Новы таварны знак «Леса-Поля» прэзентавала ААТ «Пружанскі малочны камбінат».
Як расказалі на прадпрыемстве, новы брэнд стане сімвалам прыроднага багацця Беларусі і адначасова будзе падкрэс-ліваць экалагічнасць, натуральнасць прадукцыі, яе сувязь з прыродай і высокую якасць, якой варта давяраць. Слоган новага брэнда — «Натхненне ад прыроды».
У той жа час нікуды не знікнуць з паліц магазінаў ужо любімыя і знаёмыя пакупнікам малочныя прадукты пад гандлёвымі маркамі «Щедрые Пружаны» і «VAN GOLD». Убачыць жа сыры пад брэндам «Леса-Поля» можна будзе ў фірменных магазінах камбіната ўжо ў кастрычніку.
Уладзіслаў Шпарла