
На мінулым тыдні Мікалай Скаскевіч правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі структурных падраздзяленняў Пружанскай ЦРБ.
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя наведаў Шарашоўскую гарадскую бальніцу, Кляпацкую амбулаторыю агульнай практыкі, Сухопальскую амбулаторыю агульнай практыкі і бальніцу сястрынскага догляду.
Тэмай сустрэч сталі прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць у краіне 26 студзеня. Мікалай Скаскевіч зазначыў, што за апошнія трыццаць гадоў суверэнная Беларусь зацвердзілася як дзяржава з сацыяльна арыентаванай палітыкай, прывёў прыклады прагрэсіўнага развіцця медыцыны за тры дзесяцігоддзі, менавіта за час кіраўніцтва краінай цяперашнім Прэзідэнтам. Таксама лідар обласнога прафсаюза адзначыў станоўчую дынаміку росту заработных плат у сферы аховы здароўя за апошнюю пяцігодку. Лічбы сапраўды ўражліваюць.
Мікалай Скаскевіч падкрэсліў, што галіновы прафсаюз не на словах, а на справе абараняе правы працоўных, з увагай ставіцца да кожнага выпадку, да кожнага звароту, трымае з членамі прафсаюза зваротную сувязь, калі часам патрабуецца некаторы перыяд для вырашэння пытання.
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі заклікаў усіх медыкаў трымацца адзінымі калектывамі. У важны для краіны дзень не застацца ў баку і зрабіць выбар за стабільнасць, працвітанне і незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Ірына Велясевіч. Фота з архіва ЦРБ