
У мінулым 2024 годзе Брэсцкай абласной бібліятэкай быў аб’яўлены літаратурна-краязнаўчы конкурс «Мой любы край — мая Берасцейшчына», прымеркаваны да святкавання 85-годдзя Брэсцкай вобласці.
У снежні 2024 года адбылася прэзентацыя зборніка з аднайменнай назвай. У выданні прадстаўлены вершы, апавяданні і эсэ на беларускай і рускай мовах дзяцей і моладзі, у якіх яны выказваюць свае пачуцці да малой радзімы і краіны.
Прыемна адзначыць, што ў дадзеным зборніку ёсць вершы нашых землякоў — Ксеніі Венска з г.п. Шарашова і Ягора Рыбака з г. Пружаны.
У хуткім часе зборнік «Мой любы край — мая Берасцейшчына» можна будзе пачытаць у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма.
Інэса Кетрык, загадчыца аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы
