Пятница, 26 апреля 2024

Гибрид автомобиля и трактора собрал умелец из Городечно

1 364

Гэтую цуда-машыну майстар ад Бога, жыхар вёскі Гарадзечна Аляксандр Фёдаравіч Юшчанка некалі сабраў уласнымі рукамі з металалому і выкарыстоўвае для абслугоўвання свайго прысядзібнага ўчастка.  Рухавік перабраў з выкінутага УАЗаўскага, — расказвае ён. – Два прывадныя масты – “ваенныя”, гідраўліка ад трактара “Беларус”, спідометр ад “Мерседэса”, катафоты ад “Вяткі”… Павароты нямецкія, сядзенне ці то японскае, ці то французскае, аўтамагнітола амерыканская, — успамінае Фёдаравіч іншамаркі, ад якіх выкарыстаў выкінутыя дэталі. IMG_2494

— Дык гэта ў Вас машына ці трактар? – пытаюся.

— Гібрыд, які я называю “Фермер”. Ім можна не толькі перавозіць грузы, але араць, культываваць, акучваць, капаць бульбу. І ідзе па полі, як джып! А яшчэ ўстанавіў кампрэсар, з дапамогай якога можна яшчэ і фарбаваць.

Мастак па натуры, Аляксандр Фёдаравіч не можа, каб не ўпрыгожыць сваімі малюнкамі і тэхніку. Відаць, не прайшлі бясследна гады працы гэтага чалавека і ў лясніцтве: вадзіцель яшчэ і шматлікія прыродаахоўныя шыльды маляваў. Наогул, з улікам працы ў калгасе імя Дзяржынскага, яго вадзіцельскі стаж складае каля сарака гадоў.

Відаць, няма такой работы, з якой не справіўся б гарадзечненскі ўмелец, які проста не можа сядзець без справы. Намаляваць, выразаць з дрэва, змайстраваць з металу… Яго разьбой па дрэве ўпрыгожаны дзіцячы садок і вулічныя калонкі для вады. Пра ўласны падворак і гаварыць не даводзіцца. Разнастайныя птушкі і мудрагелістыя ўзоры з дрэва не толькі на доме і гаспабудовах, але і на агароджы. Ды што ўпрыгожанні! Як зазначае Аляксандр Фёдаравіч, на яго рахунку нават некалькі пабудаваных дамоў. Такую навуку ён спасціг ад бацькі.

Цяпер жа гэты чалавек знаходзіць сабе прымяненне як электрык і механік. І пытаецца:

— А мой “самалёт” на агародзе бачыла? Чатырохматорны. Лопасці працуюць ад рухавіка. Вібрацыя ідзе такая, што ўсіх кратоў з участка быццам ветрам здзімае… І ідэй — процьма. Раніцай выходжу на двор і разумею: рабоце няма канца. Але каб толькі здароўе!

Галіна Каляда. Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *