Воскресенье, 19 апреля 2026

Прававы прыём

2 257

Кожны чацвер месяца на пастаяннай аснове ў раёне праходзіць прававы прыём грамадзян па розных пытаннях, якія патрабуюць канкрэтных крокаў у бок іх вырашэння або пэўных тлумачэнняў.

Традыцыйна на такіх сустрэчах прымаюць удзел галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Таццяна Кандрашава сумесна з пракурорам раёна Аляксандрам Вярбіцкім. Цяперашняя сустрэча прайшла на базе прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пружанскім раёне.

Як правіла, грамадзян цікавяць пытанні, якія тычацца працоўнага заканадаўства: прыём на работу, звальненне, падаўжэнне кантрактаў, налічэнне камандзіровачных расходаў, прысваенне катэгорый, прадастаўленне водпускаў, а таксама гарантый сем’ям, якія маюць дзяцей.

Пры разглядзе пытанняў прававой базы падключаецца пракурор раёна, большасць з іх вырашаюцца вельмі аператыўна і прама ў кабінеце. Пры неабходнасці на месца выклікаюцца прадстаўнікі той ці іншай арганізацыі, каб грунтоўна разабрацца ў канкрэтнай сітуацыі.

Сёння былі разгледжаны даволі часта задаваемыя пытанні: аб тэрмінах прадаўжэння кантрактаў работнікам, якія не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, а таксама аб гарантыях і матэрыяльнай кампенсацыі пры перападрыхтоўцы работніка на курсах павышэння кваліфікацыі. Абодва пытанні атрымалі дакладнае тлумачэнне і пэўныя рэкамендацыі. Зараз работнікі дакладна ведаюць свае правы і пры наяўнасці спрэчных пытанняў з наймальнікам могуць канкрэтна аперыраваць фактамі, спасылаючыся на працоўнае заканадаўства.

Ірына Велясевіч. Фота аўтара