Понедельник, 2 декабря 2024

Рэцэпты на Біс

Рэцэпты на Біс. Царскі рулет ад Людмілы Антаноўскай

Рэцэпты на Біс. Царскі рулет ад Людмілы Антаноўскай

Будні цудоўныя тым, што на змену ім прыходзяць святы. І вось мы ўжо актыўна ўключамся ў іх падрыхтоўку. Плануем, чым цікавым здзівіць гасцей, што падрыхтаваць смачненькага — каб і вока радавала, і вельмі складаным не было, і стопрацэнтна спадабалася. Таму, добра падумаўшы, вырашыла падзяліцца наступным рэцэптам. ІНГРЭДЫЕНТЫ:сыр – 150-200 г,бульба – 400-500 г,гатовы мясны фарш (любы) — 1 кг,цыбуля – 200-300 г,алей сланечнікавы, соль, перац, спецыі — па смаку. Інгрэдыенты гэтага рэцэпта могуць павялічвацца або памяншацца — у залежнасці ад велічыні бляхі (противня), на якой вы будзеце гатаваць. ПРЫГАТАВАННЕЗасцілаем бляху паперай, апырскваем яе з пульверызатара алеем. На буйной тарцы націраем сыр, размяркоўваем яго па ўсёй паверхні. Ачышчаем бульбу, наразаем кружочкамі і пакрыва
Рэцэпты на Біс. «Цвятаеўскі пірог»

Рэцэпты на Біс. «Цвятаеўскі пірог»

У сезон яблыкаў вырашыла прадставіць вельмі вядомы рэцэпт яблычнага пірага — «Цвятаеўскі яблычны пірог». Паводле падання, гэтая вытанчаная ежа рускай кухні была частым пачастункам за сталом сясцёр Цвятаевых. Я прыгатавала яго ўпершыню і была ў захапленні ад яго смаку. З задавальненнем дзялюся рэцэптам. Інгрэдыенты:цеста: мука — 350 г, разрыхляльнік— 2 ч. л., сметанковае масла — 200г, смятана— 4 ст. л.; начынка:яйкі курыныя — 2 шт., цукар — 400 г, смятана — 400 г, мука — 4 ст. л., яблыкі — 6 шт. ПРЫГАТАВАННЕМуку прасеяць праз сіта, дадаць разрыхляльнік, растопленае масла і смятану. Змяшаць так, каб атрымалася эластычнае цеста. Выкласці ў круглую форму пергаментную паперу, змазаць алеем, а на яе пакласці цеста. Разраўнаваць яго рукамі так, каб атрымаўся «кошык» з борцікамі. Дал
Рэцэпты на Біс. Яблыкі ў цесце

Рэцэпты на Біс. Яблыкі ў цесце

Рэцэпт ад Веры Аляксандраўны Шурынай, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН». Выпечка з яблыкамі — мабыць, самая простая і бюджэтная. Адразу ўспамінаюцца смачныя хатнія піражкі з павідлам і пышная шарлотка, насычаная фруктовым сокам. Для такіх прысмакаў дастаткова дражджавога або бісквітнага цеста і, вядома ж, спелых яблыкаў — «антонаўкі», «белага наліву», «мяльбы», «грушоўкі»… Сёння мы прапануем рэцэпт яблык у слоеным цесце. Інгрэдыенты:— слоенае бездражджавое цеста — 1 упакоўка,— яблыкі — 3 шт.,— цукар — 40 гр.,— яйка (жаўток) — 2 шт.,— цукровая пудра, карыца — па смаку. ПрыгатаваннеЯблыкі наразаем кольцамі, дастаём сярэдзіну, цеста разразаем на палоскі, абарочваем імі кольцы яблыка, затым змазв
Адразу два рэцэпты на Біс ад Таццяны Дубейка

Адразу два рэцэпты на Біс ад Таццяны Дубейка

Рэцэпты ад Таццяны Дубейка, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН». Галеты Гэта аладкі з рознымі начыннямі з цеста. Маюць буйную і плоскую форму. ІНГРЭДЫЕНТЫ: цеста:мука — 200 г,соль па смаку,сметанковае масла — 100 г,халодная вада — 5 ст. лыжак;начынка:яблыкі — 2-3 шт.,цукар — 2 ст. лыжкі,крухмал (або манка) — 1 ст. лыжка,карыца, арэхі. ПРЫГАТАВАННЕ: Замясіць хутка цеста, збіраючы ў шар. Затым адправіць на холад (прыкладна на 30 мінут). У гэты час 2-3 яблыкі парэзаць на долькі (кубікі). Змяшаць 2 ст. лыжкі цукру з 1 ст. лыжкай крухмалу ці манкі. Цеста раскатаць тонкім пластом (3 мм) на пергаменце. Па цэнтры высыпаць цукар з крухмалам і размеркаваць па ўсёй паверхні, не даходзячы да краю
Рэцэпты на Біс. Запяканка з кабачкоў

