Воскресенье, 19 апреля 2026

Месяц: Декабрь 2024

Першы рэгіён – па справах першы. Брэсцкая вобласць адзначыла 85-годдзе (+фота)

Першы рэгіён – па справах першы. Брэсцкая вобласць адзначыла 85-годдзе (+фота)

Актуально, Год качества, Культура, Наша з табой Беларусь, Новости, Фотофакт
Брэсцкая вобласць адзначыла 85-годдзе з дня ўтварэння. З нагоды гэтай даты ў абласным цэнтры адбыліся святочныя мерапрыемствы. На вуліцы Ленінградскай, каля Палаца спорту «Вікторыя», разгарнуліся пляцоўкі, прадстаўленыя раённымі цэнтрамі Брэстчыны з узорамі дасягненняў, адметнасцямі, самабытнасцю, гістарычнымі асобамі. Было чаму падзівіцца, парадавацца, пра што даведацца. Посмотреть эту публикацию в Instagram Публикация от Раённыя будні (@budni.by) Прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна, якую ўзначаліў першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Глушко, прыняла ўдзел у свяце. У склад дэлегацыі ўвайшлі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксан
Ужо добрая традыцыя! У 12-ы раз у Пружанах правялі інклюзіўны фестываль «#Отличное детство» (+многа фота)

Ужо добрая традыцыя! У 12-ы раз у Пружанах правялі інклюзіўны фестываль «#Отличное детство» (+многа фота)

Актуально, Год качества, Культура, Молодёжный клуб, Наша з табой Беларусь, Новости
У календары дзяржаўных і прафесійных свят ёсць адна асаблівая дата. Яна прысвечана людзям, чые фізічныя магчымасці абмежаваны. Размова ідзе пра Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь, які ў нашай краіне штогод адзначаюць 3 снежня. У Беларусі пражывае паўмільёна людзей з інваліднасцю, з іх прыкладна 40 тысяч — гэта дзеці, якім патрэбны дадатковая павышаная ўвага, пяшчота і клопат. Інклюзіўны фестываль «#Отличное детство» праводзіцца ў нашым горадзе ўжо 12-ы раз у Міжнародны дзень інвалідаў. Арганізатар фестывалю — Пружанскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У 2013 годзе ў гарадскім Палацы культуры адбыўся першы фестываль пад назвай «Дзяцінства без межаў», праз 10 гадоў ён змяніў сваю назву на «#Отличное детство». Сёлета больш за 100 дзяцей-артыстаў з 12
Матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілістам у Пружанах

Матацыкліст сутыкнуўся з аўтамабілістам у Пружанах

Актуально, Новости, Происшествия
ДТЗ адбылося ў чацвер, 5 снежня, у 09.55 гадзін. Па папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы жыхар Пружанскага раёна, кіруючы матацыклам «Мінск», рухаўся па вуліцы Лазо ў Пружанах у напрамку ад вёскі Сланімцы. Паблізу кальцавой развязкі не выбраў бяспечную дыстанцыю да аўтамабіля «BYD Yuan», які рухаўся наперадзе і якім кіраваў 43-гадовы мясцовы жыхар. Ён ажыццяўляў манеўр левага павароту, у выніку чаго здзейсніў з сутыкненне з матацыклістам. У выніку здарэння матацыкліст шпіталізаваны. Праводзіцца праверка. Кіруючы транспартным сродкам, вадзіцелям неабходна быць асабліва ўважлівымі і выбіраць бяспечную хуткасць руху, бяспечную дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, і бяспечны бакавы інтэрвал. Па інфармацыі Telegram-канала КРЕПОСТЬ
Што на парадку дня ў СД і ў адносінах з Расіяй? Лукашэнка зверыўся з беларускай дэлегацыяй

Што на парадку дня ў СД і ў адносінах з Расіяй? Лукашэнка зверыўся з беларускай дэлегацыяй

