Аналітыка: Наша моладзь са знакам якасці
Да гэтага загалоўка трэба дадаць некалькі слоў: толькі яе трэба навучыць, направіць, выхаваць.
Звернемся да статыстыкіПа дадзеных Белстата, на 1 студзеня 2024 года колькасць маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў склала1628338 чалавек, гэта 17,8% ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі. На тысячу юнакоў прыходзіцца 962 дзяўчыны. Так што мінулі тыя часы, калі на 10 дзяўчат прыпадала 9 хлопцаў.
У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу пражывае 82,7% моладзі, у сельскіх населеных пунктах — 17,3%. Больш за ўсё маладых людзей жыве ў Мінску (394959 чалавек). За сталіцай ідуць Мінская (15,4%), Гомельская (14,5%) і Брэсцкая (14%) вобласці.
На Пружаншчыне па дадзеных аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама пражывае 6188 маладых людзей. З іх ва ўзросце ад 14