Рэцэпты на Біс. Запяканка з кабачкоў

Інгрэдыенты: для цеста: кабачок — 1 шт. (сярэдні),бульба — 2 шт. (сярэдняя),яйкі — 2 шт.,мука — 1 шклянка (200 гр.),сыр — 200 гр.,кроп, соль, спецыі — на смак,начынне: фарш гатовы — прыкладна 300 гр. Прыгатаванне Нацерці на буйной тарцы кабачок і бульбу, дадаць яйкі, соль, кроп, спецыі, муку і добра размяшаць. Форму для запякання змазаць алеем. Выкласці частку цеста, разраўняць лыжкай, у сярэдзіну пакласці мясную начынку, папярэдне дадаўшы ў фарш трохі кіпеню. Паступова размеркаваць начынку па цесце, паверх выкласці пакінутую частку кабачка, зверху нацерці сыр і крыху пасыпаць кропам. Запякаць прыкладна каля гадзіны пры тэмпературы 180-200 градусаў, пакуль не зарумяніцца скарыначка. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс. Канверцікі са шпротамі ад Наталлі Бабрук

Рэцэпты на Біс. Канверцікі са шпротамі ад Наталлі Бабрук

Рэцэпт ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» пры аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту Пружанскага ТЦСАН Наталлі Бабрук. ІНГРЭДЫЕНТЫ: шпроты ў алеі (пажадана невялікага памеру) — 1 бляшанка,тоставы хлеб — 5-6 лустачак,плаўлены сырок — 1 шт.,маянэз — 1 ст. лыжка,часнок — 1 зубчык,марынаваны агурок — 1 шт.,яйкі вараныя — 2 шт. ПРЫГАТАВАННЕ Лустачкі тоставага хлеба тонка раскатаць качалкай, чым танчэй, тым лепш. Тосты павінны быць свежымі, інакш хлеб будзе крышыцца. Разрэзаць напалову, каб атрымаліся трохкутнікі. Хлеб згарнуць вугалкамі, каб атрымаліся канверцікі, зафіксаваць драўлянымі зубачысткамі. Падсушыць у духоўцы мінут 10 пры тэмпературы 170 -180 градусаў. Цяпер зубачысткі можна зняць, і без іх канверцікі будуць трымаць форму. Нацерці на т
Рэцэпты на Біс. Капустная «піца»

Рэцэпты на Біс. Капустная «піца»

Інгрэдыенты:капуста маладая, невялікая — 0,5 качана,яйкі — 2 шт,сыр цвёрды — 50 г,памідор, цыбуля зялёная, зеляніна кропу, алей для смажання. ПрыгатаваннеКапусту наразаем кубікамі, крыху пераціраем у руках з дробкай солі, кладзем на патэльню, абсмажваем некалькі мінут. Яйкі ўзбіваем у місачцы, раўнамерна выліваем на капусту, выкладваем зверху ломцікі памідора. Трымаем на невялікім агні пад накрыўкай да гатоўнасці яек. Пасыпаем пасечанай цыбуляй і зелянінай, нацёртым сырам. Зноў накрываем накрыўкай, каб сыр расплавіўся. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс

Рэцэпты на Біс

Рэцэпт ад карэспандэнта газеты «Раённыя будні» Ірыны ВЕЛЯСЕВІЧ. Летні пірог Інгрэдыенты:тварог — 200 г (1 пачак),масла сметанковае або маргарын — 200 г,цукар — 1 шклянка,яйка — 1 шт.,мука — 3 шклянкі,разрыхляльнік для цеста або пагашаная сода — 1 чайная лыжка,ванілін, карыца — на смак,любое варэнне, яблыкі, ягады для начынкі. ПрыгатаваннеМасла ці маргарын адну мінуту падагрэць у мікрахвалёўцы, размяшаць відэльцам да густаты смятаны. Дадаць тварог, цукар, яйка, ванілін, зноў усё добра размяшаць. Паступова дадаваць муку па адной шклянцы, добра вымешваючы. Не забудзьцеся пра разрыхляльнік! Павінна атрымацца густое, мяккае цеста, каб адліпала ад рук. Жменю цеста пакінуць для верху, астатняе выкласці на бляху для запякання, змазаную алеем: размяць рукамі, каб атрымаўся плоскі б
Рэцэпты на Біс. Клубнічна-бананавы смузі

