ПМК-21 — першае і самае буйное будаўнічае прадпрыемства, якое было створана ў раёне, калі паўстала неабходнасць згуртаваць усе сілы дзеля развіцця эканомікі рэгіёна.
Патрэбна было ўзводзіць магутныя вытворчасці, жыллё для пружанцаў, школы, бальніцы і многае іншае. За мінулыя амаль 70 гадоў можна сказаць, што кожнае другое збудаванне ў раёне створана рукамі будаўнікоў гэтай механізаванай калоны.За мінулы час прадпрыемства набыло ўнікальны досвед, яго калектыў асвоіў і выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі і абсталяванне. Таму ўласнае «партфоліа» ПМК-21 толькі папаўняецца. Не выключэннем стаў і бягучы год: як расказвае галоўны інжынер Дзмітрый Себелеў, сёлета скарбонка станоўчых дасягненняў яшчэ папоўнілася.
Вышэй будаўнікоў толькі неба — лічаць муляры Андрэй Макасевіч, Міхаіл Басак, Сяргей Руц і Міхаіл Шарашовец.
— Працуем, літаральна, у поўную сілу, хапае і важкіх аб’ектаў, як па маштабах забудоўлі, так і даволі цікавых архітэктурных рашэн