Актуально, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 снежня сабраў нараду па пытаннях падрыхтоўкі да пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Правядзенне ВДС запланавана на 6 снежня ў Мінску, яно пройдзе напярэдадні 25-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Перад нарадай кіраўніку беларускай дзяржавы аб ходзе падрыхтоўкі да пасяджэння ВДС далажыў дзяржаўны сакратар СД Дзмітрый Мезенцаў. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, на сустрэчы з ім абмяркоўваўся не толькі парадак дня пасяджэння ВДС у агульных рысах, але і канцэптуальныя рэчы. Прэзідэнт растлумачыў, што сабраў беларускую дэлегацыю на нараду перш за ўсё для таго, каб пачуць іх пазіцыю па захаванні інтарэсаў Беларусі. І гэта датычыцца не толькі маючага адбыцца пася
Лукашэнка: у Саюзнай дзяржаве ўжо зроблена нямала, але неабходна смялей ісці далей

Лукашэнка: у Саюзнай дзяржаве ўжо зроблена нямала, але неабходна смялей ісці далей

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент
 У Саюзнай дзяржаве ўжо зроблена нямала ў забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі, але неабходна смялей ісці далей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 снежня на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "25 гадоў мы спрабуем стварыць Саюзную дзяржаву. Многія напрамкі былі вызначаны, нешта своечасова не зрабілі, але нямала зроблена. Зразумела, што без размовы на гэту тэму заўтра на Вышэйшым дзяржсавеце кіраўніцтва Расіі і Беларусі мы не абыдземся. Нейкім чынам мы гэту праблему будзем вылучаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Мінску 6 снежня пад старшынствам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні ВДС Аляксандра Лукашэнкі.
«Раённыя будні» аб’яўляюць конкурс на лепшыя вершы, прысвечаныя 85-годдзю Пружанскага раёна

«Раённыя будні» аб’яўляюць конкурс на лепшыя вершы, прысвечаныя 85-годдзю Пружанскага раёна

Актуально, Новости, Подписка
Рэдакцыя Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні» аб’яўляе конкурс на лепшыя вершы, прысвечаныя 85-годдзю Пружанскага раёна. Дасылайце свае вершы на электронны адрас: RRBud2@brest.by, у паштоўках на адрас: 224145, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78. Творы пераможцаў будуць апублікаваны на старонках «раёнкі».
Новую тэхніку закупілі на «Пружанскім льнозаводзе» і даверылі яе вопытным механізатарам

Новую тэхніку закупілі на «Пружанскім льнозаводзе» і даверылі яе вопытным механізатарам

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Профессия
У ААТ «Пружанскі льнозавод» шануюцца ўсе працаўнікі, але асаблівая павага тым, хто робіць амаль немагчымае, вядзе за сабой астатніх. Дык чаму б не парадаваць іх новай тэхнікай? Калектыў прадпрыемства зладжаны, бачыць мэту і ідзе да яе, не дзеліць на мае і твае нейкія праблемы, а разам іх вырашае, стараецца дасягнуць максімальнага рэзультату. У чым сакрэт такой згуртаванасці і аднадумства? Як сцвярджае дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалай Жогал, гарантыя асновы поспеху ў трывалай школе, у настаўніках, якія вядуць астатніх працаўнікоў прадпрыемства за сабой, перадаюць вопыт, з’яўляюцца прыкладам у працы, у жыцці наогул. Сярод такіх — механізатары Алег Літвіновіч і Сяргей Басько. Першы шчыруе на прадпрыемстве з 2005 года, а другі — з 2004-га. Дваццацігадовы стаж працаўнікоў у

Жыхара раёна чакае да трох гадоў пазбаўлення волі за перапіску сексуальнага характару з непаўналетняй

Новости, Происшествия
Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела была ўзбуджана дванаццаць крымінальных спраў. Што трэба зрабіць, перш чым пачаць нешта здзяйсняць? Правільна, вельмі добра падумаць. Вось тут і загвоздка, бо ёсць сярод нас і такія, што варушыць шэрым рэчывам не здольныя. Як і паўналетні ўраджэнец аднаго з населеных пунктаў раёна. Ведаў жа пэўна, што дзяўчыне не споўнілася шаснаццаць гадоў. Але ўсё роўна са свайго мабільнага тэлефона ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» вёў з ёй перапіску вульгарнага, непрыстойнага і цынічнага зместу на тэмы сексуальнага характару. Таксама прапанаваў дзяўчыне палавыя адносіны, схіляў да фатаграфавання аголенага цела і адпраўкі гатовых здымкаў на яго адрас. Проста сорам бярэ за такіх суайчыннікаў. Што чакае бессаромніка?
Прокуратура Пружанского района информирует: экстремизм и ответственность за него

