Пагаварылі аб самым важным перад стартам новага навучальнага марафону з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандрам Момлікам
Вельмі сімвалічна, што першы дзень восені супадае з Днём ведаў, а сёлета і з пачаткам новага працоўнага тыдня. Для кагосьці гэта першы званок і новыя школьныя сябры, для іншых —апошні год перад выпускам, а для бацькоў і педагогаў — час хваляванняў, спадзяванняў і вялікіх планаў. Як сустрэне гэты навучальны год наша сістэма адукацыі? Ці гатовы школы да навучальнага працэсу? І як зрабіць так, каб кожны школьнік адчуў, што вучоба — гэта не проста ўрокі, а сур’ёзныя інвестыцыі ў будучыню? Пагаворым аб самым важным перад стартам новага навучальнага марафону з начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандрам Момлікам.
— Аляксандр Канстанцінавіч, мы ведаем, што лета для работнікаў адукацыі — не проста адпачынак, але і сур’ёзная падрыхтоўка да новага навучальнага года. Што зроб



