На тэрыторыі Брэсцкага раёна прайшлі занальныя спаборніцтвы па стралковым мнагаборстве, якія былі арганізаваны Брэсцкай арганізацыйнай структурай Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»
Удзел у турніры прынялі восем каманд, сярод якіх была і дружына Пружанскай паляўнічай гаспадаркі ў складзе Дзмітрыя Пракопчыка, Віктара Рачко, Уладзіміра Саскевіча і Леаніда Гузарэвіча.
Паляўнічыя калектывы спаборнічалі ў трох відах праграмы: стэндавая стральба па казулях, стральба па талерачках і стэндавая стральба з лука.
Па выніках усіх выпрабаванняў каманда Пружанскага раёна заняла ганаровае трэцяе месца, уступіўшы толькі двум калектывам з Брэста. Дзякуючы гэтаму выніку нашыя паляўнічыя атрымалі ад арганізатараў дыпломы і кубак.
— Хацелася б сказаць вялікі дзякуй арганізатарам турніру, усё прай-шло на высокім узроўні. Мы выдатна правялі час у добрай кампаніі і былі вельмі рады, што вярнуліся дадому яшчэ і з прызамі, — адзначыў вядучы паляўніцтвазнаўца Пружанскай паляўніча