Прокуратура Пружанского района информирует: экстремизм и ответственность за него

Новости
Экстремизм - это форма радикального отрицания существующих общепризнанных общественных норм и правил в государстве со стороны отдельных лиц и групп, одно из наиболее опасных явлений безопасности мирового сообщества, представляющих угрозу для всего общества, как совершаемыми преступлениями, так и разрушением общепризнанных норм морали, права и человеческих ценностей, представляющих собой некий своеобразный способ разрешения социальных противоречий, сложившихся в тех и или иных областях общественной жизни. За последние несколько лет принят ряд нормативно-правовых актов по вопросу противодействия экстремизму, ужесточена ответственность за указанные деяния, опубликовано огромное количество информации о противоправности деяний и предусмотренной за эти деяния ответственности. Органами про
Журналіст «Раённых будняў» Уладзіслаў Шпарла перамог у рэспубліканскім конкурсе «SuperПРОФІ—2024»

Журналіст «Раённых будняў» Уладзіслаў Шпарла перамог у рэспубліканскім конкурсе «SuperПРОФІ—2024»

Актуально, Молодёжный клуб, Новости, Профессия
Калі малады супрацоўнік становіцца сапраўдным прафесіяналам, якімі якасцямі павінен валодаць спецыяліст і чаму важна не забывацца пра творчасць, нават працуючы за станком, — адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў «SuperПРОФІ—2024». Яго заключны, фінальны этап, прайшоў на мінулым тыдні ў сталіцы. Каб трапіць у лік амаль сотні лепшых маладых работнікаў краіны, хлопцам і дзяўчатам прыйшлося прайсці праз своеасаблівае «сіта» адбору: раённыя і абласныя этапы. Нагадаем, што па выніках апошняга ў рэспубліканскі фінал «SuperПРОФІ—2024» прайшлі адразу два прадстаўнікі Пружанскага раёна. Гэта першы сакратар Пружанскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук, якая выступала ў намінацыі «SuperПРОФІ ў сферы работы з моладдзю». А яшчэ
Каманда Пружанскага райвыканкама – пераможца спаборніцтваў па валейболе занальнага этапу абласной спартакіяды «Вертыкаль» (+фота)

Каманда Пружанскага райвыканкама – пераможца спаборніцтваў па валейболе занальнага этапу абласной спартакіяды «Вертыкаль» (+фота)

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Новости, Официально, Профессия, Спорт
У мінулую суботу ў нашым горадзе прайшоў занальны этап абласной спартакіяды сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў «Вертыкаль». На гэты раз спартыўная падзея была прымеркавана да 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Удзел у занальных спаборніцтвах на Пружанскай зямлі прынялі пяць каманд з наступных раёнаў: Пружанскага, Маларыцкага, Камянецкага, Івацэвіцкага і Жабінкаўскага. Перад пачаткам спаборніцтваў адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця спартакіяды. З прывітальным словам да ўдзельнікаў «спартыўнай вертыкалі» звярнуўся старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, які пажадаў поспеху кожнаму і перамогі мацнейшаму. Пасля чаго калектывам былі ўручаны караваі. Выдатны настрой удзельнікам спаборніцтваў сваімі нумарамі падарылі ўзорны ансамбль танца «Круцёлачкі» разам з Та
Куды падзець буйнагабарытнае смецце? Адказ далі ў «Камунальніку»

Куды падзець буйнагабарытнае смецце? Адказ далі ў «Камунальніку»

