Среда, 15 января 2025

День: 14.12.2024

Маладая выхавацельніца пружанскага дзіцячага садка № 3 Паліна Давідзюк пра сваю работу: і людзі спагадныя, і зарплата годная

Маладая выхавацельніца пружанскага дзіцячага садка № 3 Паліна Давідзюк пра сваю работу: і людзі спагадныя, і зарплата годная

Наша знаёмства з моладдзю, якая прыехала на работу ў Пружаны і раён, працягваецца. Даведваемся, як сустрэлі ў новым калектыве і як клапоцяцца на першым працоўным месцы ў маладога спецыяліста з дзіцячага сада № 3 г. Пружаны. Маладая выхавацельніца дашкольнай адукацыі дзіцячага садка № 3 г. Пружаны Паліна Давідзюк нарадзілася ў Пружанскім раёне ў аграгарадку Лінова. Дзяўчына скончыла Ваўкавыскі педагагічны каледж па спецыяльнасці «Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва». Цяпер Паліне Сяргееўне 20 гадоў, і яна працягвае ўдасканальваць і павышаць сваю кваліфікацыю ў прафесіі. — Апроч сваёй працы я вырашыла працягнуць атрымліваць адукацыю па сваім профілі і паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна на факультэт фізічнага выхавання і спорту, цяпер з’яўляюся сту
Форум маладых спецыялістаў у новым фармаце правялі ў Пружанах (+многа фота)

Форум маладых спецыялістаў у новым фармаце правялі ў Пружанах (+многа фота)

У Палацы культуры ў новым фармаце адбыўся форум маладых спецыялістаў «З моладдзю на роўных», якія прыбылі на сваё першае працоўнае месца ў Пружанскі раён. Якаснай падрыхтоўцы маладых спецыялістаў і іх далейшаму працаўладкаванню ў нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага. Атрымаць запаветны дыплом — гэта ўсяго толькі адзін бок медаля, а вось не расчаравацца ў прафесіі, замацавацца на працоўным месцы, быць па-сапраўднаму запатрабаваным — зусім іншая гісторыя. У гэтым годзе ў раён прыбыла 170 навічкоў, большая палова якіх папоўніць шэрагі сельскагаспадарчай галіны і аграсэрвісу, а таксама сферы медыцыны, культуры, адукацыі, гандлю, сілавыя структуры і іншыя. Маладзёжны форум умоўна падзяліўся на некалькі блокаў. У кожным прынялі ўдзел свае спікеры, члены Маладзёжнага парламента