Паважаныя работнікі і ветэраны машынабудаўнічай галіны Пружаншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка!
Машынабудаванне — адна з асноўных галін прамысловасці, аснова ўстойлівага развіцця эканомікі і павышэння дабрабыту грамадзян.
Для Пружанскага раёна машынабудаванне — гэта ў першую чаргу адкрытае акцыянернае таварыства «Пружанскі завод радыёдэталяў». На прадпрыемстве працуюць высокапрафесійныя, адданыя сваёй справе людзі, здольныя ўпраўляць складанымі тэхналагічнымі працэсамі. Дзякуючы вашай напружанай працы з года ў год укараняюцца сучасныя тэхналогіі, асвойваюцца новыя накірункі работы.
Выказваем шчырыя словы ўдзячнасці за вашу добрасумленную і адказную працу, прафесіяналізм і адданасць абранай справе. Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, міру, дабра і дабрабыту!
Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.