі лічбы статыстыкі ў параўнанні з мінулым годам значна ўзраслі. У Пружанскім раёне за бягучы перыяд 2024 года зарэгістраваны 34 пажары, у якіх загінулі 3 чалавекі. На тэрыторыі Шарашэўскага сельсавета за гэты час адбылося 9 пажараў, за аналагічны перыяд мінулага года — 0. З мэтай рэагавання на наяўнае становішча з пажарамі работнікамі РАНС праведзена чарговая праверка супрацьпажарнага стану жылых дамоў і кватэр. У ходзе работы абследавана 285 домаўладанняў. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 19 грамадзян. Сельскі сход арыентаваны на жыхароў гарадскога пасёлка і школьнікаў з мэтай
Запрашаем да ўдзелу ў валейбольным турніры, прысвечаным 85-годдзю Пружанскага раёна

Запрашаем да ўдзелу ў валейбольным турніры, прысвечаным 85-годдзю Пружанскага раёна

РФСК «Мухавец» і ДЮСШ № 1 г. Пружаны запрашаюць да ўдзелу ў спаборніцтвах па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў, прысвечаных 85-годдзю Пружанскага раёна. Правядзенне турніру плануецца ў бліжэйшыя выхадныя, 14 і 15 снежня, на базе ДЮСШ № 1. Усе падрабязнасці можна ўдакладніць па тэл. 4-02-63.
Жыхарка Пружан даверылася інтэрнэт-махлярам і страціла больш за 2 тысячы рублёў

Жыхарка Пружан даверылася інтэрнэт-махлярам і страціла больш за 2 тысячы рублёў

54-гадовай жыхарцы Пружан у мабільным дадатку WhatsApp патэлефанаваў невядомы і ад імя мабільнага аператара прапанаваў падоўжыць дагавор на аказанне паслуг, тэрмін дзеяння якога заканчваўся. Жанчына пагадзілася і ёй даслалі спасылку, перайшоўшы па якой трэба было запоўніць дакументы і ўвесці свае пашпартныя дадзеныя. Атрымаўшы аддалены доступ да мабільнага тэлефона, зламыснікі атрымалі і выхад на ўсю інфармацыю, якая захоўвалася на мабільнай прыладзе. Пасля хутка і проста пералічылі ўсе сродкі з карткі пацярпелай на свае рахункі. Толькі атрымаўшы паведамленне-апавяшчэнне аб зняцці грошай, жанчына зразумела, што стала ахвярай махляроў. Сума нанесенага ўрону склала больш за 2 тысячы рублёў. Праваахоўнікамі вядуцца аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы для ўстанаўлення асоб, якія м
Лукашэнка расказаў, дзе ў Беларусі плануюць размясціць «Арэшнік»

Лукашэнка расказаў, дзе ў Беларусі плануюць размясціць «Арэшнік»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, дзе ў Беларусі плануюць размясціць расійскія ракетныя комплексы "Арэшнік". Аб гэтым ён заявіў у час рабочай паездкі ў Барысаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Усё гэта прадумана сёння. Мы цяпер думаем, дзе, на якіх плошчах размясціць гэту зброю. У нас ад размяшчэння стратэгічных ядзерных ракет пляцоўкі захаваны", - сказаў Прэзідэнт. Ён заўважыў, што ў тым ліку таму праціўнікі яго сталі называць дыктатарам: "Ды не таму, што я дыктатар, а таму, што я рабіў тое, што ім не падабаецца. Але гэта, бачыце, спатрэбілася". "У нас дзясяткі тры такіх пляцовак. Вось мы выберам, таму што там мінімальная адлегласць да аб'ектаў паражэння павінна быць. Размесцім і нацэлім. Вы, напэўна, заўважылі, што мая ўмова Пуціну была адна: "Цэлі вызначаць буд
Попыт шалёны. Лукашэнка даручыў падтрымліваць і развіваць такія прадпрыемствы, як «ПАЖСНАБ» у Барысаве

Попыт шалёны. Лукашэнка даручыў падтрымліваць і развіваць такія прадпрыемствы, як «ПАЖСНАБ» у Барысаве

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падтрымліваць і развіваць такія прадпрыемствы, як ТАА "ПАЖСНАБ" у Барысаве, перадае карэспандэнт БЕЛТА. ТАА "ПАЖСНАБ" - прадпрыемства прыватнае. "Перспектыва якая? Попыт ёсць на прадукцыю?" - адразу пацікавіўся кіраўнік дзяржавы. Далажылі, што ёсць, прычым комплексны. Прадпрыемства прапануе адразу цэлую сістэму, уключаючы навуку, распрацоўку, эксплуатацыю тэхнікі, а таксама лінейку, комплекс машын, неабходных для работы выратавальнікаў: ад маленькіх патрульных да велізарных пажарных аўталесвіц і аўтацыстэрнаў, іншай вышыннай пажарна-выратавальнай тэхнікі. Прадукцыя прадпрыемства актыўна пастаўляецца на экспарт, у тым ліку ў Расію, Зімбабвэ, Казахстан, Азербайджан. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з бягучай дзейнасцю прадпрыемства і п