Жаданне міру і спакою
Старэйшая жыхарка г. Пружаны Еўдакія Мікіцічна Клімашэвіч на датэрміновым галасаванні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аддала свой голас за мірную, квітнеючую краіну.
Еўдакіі Мікіцічне ў лютым споўніцца 103 гады. Але, нягледзячы на такі значны ўзрост, яна яшчэ займаецца вышыўкай, шмат чытае, разгадвае крыжаванкі. Як расказала сама Еўдакія Мікіцічна, яна не пажадала галасавання на даму, а вырашыла адправіцца разам з дачкой Марыяй Мікалаеўнай Кулецкай на выбарчы ўчастак для галасавання № 1, які размешчаны ў гарадскім Палацы культуры. Дапамогу нашай паважанай жанчыне аказалі маладыя валанцёры — члены ГА «БРСМ». Яны дзяжураць на выбарчых участках і аказваюць дапамогу ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу.
Пасля таго, як Еўдакія Мікіцічна аддала свой голас за тое, каб Беларусь заўсё













