Пракуратура абараняе правы працаўнікоў
Адным з важных накірункаў дзейнасці пракуратуры раёна з’яўляецца нагляд за выкананнем працоўных правоў грамадзян. У асноўным такая работа ажыццяўляецца пракурорскімі прадстаўнікамі па лініі агульнага нагляду за выкананнем заканадаўства, а таксама пры разглядзе судамі адпаведнных спраў і вынясенні судовых рашэнняў.
Згодна з ч.1 арт. 41 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянам нашай краіны гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць, права на выбар прафесіі, віды заняткаў у адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх запатрабаванняў, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.
Лічу неабходным адзначыць, што такім чынам вызначаецца яшчэ і абавязак з боку дзяржавы аказаць дапамог