Актуально, Год качества, Новости
У апошні час жыхары нашага раёна ўсё часцей задаюцца пытаннем аб тым, куды падзець буйнагабарытныя адходы. У сувязі з гэтым мы вырашылі паразмаўляць з намеснікам дырэктара КУВП «Камунальнік» па ідэалагічнай і інфармацыйнай рабоце Аляксандрам Кандрацюком, які расказаў, дзе знаходзяцца месцы для збору падобнага смецця, як яны вывозяцца прадпрыемствам з розных сельскіх населеных пунктаў і што будзе, калі пазбавіцца ад гэтага смецця ў неўстаноўленых месцах. — На тэрыторыі Пружанскага раёна вызначана два месцы для збору буйнагабарытных камунальных адходаў: палігон ЦБА г.п. Ружаны і палігон ЦБА пас. Інтэрнацыянальны. Прыём падобных адходаў ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове. Пры пазапланавым вывазе буйнагабарытнага смецця чалавек павінен пакінуць заяўку па тэлефоне 7-11-01 і зрабіць ап
Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 85-годдзем з дня яе ўтварэння

Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 85-годдзем з дня яе ўтварэння

Актуально, Наша з табой Беларусь, Новости, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 85-годдзем з дня яе ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Наш самы заходні рэгіён - зямля з унікальнай гісторыяй і вельмі багатай культурна-духоўнай спадчынай, на якой спрадвеку жылі таленавітыя і працавітыя людзі", - гаворыцца ў віншаванні. Брэсцкая вобласць, утвораная пасля ўз'яднання тэрыторыі Беларусі ў адзіную рэспубліку, у гады Вялікай Айчыннай вайны была сапраўдным фарпостам велізарнай дзяржавы, а знакамітая Брэсцкая крэпасць-герой назаўсёды застанецца сімвалам мужнасці і беззапаветнай адданасці Радзіме, адзначыў беларускі лідар. "У мірны час вы ў рэкордныя тэрміны аднавілі народную гаспадарку і заклалі трывалы фундамент цяперашніх поспехаў", - дадаў кіраўнік дз
Huawei подвела итоги фотоконкурса XMAGE Awards 2024

Huawei подвела итоги фотоконкурса XMAGE Awards 2024

Новости
Компания Huawei объявила победителей международного конкурса мобильной фотографии Huawei XMAGE Awards 2024. В нем приняли участие пользователи смартфонов бренда из более чем 80 стран и регионов, заявки рассматривались и от жителей Беларуси. Обладателей Гран-при творческого конкурса ждала награда в $10 000. Церемония награждения прошла в Центре культуры и искусства «Морской мир» (Shenzhen Sea World Culture and Art Centre), расположенном в китайском городе Шэньчжэнь. Премия XMAGE Awards – одно из влиятельных мировых событий в области мобильной фотографии. В нем оцениваются фотографии, созданные с помощью смартфонов Huawei. В этом году конкурс длился 131 день, на участие в нем подали более 650 000 заявок из более чем 86 стран и регионов. Помимо Китая, странами с наибольшим кол
Кіраўнік Брэсцкай вобласці Пётр Пархомчык падчас прэс-канферэнцыі адказаў на хвалюючыя пытанні і расказаў пра планы #1рэгіёна

Кіраўнік Брэсцкай вобласці Пётр Пархомчык падчас прэс-канферэнцыі адказаў на хвалюючыя пытанні і расказаў пра планы #1рэгіёна

Актуально, Год качества, Наша з табой Беларусь, Профессия
Прэс-канферэнцыя старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка прайшла напярэдадні значнай даты — 85-годдзя з дня заснавання першага рэгіёна ў рэканструяванай, адрамантаванай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага. Дарэчы, размова з губернатарам Брэстчыны праходзіла ў канферэнц-зале абласной бібліятэкі не проста так. Справа ў тым, што адбылося адкрыццё старога, але такога ўжо новага, сучаснага храма ведаў, кніг, духоўнасці. У канферэнц-зале сабраліся журналісты сродкаў масавай інфармацыі Брэстчыны, а таксама цэнтральных газет і тэлебачання. Адзначу, што больш за дзве гадзіны работы прэс-канферэнцыі час праляцеў даволі хутка. Губернатара было цікава слухаць, ён, нягледзячы на тое, што зусім нядаўна прыступіў да выканання сваіх абавязкаў, валодае сітуацыяй дасканала. Гэтае вед