
Знаёмства з Любоўю Якімаўнай Андрусевіч з аг. Лінова
З ліста ў рэдакцыю:«На маім жыццёвым шляху сустракаліся ўсё больш прыстойныя, самаахвярныя, добразычлівыя людзі. Па стане здароўя не раз давялося звяртацца да медыкаў. Хачу выказаць падзяку ўрачам і медперсаналу Ліноўскай і Пружанскай паліклінік за сардэчны прыём і чалавечыя адносіны. Маладыя людзі і дзверы адчыняць, і падтрымаюць, прапусцяць у чарзе, саступяць месца і нават спытаюць, чым дапамагчы? Я шчыра парадавалася за нашых людзей, бо не ачарсцвела душа ў нашага народа. Мала куды выходжу, але такога клопату і ўвагі ад чужых людзей ніяк не чакала. Асабліва гэта цэніш, калі маеш патрэбу ў дапамозе. Дзякуй усім, хто не прайшоў міма і не застаўся абыякавым. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабра!».
Наша знаёмства з Любоўю Якімаўнай Андрусевіч заг. Лінова адбылося практ