Воскресенье, 19 апреля 2026

День: 17.09.2024

Годнае заканчэнне сезона

Годнае заканчэнне сезона

Актуально, Новости, Профессия, Спорт, Фотофакт
На мінулых выхадных адбылася гульня ў адказ футбольнага супрацьстаяння за сёмае месца ў агульнай турнірнай табліцы групы Б другой лігі Брэсцкага дывізіёна паміж камандамі «Пружаны» і ДЮСШ (Столін). Матч праходзіў у Камянцы на стадыёне «Колас», на якім у апошні час наша каманда праводзіць хатнія гульні. З першых мінут паядынку кожная з каманд імкнулася завалодаць кантролем над мячом, аднак вялікай перавагі на гэтым этапе гульні нікому дабіцца так і не ўдалося. У сваю чаргу нашы футбалісты здолелі разабраць шэраг памылак, якія былі дапушчаны ў першым матчы, што дазволіла не даваць саперніку ў вялікай колькасці ствараць небяспечныя моманты. Бліжэй да сярэдзіны першага тайма футбалісты з Пружан здолелі зарабіць вуглавы, пасля падачы якога мяч трапіў у абаронцу саперніка і адскочыў у бо
«Кожны з нас — частка адзінага цэлага»

«Кожны з нас — частка адзінага цэлага»

Актуально, Год качества, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Менавіта пад такой назвай у гарадской гімназіі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства і юбілею навучальнай установы. 17 верасня 1939 года знамянальная дата не толькі для краіны, але і для нашай гімназіі, для кожнага педагога і навучэнца. Выбар менавіта гэтай даты мае гістарычную падставу. Пасля вызвалення Пружан мясцовыя ўлады прыступілі да стварэння новых школ, адной з такіх і стала мясцовая школа. У той час — Пружанская руская школа № 2, цяперашняя гімназія. Спачатку школа была сямігадовай, потым — сярэдняй. Склад выкладчыкаў быў разнастайны: рускія, беларусы, палякі, яўрэі, і ўсе ўрокі праходзілі на розных мовах. Вучыліся ў дзве змены, навучалася каля 300 хлопчыкаў і дзяўчынак, гэта былі дзеці служачых, рабочых і сялян. Паколькі наплыў навучэнца
«Першы рэгіён. Сіла ў адзінстве»

«Першы рэгіён. Сіла ў адзінстве»

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
16 верасня стартаваў абласны марафон мужнасці «Першы рэгіён. Сіла ў адзінстве», прысвечаны Дню народнага адзінства. Старт праекту быў дадзены 16 верасня ў Брэсце ля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі ў 1939 і 1944-45 гадах. У гэты ж дзень эстафету прыняў і наш горад. Прадстаўнікі вертыкалі ўлады, актывісты БРСМ, навучэнцы патрыятычных класаў, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый сустрэлі Брэсцкую дэлегацыю ля помніка. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, ўсклалі вянкі і кветкі да падножжа манумента. Першы сакратар абкама ГА «БРСМ» Юрый Сегенюк у сваім звароце да маладога пакалення падкрэсліў, што самае галоўнае зберагчы мір і стабільнасць на нашай шматпакутнай зямлі, каб не дапусціць памылак мінулага і не здрадзіць памяці продкаў
Прэзідэнт Беларусі: асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі

Прэзідэнт Беларусі: асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент, Профессия, Фотофакт
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём народнага адзінства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта свята гістарычнай справядлівасці, што сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - 17 верасня 1939 года ажыццявілася адвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям'ёй у міры і згодзе. З тых часоў мы засвоілі ісціну: каб заставацца незалежнымі, трэба быць моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна". У віншаванні таксама гаворыцца: "85 гадоў таму нашы продкі ўз'ядналіся дзеля стварэння на карысць агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючы сябе сярод народаў і культур як моц
16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

