Стралой – па жыцці. А па сумленні?
Жорсткімі людзі не нараджаюцца, іх такімі робіць выхаванне, жыццё, нейкія абставіны.Нехта са мной можа паспрачацца, маўляў, гены пальцам не сатрэш. Былі бацькі недарэчнымі, такія і нашчадкі атрымаліся. Доля праўды ў гэтым ёсць. Аднак толькі ў тым выпадку, калі дзеці жылі з гэтымі недарэкамі разам. Калі ж сапраўдным выхаваннем займаліся добрыя людзі, то і адсотак пашкоджанага коду будзе невялікі.Не ведаю, дзе выхоўваўся той нелюдзь, з наступствамі дзеяння якога нядаўна сутыкнуліся неабыякавыя людзі.
Бяздушнасць, ці першабытныя інстынктыУ рэдакцыю звярнулася наша пастаянная падпісчыца і чытачка Марыя, якая расказала пра абуральны выпадак людской жорсткасці. У адзін са жнівеньскіх дзён каля ветстанцыі бегаў кот, цела якога было прабіта стралой ад арбалета. Жывёла енчыла ад болю, н




