Парадак ёсць, але і беспарадку хапае
Бягучы купальны сезон не радаваў цёплымі дзянькамі, за тры мінулыя месяцы толькі некалькі разоў узнікала магчымасць пакупацца ў спякотнае надвор’е. Тым не менш, адпачывальнікаў на берагах вадаёмаў хапала. Сёлета не абышлося і без трагічных выпадкаў: у раёне патанула два чалавекі, у крыві аднаго з іх было 3,4 праміле алкаголю…
Напярэдадні купальнага сезона «раёнка» пераканалася ў належнай падрыхтоўцы зон для воднага адпачынку, практычна на ўсіх 10 афіцыйна дазволеных для купання вадаёмах была створана належная інфра-структура, арганізаваны дзяжурствы матросаў-выратавальнікаў. Словам, для нармальнага баўлення вольнага часу ўсё было гатова. А вось як зараз, праз некалькі месяцаў, «адчувае» сябе ўсё, што было зроблена загадзя? На мінулым тыдні мы адправіліся ў чарговы «рэйд па вада

