У Лядовым палацы г. Пружаны ў гэтыя выхадныя, 28 і 29 верасня, адбудуцца Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні «Кубак Галубых Азёр».
У іх прымуць удзел спартсмены з розных куткоў Беларусі. Чакаецца і ўдзел расійскіх спартсменаў.
Сёння, 28 верасня, спаборніцтвы стартуюць з 13 гадзін. Заўтра, 29 верасня, з 9.30 гадзін.
Уваход свабодны! Падтрымайце пружанскіх фігурыстаў!