Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 18.09.2024

28 верасня 2024г. у г.п. Ружаны будуць арганізаваны ўрачыстыя мерапрыемствы ў рамках святкавання 100-гадовага юбілею Пінскай епархіі

28 верасня 2024г. у г.п. Ружаны будуць арганізаваны ўрачыстыя мерапрыемствы ў рамках святкавання 100-гадовага юбілею Пінскай епархіі

Актуально, Афиша, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
Праграма мерапрыемства: 11:00 - 12:30 – Асвячэнне капліцы, іконы і прыбыццё мошчаў святога Казіміра. Святая Імша. Месца правядзення: капліца Св. Казіміра. 12:30 – 13:15. Урачыстая працэсія ў стылі Сярэднявечча з іконай і мошчамі святога Казіміра ў Ружанскі замак. Шэсце сярэднявечнай працэсіі пачнецца каля капліцы Святога Казіміра. 13:15 – 15:00. Асвячэнне самага старога аргана ў барочным стылі на поўдні Беларусі. Канцэрт арганнай музыкі на нядаўна адрэстаўраваным музычным інструменце. Месца правядзення: касцёл Святой Тройцы. 13:15 – 17:00. Святочныя мерапрыемствы на тэрыторыі Ружанскага замка. Месца правядзення: вул. Урбановіча, 15А.
Лукашэнка расказаў пра планы Захаду з падачы Літвы «выключыць яго з палітычнага парадку дня»

Лукашэнка расказаў пра планы Захаду з падачы Літвы «выключыць яго з палітычнага парадку дня»

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент, Профессия, Фотофакт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на патрыятычным форуме ў Мінску расказаў пра планы Захаду "выключыць яго з палітычнага парадку дня", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Ад збеглых. Ім не цярпіцца вывесці з арэны палітычных дзеянняў Прэзідэнта Беларусі. Дамовіліся аб тым, што Літва, як гэта было напярэдадні або ў першыя дні Спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне, ініцыюе ў міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе разгляд беларускага пытання. Мэта - прыцягнуць Прэзідэнта Беларусі да адказнасці і выключыць яго з парадку дня. Як яны пішуць, каб Прэзідэнт Беларусі, калі пачнуцца мірныя перагаворы ва Украіне, не змог прымаць удзел у гэтых перагаворах. Яны ведаюць, што мы патрабуем, каб пры заключэнні мірнага дагавора ва Украіне былі захаваны інтарэсы Беларусі. Та
Заспяваў арган, які маўчаў дагэтуль

Заспяваў арган, які маўчаў дагэтуль

Актуально, Культура, Новости, Профессия, Фотофакт
У Ружанах гучаў арган, які быў безгалосым каля 80 гадоў. На першы канцэрт у касцёл Найсвяцейшай Тройцы прыехаў знакаміты арганіст з Расіі, які зараз выкладае ў кансерваторыях Германіі, Сяргей Чарапанаў. Перад пачаткам канцэрта да прысутных звярнуўся святар касцёла айцец Януш Пуліт. Ён падзякаваў рэстаўратарам старажытнага аргана, арганізатарам фестывалю за магчымасць пачуць чароўныя гукі музычнага інструмента. Нагадаем, што серыя канцэртаў праходзіць у рамках арганнага фестывалю «Ars magna organi». Першыя канцэрты адбыліся ў Пінскім кафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі і касцёле Святога Міхаіла Архангела ў Навагрудку. Прайшлі яны таксама ў касцёле Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах і касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Іванаве. Пра гэта расказаў фундатар, аўтар

Ці зменяцца цэны на «раёнку»?

Актуально, Новости, Профессия, Фотофакт
Зараз нам часта задаюць падобнае пытанне, з улікам чаго мы вырашылі звярнуцца па вашу параду, паважаныя чытачы. Магчыма, нехта ўспрыме гэты аналітычны матэрыял, як жальбу на жыццёвыя складанасці, але менавіта з тых праблемных пытанняў, якія даводзіцца зараз вырашаць рэдакцыі раённай газеты, варта пачаць. На пачатку другога паўгоддзя 2024 года паштовая сувязь адчувальна змяніла расцэнкі і тарыфы на свае паслугі. Без спецыяльнага пасрэдніка, які дапамагае падтрымліваць сувязь паміж газетай і чытацкай аўдыторыяй, нам не абысціся. А падпісныя індэксы з цэнамі на другое паўгоддзе ўжо загадзя былі сфарміраваны… Для індывідуальныхпадпісчыкаў:(63949) на 1 месяц— 14,02 руб.,(63648) на 1 месяц (па суботах) — 11,58 руб.,(63292) на квартал (для пенсіянераў, шматдзетных сем‘яў, інвалідаў)
З чытачамі на адной хвалі

З чытачамі на адной хвалі

Актуально, Новости, Подписка, Фотофакт
Працягваецца падпісная кампанія на газету «Раенныя будні» на апошні квартал 2024 года. На гэты раз мы пабывалі ў філіяле «Пружанскія электрычныя сеткі» РУП «Брэстэнерга». Заўсёды прыемна, калі такая сустрэча праходзіць пры поўным аншлагу. Для журналістаў «раёнкі» гэта вельмі сімвалічна, бо так ладзіцца прамы дыялог з чытачамі. А нам ёсць што расказаць і чым падзяліцца. На такіх сустрэчах вельмі важна, калі цябе не толькі слухаюць, але і чуюць, задаюць пытанні, просяць расказаць, як ствараецца кантэнт, адкуль бяруцца ідэі і натхненне. Бо людзей, далёкіх ад творчасці, заўжды цікавяць тонкасці нашага рамяства. У нас была ўнікальная магчымасць яшчэ раз звярнуць на сябе ўвагу, падзяліцца навінкамі і, галоўнае, даведацца, што хочуць бачыць на старонках выдання самі чытачы. Удвайне