Вторник, 14 января 2025

Рэцэпты на Біс. Калядны рулет

269

Рэцэпт ад жыхаркі г.п. Шарашэва Людмілы Уладзіміраўны ЕФІМОВІЧ

Інгрэдыенты:

для цеста:

мука — 350 г,
масла сметанковае — 30 г,
смятана 20% — 50 г,
яйкі — 1 шт.,
малако — 150 г,
цукар — 60 г,
ванільны цукар — 8 г,
дрожджы сухія — 5 г,
дробка солі;

для начынкі: мак — 100 г, цукар — 100 г, яечны жаўток — 1 шт.

Прыгатаванне

Дрожджы развесці ў цёплым малацэ. Яйка ўзбіць з цукрам і ванільным цукрам, увесці ў сумесь разве-дзеныя дрожджы і смятану, усыпаць муку і соль, замясіць цеста. Калі яно збярэцца ў камяк і пачне адставаць ад сценак міскі, умяшаць па кавалачку размякчанае масла. Зноў добра вымесіць да гладкасці, перакласці ў міску, змазаную алеем, і паставіць у цёплае месца на 1,5 гадзіны.

Калі цеста паднімецца, крыху яго абмяць, раздзяліць на дзве часткі, накрыць ручніком і пакінуць «адпачыць» на 15 мінут. За гэты час падрыхтаваць начынку: мак расцерці з цукрам, дадаць сыры яечны жаўток. Замест маку можна ўзяць 4-5 ст. лыжак разынак (изюма).

Палову цеста раскатаць у пласт, уздоўж з аднаго краю пакласці начынку. Звярнуць у тугі жгут, сашчапіць край і крыху пракатаць па стале. Таксама сфармаваць і другі жгут. Абедзьве нарыхтоўкі, пракатваючы па стале, расцягнуць да 50-55 см, пераплесці паміж сабой і злучыць у кальцо.

Дно формы дыяметрам 24 см засцяліць пергаментам, сценкі змазаць сметанковым маслам. Пакласці рулет, накрыць ручніком і пакінуць на 1 гадзіну на расстойку. Потым змазаць зверху яйкам, узбітым з невялікай колькасцю малака, пасыпаць макам.

Выпякаць 35-40 мінут у духоўцы, разагрэтай да 190 градусаў. Гатовы рулет пакінуць у форме да астывання.

Смачна есці!