Абыякавасць як злачынства
Наш раён з’яўляецца дастаткова прыгожым. Штогод на Пружаншчыне праводзяцца суботнікі і іншыя мерапрыемствы па навядзенні парадку, якія накіраваны на тое, каб навакольныя месцы выглядалі дагледжана. Ва ўсіх населеных пунктах створаны ўмовы для таго, каб людзі маглі пазбаўляцца ад смецця ва ўстаноўленых месцах. Але знаходзяцца і такія грамадзяне, хто ўсяляк грэбуе самымі простымі грамадскімі нормамі. Такія людзі выкідваюць свае адходы ў несанкцыянаваных месцах, утвараючы тым самым звалкі, якія негатыўна адбіваюцца на нашай экасістэме.
За мінулы год раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя было праведзена 153 абследаванні, па выніках якіх выяўлена 612 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Найбольш часта невыкананне правілаў знаходзяць у частцы несанкцыянава


