Среда, 15 января 2025

День: 02.12.2024

Лепшыя па добраўпарадкаванні машынных двароў — работнікі ААТ «Шані-аграпрадукт»

Лепшыя па добраўпарадкаванні машынных двароў — работнікі ААТ «Шані-аграпрадукт»

Рыхтуй санкі летам, а зімою — воз. Такога прынцыпу заўсёды прытрымліваюцца ў ААТ «Шані-аграпрадукт». Таму і занялі першае месца ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да палявых работ 2025 года. Заўжды патрэбна думаць на перспектыву. Калі жыць днём сённяшнім, то наўрад ці ты можаш разлічваць на годны прыбытак у сваёй гаспадарцы. Тут жа як? Нават зімой добры гаспадар плануе пасяўную кампанію наступнай вясны, рамантуе сельскагаспадарчы інвентар, а то і наводзіць парадак на сваім падворку. Так было, ёсць і будзе. І вось глядзіш, з’явіліся грошы на пакупку, для прыкладу, новай саджалкі ці сеялкі, павялічыўся зямельны надзел. Гэта ў разрэзе клопатаў аднаго чалавека, але т
Раённы інклюзіўны фестываль правядуць у Пружанах 3 снежня

Раённы інклюзіўны фестываль правядуць у Пружанах 3 снежня

Мерапрыемства ўжо ў 12-ы раз пройдзе ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры. Фестываль «#Отличное детство» ужо палюбіўся многім жыхарам і гасцям райцэнтра. У чарговы раз яго госці змогуць упэўніцца, што кожнае дзіця таленавітае па-свойму, а інваліднасць – далёка не прыгавор. Фестываль адбудзецца заўтра, 3 снежня, у Дзень інваліда ў Рэспубліцы Беларусь, у вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Пачатак у 11.00 гадзін. Уваход свабодны.
Міністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў Кіраўніка дзяржавы

Міністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў Кіраўніка дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт назначыў: Чарнецкага Руслана Іосіфавіча - міністрам культуры; Чапурнога Станіслава Уладзіміравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане; Налівайку Сяргея Эдуардавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці; Радзівоніка Дзмітрыя Аляксеевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта. Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на назначэнне:Цывакі Аляксандра Мікалаевіча - старшынёй Жодзінскага гарвыканкама; Кавалёва Валерыя Уладзіміравіча - генеральным дырэктарам ДВА па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз"; Малецкага Марата Іванавіча - генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская н
КДК Брэсцкай вобласці з 2 па 6 снежня праводзіць тэматычную прамую лінію па пытаннях ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі

КДК Брэсцкай вобласці з 2 па 6 снежня праводзіць тэматычную прамую лінію па пытаннях ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў перыяд з 2 па 6 снежня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 гадзін будзе праведзена тэматычная прамая тэлефонная лінія па пытаннях належнага ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі ў Брэсцкай вобласці. Звярнуцца на тэматычную прамую тэлефонную лінію і задаць сваё пытанне можна па тэл.: (8-0162) 21-18-25, (8-0162) 21-25-08. Падчас прамой лініі можна паведаміць звесткі пра магчымыя недахопы пры правядзенні работ па рамонце, утрыманні, апрацоўцы антыгалалёдным саставам дарог у Брэсцкай вобласці. Спецыялісты КДК уважліва вывучаць кожны зварот, вызначаныя факты будуць разгледжаны і атрымаюць аб’ектыўную адзнаку ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Жылы дом гарэў 1 снежня ў вёсцы Воля

Жылы дом гарэў 1 снежня ў вёсцы Воля

Паведамленне пра загаранне жылога дома ў в. Воля Пружанскага раёна паступіла выратавальнікам 1 снежня ў 15.51. У выніку пажару агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены і маёмасць унутры жылога дома. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца. Па інфармацыі Пружанскага РАНС