Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Декабрь 2024

У Пружанскім раёне прайшоў аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (+фота)

У Пружанскім раёне прайшоў аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (+фота)

80 Победных лет и восстановления страны, Актуально, Великая Победа, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
Аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў па тэрыторыях Мокраўскага, Велікасельскага, Сухопальскага і Зеляневіцкага сельсаветаў. Арганізавала гэтую акцыю Брэсцкая абласная арганізацыя рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Патрыёты Беларусі». Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Раённыя будні (@budni.by) Старт аўтапрабегу пачаўся ад помніка «Самалёт». Аўтакалона, у склад якой таксама ўвайшлі аўтамабілі з прадстаўнікамі працоўных калектываў: КУВП «Камунальнік», дзяржаўнага лесагаспадарчага прадпрыемства «Пружанскі лясгас», ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў», ААТ «Пружанскі льнозавод», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», "Пружаны ТВ", —праследавала да вёскі Мокрае. Тут каля помніка прайшоў
Глядзець і нават апранаць дазваляецца! Пружанскі РАНС запрасіў школьнікаў на дзень адчыненых дзвярэй (+многа фота)

Глядзець і нават апранаць дазваляецца! Пружанскі РАНС запрасіў школьнікаў на дзень адчыненых дзвярэй (+многа фота)

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
На мінулым тыдні ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел вучні выпускных класаў усіх гарадскіх і некаторых сельскіх школ нашага раёна. Удзельнікаў падзеі было так шмат, што ў пачатку мерапрыемства прынялі рашэнне разбіць іх на тры групы. Кожнае звяно адправілася на сваю лакацыю, а затым паступова перамяшчалася на новую, такім чынам вучні наведалі ўсе запланаваныя месцы. На адной з такіх лакацый паказвалі прафарыентацыйны ролік, у якім расказвалася пра паступленне ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС. Будучыя выпускнікі атрымалі дадатковую інфармацыю ад намесніка начальніка РАНС Дзмітрыя Казлова, які больш дэталёва расказаў аб тым, што неабходна для паступлення, якія льготы ёсць у маладых спецыялістаў, калі
Будучыня беларускай навукі і работа НАН сталі тэмай сустрэчы ў Лукашэнкі

Будучыня беларускай навукі і работа НАН сталі тэмай сустрэчы ў Лукашэнкі

Актуально, Новости, Президент
 Будучыня беларускай навукі і работа НАН сталі тэмай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з рабочай групай па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сур'ёзная размова на архіважную тэму У пачатку мерапрыемства кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на парадку дня - сур'ёзная размова аб тым, як будзе развівацца навука, перш за ўсё акадэмічная, і як жыць далей - з навукай ці без. "Адказ адназначны", - заўважыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Без эфектыўнай акадэмічнай навукі развіццё краіны будзе праблематычным. Але з такой навукай, як у нас (Нацыянальнай акадэміяй навук), мы не паскорымся і поспехаў не даб'ёмся". Такая выснова, паводле слоў Прэзідэнта, вынікае з прадстаўленых яму матэрыялаў. Але ўсё ж гэта не с
Лепшыя па добраўпарадкаванні машынных двароў — работнікі ААТ «Шані-аграпрадукт»

Лепшыя па добраўпарадкаванні машынных двароў — работнікі ААТ «Шані-аграпрадукт»

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Рыхтуй санкі летам, а зімою — воз. Такога прынцыпу заўсёды прытрымліваюцца ў ААТ «Шані-аграпрадукт». Таму і занялі першае месца ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ 2025 года. Заўжды патрэбна думаць на перспектыву. Калі жыць днём сённяшнім, то наўрад ці ты можаш разлічваць на годны прыбытак у сваёй гаспадарцы. Тут жа як? Нават зімой добры гаспадар плануе пасяўную кампанію наступнай вясны, рамантуе сельскагаспадарчы інвентар, а то і наводзіць парадак на сваім падворку. Так было, ёсць і будзе. І вось глядзіш, з’явіліся грошы на пакупку, для прыкладу, новай саджалкі ці сеялкі, павялічыўся зямельны надзел. Гэта ў разрэзе клопатаў аднаго чалавека, але т
Раённы інклюзіўны фестываль правядуць у Пружанах 3 снежня

Раённы інклюзіўны фестываль правядуць у Пружанах 3 снежня

Актуально, Афиша, Культура, Новости
Мерапрыемства ўжо ў 12-ы раз пройдзе ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры. Фестываль «#Отличное детство» ужо палюбіўся многім жыхарам і гасцям райцэнтра. У чарговы раз яго госці змогуць упэўніцца, што кожнае дзіця таленавітае па-свойму, а інваліднасць – далёка не прыгавор. Фестываль адбудзецца заўтра, 3 снежня, у Дзень інваліда ў Рэспубліцы Беларусь, у вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Пачатак у 11.00 гадзін. Уваход свабодны.
Міністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў Кіраўніка дзяржавы

Міністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў Кіраўніка дзяржавы

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт назначыў: Чарнецкага Руслана Іосіфавіча - міністрам культуры; Чапурнога Станіслава Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане; Налівайку Сяргея Эдуардавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці; Радзівоніка Дзмітрыя Аляксеевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта. Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на назначэнне:Цывакі Аляксандра Мікалаевіча - старшынёй Жодзінскага гарвыканкама; Кавалёва Валерыя Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам ДВА па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз"; Малецкага Марата Іванавіча - генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская н
КДК Брэсцкай вобласці з 2 па 6 снежня праводзіць тэматычную прамую лінію па пытаннях ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі

КДК Брэсцкай вобласці з 2 па 6 снежня праводзіць тэматычную прамую лінію па пытаннях ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі

Актуально, Новости, Официально
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў перыяд з 2 па 6 снежня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 гадзін будзе праведзена тэматычная прамая тэлефонная лінія па пытаннях належнага ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі ў Брэсцкай вобласці. Звярнуцца на тэматычную прамую тэлефонную лінію і задаць сваё пытанне можна па тэл.: (8-0162) 21-18-25, (8-0162) 21-25-08. Падчас прамой лініі можна паведаміць звесткі пра магчымыя недахопы пры правядзенні работ па рамонце, утрыманні, апрацоўцы антыгалалёдным саставам дарог у Брэсцкай вобласці. Спецыялісты КДК уважліва вывучаць кожны зварот, вызначаныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб’ектыўную адзнаку ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Жылы дом гарэў 1 снежня ў вёсцы Воля

Жылы дом гарэў 1 снежня ў вёсцы Воля

Актуально, Новости, Происшествия
Паведамленне пра загаранне жылога дома ў в. Воля Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 1 снежня ў 15.51. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць унутры жылога дома. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Па інфармацыі Пружанскага РАНС
85 фактаў з жыцця раёна.1955-ы

85 фактаў з жыцця раёна.1955-ы

85 фактов из жизни района, Актуально, Новости, Сельское хозяйство, Экономика
15 студзеня 2025 года Пружанскаму раёну споўніцца 85 гадоў. За мінулы час на пружанскай зямлі адбылося нямала падзей, якія істотна змянілі аблічча рэгіёна, жыццё людзей. Успомнім самыя значныя з іх. Ужо дзесяць гадоў Пружаншчына будуе мірнае жыццё. Хаця яшчэ захаваліся мясціны, якія нагадваюць пра жорсткія баі падчас вызвалення раёна ад фашысцкай акупацыі. Але пружанцы амаль што і не ўспамінаюць тыя «чорныя» гады, а штогод будуюць новае жыццё. 1955 год:13 факт. Практычна кожны год у сельскай гаспадарцы ставяцца новыя рэкорды, як у раслінаводстве, так і жывёлагадоўлі. Напрыклад, сярэдні вынік гадавых надояў дасягнуў 1071 кілаграма малака ад каровы. Тут таксама ёсць свае лідары: калгасы «Камунар», імя Леніна, імя Будзённага, «Сталінскі шлях» выйшлі на паказчык 1600 кг.14 факт. Пашы
Прафесіяналізм вызначаецца ў барацьбе

Прафесіяналізм вызначаецца ў барацьбе

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Нядаўна ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» былі падведзены вынікі рэспубліканскага этапу конкурсу педагагічнага майстэрства «Лепшы выхавальнік аздараўленчага лагера». Фіналістам гэтага творчага спаборніцтва стала Дыяна Пінчук з Ліноўскай СШ, якая была адзначана адпаведным дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для Дыяны Мікалаеўны гэта не першая ўзнагарода, хаця і яна прымушае заваёўваць новыя вяршыні. Пра свае ўражанні і планы настаўніца расказала ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт», якое дзейнічае ў Ліноўскай СШ. — У гэта цяжка паверыць, але вопыт працы ў дзіцячых лагерах, насамрэч, у мяне невялікі: я ўсяго два разы была выхавальнікам у аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем «Юны турыст». Сёлета паспяхов
Калонка галоўнага рэдактара. Масаж розуму, а больш – кашалька

Калонка галоўнага рэдактара. Масаж розуму, а больш – кашалька

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Профессия
Калі хочаш, каб цябе абдурылі, гэта абавязкова адбудзецца. Бо як інакш растлумачыць факты актыўнасці махляроў розных сартоў і павелічэння колькасці ашуканых? На гэты раз я не буду філасофстваваць наконт тэлефонных махляроў і іх ахвяр, кіберзлачынцаў. Размова пойдзе пра тых, хто на розных прэзентацыях набывае рэчы, якія ну не так нам і патрэбны, ды яшчэ і па вельмі завышаным кошце. Добра, калі пакупкі працуюць, прыносяць хоць нейкую карысць. А калі не? Што з гэтым усім рабіць? Грошы ж заплачаны і немалыя, здараецца, што і крэдыт аформлены. З банкам жа праз месяц трэба пачынаць разлічвацца. Нядаўна ў рэдакцыю патэлефанаваў даволі паважаны пружанец, які сябруе з газетай і раз-пораз звязваецца з намі, выказваючы розныя пажаданні і слушныя прапановы. Расказаў ён нам такую гісторыю. Не та