Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 20.12.2024

Валейбольная феерыя

Валейбольная феерыя

Актуально, Новости, Профессия, Спорт, Фотофакт
У мінулыя выхадныя прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод арганізацый і прадпрыемстваў, якія былі прысвечаны 85-годдзю Пружанскага раёна. Арганізатарам падзеі выступіў РФСК «Мухавец». Турнір праходзіў у зале ДЮСШ № 1 і сабраў немалую колькасць удзельнікаў і гледачоў. Так за званне мацнейшага калектыву спаборнічала адразу сем каманд: «РАУС», «ААТ «Жураўлінае», «Камунальнік», «Будаўнік», «ААТ «Ліноўскае», «РАНС» і «ААТ «Агра-Калядзічы». Згодна з рэгламентам чэмпіянату, каманды павінны былі сустрэцца з кожным сваім апанентам па адным разе. Усе гульні турніру праходзілі ў цудоўнай атмасферы і ў напружанай барацьбе. Пасля першага гульнявога дня на вяршыні турнірнай табліцы апынулася каманда «РАУС», на радок ніжэй размясціўся калектыў «ААТ «Жураўлінае» (на здымку), а замкнуў тройку «
Няхай ніхто не застанецца абыякавым!

Няхай ніхто не застанецца абыякавым!

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Добрая традыцыя беларускага прафсаюзнага руху — акцыя «Прафсаюзы — дзецям», якая праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў. Падарункі, віншаванні казачных герояў, навагоднія паказы і мноства прыемных сюрпрызаў — гэта толькі невялікая частка яе праграмы. — Штогод напярэдадні Калядаў і Новага года пярвічка Пружанскай ЦРБ для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, рыхтуе спецыяльную навагоднюю праграму, салодкія падарункі, а таксама аказвае фінансавую дапамогу падшэфным дзіцячым установам, сацыяльным цэнтрам для інвалідаў, бальніцы сястрынскага догляду, —адзначыла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ірына Шэйка. — У гэтыя дні мы становімся амаль чараўнікамі і імкнёмся як мага больш ахапіць увагай і клопатам тых, каму так неабходна дапамога і падтрымка. Галоўнае — умацава
Рыхтуем сабе замену

Рыхтуем сабе замену

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
На мінулым тыдні ў Ружанскай сярэдняй школе імя Казіміра Марача адбылося чарговае пасяджэнне гуртка «Юны карэспандэнт». Журналістыка — вельмі цікавы напрамак грамадскай і вытворчай дзейнасці па зборы, апрацоўцы і перыядычным распаўсюджанні сацыяльнай інфармацыі. Падчас выканання такой работы раскрываецца творчы патэнцыял карэспандэнта, уменне наладжваць зносіны з людзьмі, знаходзіць цікавыя матэрыялы для друку, быць праўдзівым і з сабой, і з навакольнымі. Паказаць свае таленты можна праз заметку, інтэрв’ю, журналісцкае расследаванне, артыкул, справаздачу… Усе жанры пералічваць не будзем. А на гэты раз удзельнікі гуртка вырашылі больш дэталёва пазнаёміцца з рэпартажам, так сказаць, разабрацца, «з чым яго ядуць». У такой справе лішняй не была дапамога карэспандэнтаў «раёнкі», якія