Рэцэпты на Біс. Клубнічна-бананавы смузі

Садавіна і агародніна прадаюцца круглы год, але цяпер пачынаецца сезон вітамінаў «з градкі», а не замарожаных, не са сховішча. Скарыстаемся гэтым. Калі як не зараз перайсці на здаровае харчаванне? ІНГРЭДЫЕНТЫ: шматкі аўсяныя — 3 ст. лыжкі,клубніцы (суніцы) — 100-200 г,банан — 1 шт,малако (можна замяніць кефірам, ёгуртам або мінеральнай вадой) — 300 мл,мёд — 1 ст. лыжка. ПРЫГАТАВАННЕ Аўсяныя шматкі здрабняем у блэндары. Потым кідаем у чашу блэндара парэзаны кавалачкамі банан і памытыя і абсушаныя клубніцы, уліваем малако або мінералку, дадаём мёд. Узбіваем да аднароднай масы, разліваем па бакалах, упрыгожваем кавалачкам лімона або галінкай мяты. У спёку можна дадаць кубікі льда. Смачна есці!

Рэцэпты на Біс. Персікі з тунцом ад Тэрэсы Можынай

Рэцэпт ад Тэрэсы Можынай, магазін «Sekond Цэнтр» ІНГРЭДЫЕНТЫ: персікі кансерваваныя ў сіропе — 1 бляшанка,тунец кансерваваны (для салатаў) — 1 бляшанка,цыбуля рэпчатая — 1 шт.,лімон, маянэз. ПРЫГАТАВАННЕ Гэты рэцэпт быў прывезены з Францыі. Крыху нечаканае спалучэнне прадуктаў, але насамрэч страва атрымліваецца вельмі смачнай і на святочным стале выглядае прыгожа. На блюда выкладваем палавінкі персікаў (круглым бокам уверх), паміж імі размяркоўваем кавалачкі тунца. Цыбулю наразаем паўкольцамі, крыху марынуем лімонам, раскладваем на тунца і пакрываем сетачкай з маянэзу. Персікі маянэзам пакрываць не трэба! Вось і ўсё, можна падаваць на стол. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс. Дэсерт «Рафаэла» ад Клаўдзіі Несцярчук

Рэцэпты на Біс. Дэсерт «Рафаэла» ад Клаўдзіі Несцярчук

Рэцэпт ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» пры аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту Пружанскага ТЦСАН Клаўдзіі Сямёнаўны Несцярчук. ІНГРЭДЫЕНТЫ: тварог — 200 г,цукар або цукровая пудра — 50 г,какосавая стружка — 50 г,арэхі грэцкія (або любыя) — 10-12 штук. ПРЫГАТАВАННЕ Гэта не толькі смачны, але і карысны дэсерт. І ў прыгатаванні нескладаны, што таксама важна. У тварог дадаём цукар (як бачыце, па-мінімуму, можна і яшчэ зменшыць колькасць, калі не дазваляеце сабе салодкасцей). Усыпаем прыкладна палову какосавай стружкі, усё добра перамешваем. У далонях робім шарыкі — унутр кожнага змяшчаем ачышчаны арэшак. Цяпер абкачваем нашы «рафаэлкі» ў астатняй какосавай стружцы і ставім на гадзіну-другую ў халадзільнік. Смачна есці!
Рэцэпты на Біс. Торт з пернікаў ад Алены Крупчук

Рэцэпты на Біс. Торт з пернікаў ад Алены Крупчук

Рэцэпт ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» пры аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту Пружанскага ТЦСАН Алены Іванаўны Крупчук. Мая сям‘я заўсёды любіла выпечку, і я ішла ім насустрач, прыдумвала рэцэпты. Радую блізкіх і цяпер, але ж, напрыклад, піражкі ці чабурэкі, якія любіць унук, патрабуюць часу на прыгатаванне, а такі торцік — вельмі хуткі варыянт. Нехта скажа, што тут шмат калорый. Так, таму цукар у смятану не дадаю і нанач аб‘ядацца смакоццем не раю. Але ж гэта не значыць, што трэба наогул адмаўляцца ад усяго. ІНГРЭДЫЕНТЫ: пернікі (могуць быць імбірныя або шакаладныя) — 600 г,смятана — 2 баначкі па 500 г,фрукты любыя: банан, ківі, апельсін, мандарын,шакалад чорны. ПРЫГАТАВАННЕ Разразаем пернікі ўздоўж на палавінкі, выкладваем слоем на талерку,
Рэцэпты на Біс. «Касмічныя» яйкі ад загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Дар‘і Ліцкевіч

