Воскресенье, 7 июня 2026

Рэцэпты на Біс. Фаршмак з сельдзі ад Таццяны Дубейка

352

Рэцэпт ад Таццяны Яўгенаўны Дубейка.

Фаршмак лічыцца традыцыйнай яўрэйскай стравай і варыянтаў яго вельмі многа: і больш дарагія, і бюджэтныя. Але я знаходзіла вельмі блізкія рэцэпты і ў беларускай кухні. Мне падабаецца, што падача гэтай стравы можа быць шматварыянтнай. Напрыклад, я зрабіла з фаршмакам фаршыраваныя яйкі, бутэрброды на грэнках з багету і бліны-наліснікі. Дарэчы, бліны афарбавала ў веснавы колер з дапамогай зялёнага чаю.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

філе сельдзі — 200 г,
яйкі — 2 шт.,
яблык кіслы — 1 шт.,
цыбуля рэпчатая — 1 шт.,
сыр плаўлены — 1 шт. (100 г),
масла сметанковае — 100 г.

ПРЫГАТАВАННЕ

Сельдзь, яйкі, яблык і цыбулю трэба перакруціць на мясарубцы (больш вытанчаны варыянт — вельмі дробна парэзаць, але на яго пастаянна не хапае часу). Нацерці на тарцы плаўлены сырок і добра ахалоджанае (замарожанае) масла. Усё добра перамяшаць і паставіць у халадзільнік да падачы на стол.

Калі вы гатуеце страву загадзя, то цыбулю лепш класці не сырую, а спасераваную на сметанковым масле.

Пры жаданні можна дадаць адвараную моркву. Як варыянт — пакласці фаршмак на чорны хлеб з лустачкай варанага чырвонага бурака.

Смачна есці!