Актуально, Афиша, Год качества, Здоровье, Новости, Профессия
Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту. «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» – гэта не проста слоган, а сапраўдны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі. У перыяд з 16 верасня па 4 кастрычніка выратавальнікі рэгіёну наведаюць сельскія населеныя пункты, садовыя таварыствы і гарады, дзе пагутараць з людзьмі «залатога» ўзросту, нагадаюць ім, як зрабіць жыццё больш бяспечным. У рамках акцыі будуць арганізаваны тэматычныя навучальныя пляцоўкі, паказ пажарнай тэхнікі і фотазоны. Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у тэматычным «Кірмашы бяспекі», дзе даведаецца ўсё пра жыццёва важныя правілы, а таксама на практыцы адпрацуе навыкі правільных дзеянняў у выпад
Меркаванні. У аб’яднанні — перамагаюць, у раз’яднанні — збягаюць

Меркаванні. У аб’яднанні — перамагаюць, у раз’яднанні — збягаюць

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия, Фотофакт
Менавіта так сцвярджае народная мудрасць. І зараз мы бачым на прыкладзе суседзяў, так і ў нашай Беларусі, што высновы нашых продкаў не губляюць актуальнасці. Таму Дзень народнага адзінства можна смела лічыць самай неабходнай для беларускага грамадства падзеяй. Самае прыемнае, што падобныя меркаванні падзяляюць усе грамадзяне рэспублікі. Гэта аксіёма, якая пацверджана часам. У Вялікай Айчыннай вайне дапамагла вытрымаць і перамагчы менавіта згуртаванасць. Потым разам перажывалі аднаўленне гаспадаркі, узвядзенне жылля, змагаліся за дабрабыт. Хаця былі ў нашай гісторыі і перыяды «раз’яднання», вынікі якіх памятаем і зараз. Пасля, у 1994 годзе мы зноў аб’ядналіся і пайшлі за моцным лідарам, каб займець тое, што маем зараз. Гэта мы не маем права забываць, таму што толькі той чалавек, які памята
Дарагія суайчыннікі!

Дарагія суайчыннікі!

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Віншую вас з Днём народнага адзінства! Сёння мы разам будуем моцную, незалежную і квітнеючую дзяржаву. Дзень народнага адзінства — гэта магчымасць успомніць сваю гісторыю, любіць і паважаць беларускі народ, які ў вырашальны момант становіцца велізарнай непераможнай сілай, адкрывае скрытыя рэзервы мужнасці і гераічнасці для сваёй волі і росквіту. Прыклад продкаў паказвае нам, што адзіны спосаб дасягнуць высокай мэты — адкінуць рознагалоссі, працаваць разам, паважаць і імкнуцца разумець адзін аднаго, абапірацца на нашу ідэнтычнасць, а не шукаць адрозненні, ствараць, а не руйнаваць. Згода і адзінства, вернасць маральным каштоўнасцям — гэта важныя ўмовы стабільнага і дынамічнага развіцця нашай краіны, спакойнага і мірнага жыцця грамадзян. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, га
Дарагія жыхары Пружанскага раёна

Дарагія жыхары Пружанскага раёна

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства! Павароты гісторыі не раз выпрабоўвалі на трываласць нашу Айчыну, але заўсёды перамагала адзінства, згуртаванасць народа, якія заснаваны на любові да Радзімы. Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа — уз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, што стала кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа. Гэтае свята напоўнена глыбокім сэнсам, нагадвае аб традыцыях нацыянальнай згоды, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, нязломнасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Гэта бясцэнны запавет для дзяцей і ўнукаў — берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі. Няхай Дзень народнага адзінства нага
Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Гэта дзяржаўнае свята адлюстроўвае нязменныя каштоўнасці беларусаў — згуртаванасць, патрыятызм, грамадзянскую сталасць, імкненне да незалежнасці і міру. 17 верасня 1939 года па праве называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа: у гэты дзень уз’ядналіся Заходняя Беларусь і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі, закладзены падмурак для стабільнага і стваральнага развіцця нашай краіны. Міралюбная палітыка нашай дзяржавы засноўваецца на непарушных прынцыпах: краіна павінна быць эканамічна магутнай, сацыяльна згуртаванай, палітычна адзінай, культурна багатай. Для гэтага нам неабходна берагчы нацыянальную згоду, захоўваць адзінства і вернасць шматвекавым традыцыям, добрасумленна працаваць і ствараць. На Пружаншчыне ўмеюць працаваць