Рэцэпты на Біс. «Касмічныя» яйкі ад загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Дар‘і Ліцкевіч

Рэцэпт ад загадчыка цэнтральнай раённай аптэкі № 7 Дар‘і Ліцкевіч Фарбаванне яек да Вялікадня — справа прыемная і захапляльная. Існуе нямала варыянтаў: можна выкарыстаць харчовыя фарбавальнікі, спецыяльныя тэрманалепкі, а можна звярнуцца да традыцыйных бабуліных «фарбаў» — цыбульнага шалупіння, маладых лісцікаў бярозы і інш. А ў мінулым годзе я паспрабавала параду з інтэрнэта: пафарбавала яйкі ў чырвоным віне. Яны атрымаліся сапраўды «касмічныя», насычанага бардовага колеру, з мігаценнем крышталікаў на паверхні. ІНГРЭДЫЕНТЫ: яйкі — 6 шт.,віно чырвонае — 750 мл. Што прыемна, для справы падыходзіць самае недарагое віно, нават з тэтрапака. ПРЫГАТАВАННЕ Яйкі добра мыем, кладзём у каструлю. Заліваем віном, даводзім да кіпення і варым на невялікім агні да гатоўнасці — прык
Рэцэпты на Біс. Хвораст «Лісічкі» ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» Пружанскага ТЦСАН Алы Байко

Рэцэпты на Біс. Хвораст «Лісічкі» ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» Пружанскага ТЦСАН Алы Байко

Рэцэпт ад удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» пры аддзяленні дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту Пружанскага ТЦСАН Алы Мікалаеўны Байко. ІНГРЭДЫЕНТЫ: яйкі — 3-4 шт.,цукар — 1-3 ч. лыжкі,смятана — 1 ст. лыжка,малако — 1 ст. лыжка,дробка солі, мука, алей для смажання, прыкладна 300 мл, цукровая пудра для пасыпкі. ПРЫГАТАВАННЕ Можна сказаць, што гэта — рэцэпт маёй маладосці: знайшла яго ў даўнія гады ў нейкім часопісе і перыядычна выпякаю для святочнага стала. Выглядае смачная выпечка вельмі прыгожа, незвычайна, гатуецца даволі хутка, а па кошце атрымліваецца нядорага. Змешваем яйкі, цукар (яго можна пакласці больш ці менш згодна з вашымі прыярытэтамі), смятану, малако, крыху солім. Дадаём муку. Колькасць яе не пазначаю, колькі ўвойдзе, каб замясіць вельмі крут
Рэцэпты на Біс. Фаршмак з сельдзі ад Таццяны Дубейка

Рэцэпты на Біс. Фаршмак з сельдзі ад Таццяны Дубейка

Рэцэпт ад Таццяны Яўгенаўны Дубейка. Фаршмак лічыцца традыцыйнай яўрэйскай стравай і варыянтаў яго вельмі многа: і больш дарагія, і бюджэтныя. Але я знаходзіла вельмі блізкія рэцэпты і ў беларускай кухні. Мне падабаецца, што падача гэтай стравы можа быць шматварыянтнай. Напрыклад, я зрабіла з фаршмакам фаршыраваныя яйкі, бутэрброды на грэнках з багету і бліны-наліснікі. Дарэчы, бліны афарбавала ў веснавы колер з дапамогай зялёнага чаю. ІНГРЭДЫЕНТЫ: філе сельдзі — 200 г,яйкі — 2 шт.,яблык кіслы — 1 шт.,цыбуля рэпчатая — 1 шт.,сыр плаўлены — 1 шт. (100 г),масла сметанковае — 100 г. ПРЫГАТАВАННЕ Сельдзь, яйкі, яблык і цыбулю трэба перакруціць на мясарубцы (больш вытанчаны варыянт — вельмі дробна парэзаць, але на яго пастаянна не хапае часу). Нацерці на тарцы плаўлены сырок