Рэцэпты на Біс. «Касмічныя» яйкі ад загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Дар‘і Ліцкевіч
Рэцэпт ад загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Дар‘і Ліцкевіч
Фарбаванне яек да Вялікадня — справа прыемная і захапляльная. Існуе нямала варыянтаў: можна выкарыстаць харчовыя фарбавальнікі, спецыяльныя тэрманалепкі, а можна звярнуцца да традыцыйных бабуліных «фарбаў» — цыбульнага шалупіння, маладых лісцікаў бярозы і інш. А ў мінулым годзе я паспрабавала параду з інтэрнэта: пафарбавала яйкі ў чырвоным віне. Яны атрымаліся сапраўды «касмічныя», насычанага бардовага колеру, з мігаценнем крышталікаў на паверхні.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйкі — 6 шт.,віно чырвонае — 750 мл.
Што прыемна, для справы падыходзіць самае недарагое віно, нават з тэтрапака.
ПРЫГАТАВАННЕ
Яйкі добра мыем, кладзём у каструлю. Заліваем віном, даводзім да кіпення і варым на невялікім агні да гатоўнасці — прык














