Понедельник, 13 мая 2024

Гісторыя з фатаграфіяй

Праект «Бацькаўшчына»: Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Ружанах

Праект «Бацькаўшчына»: Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Ружанах

На першы погляд можа здацца, што ружанская Петрапаўлаўская царква за стагоддзе зусім не змянілася. Сапраўды, хаця адзін са старэйшых праваслаўных храмаў раёна таксама перажываў шматлікія ўзлёты і падзенні, яны не настолькі балюча паўплывалі на яго, як, напрыклад, на палац Сапегаў у тых жа Ружанах. Храм (на тыя часы яшчэ ўніяцкі) будаваўся ў 1675 годзе на намоленым месцы, дзе з 1639 года стаяла царква пры манастыры базіліянскага ордэна. Пазней ён перабудоўваўся тым жа архітэктарам Сапегаў Янам Самуэлем Бекерам, што і Ружанскі палац, і прыкладна ў тыя ж часы. Побач былі ўзведзены і іншыя манастырскія пабудовы, жылы корпус, у прыватнасці, захаваўся і цяпер. Храм быў асвечаны ў гонар святых першапавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла ў 1781 годзе. Больш чым праз паўстагоддзя, у 183
Гісторыя з фатаграфіяй. Жалобная цырымонія

Гісторыя з фатаграфіяй. Жалобная цырымонія

Цікавыя і рэдкія фота знайшліся ў хатнім архіве жыхаркі Пружан Лідзіі Пулікоўскай. Зразумела, што здымкі зроблены падчас цырымоніі перанясення на гарадскія могілкі астанкаў загінулых воінаў, якія ў свой час былі пахаваны ў цэнтры Пружан, каля помнікаў Леніну і Сталіну. Які гэта год? Вядома, што перапахаванне адбылося напачатку 1960-х. Вопратка людзей, якія сабраліся, адпавядае гэтаму часу. Яшчэ ляжыць брукоўка на вуліцы Савецкай, яшчэ ў якасці катафалка выкарыстоўваюцца вазы, запрэжаныя коньмі. Яшчэ няма штучных вянкоў і гірлянд, толькі сціплая гірлянда з жывых кветак. Але ж не пышнасць букетаў вызначае меру памяці і смутку… Вядучая рубрыкі Ірына Сядова Паважаныя чытачы, калі ў вашых сямейных альбомах таксама ёсць памятныя старыя фотаздымкі, а таксама гісторыі, з імі з
Гісторыя з фатаграфіяй. Падрыхтоўка да «Дажынак-2003»

Гісторыя з фатаграфіяй. Падрыхтоўка да «Дажынак-2003»

Гісторыя з фатаграфіяй, Год гістарычнай памяці, Год малой Радзімы
Вы ніколі не задавалі сабе пытанне, наколькі аддаленае мінулае можа лічыцца гісторыяй? Мне некалі здавалася, што гэта павінен быць прамежак часу калі не ў 100, то хаця бы ў 50 гадоў. Але не-не, ды і сустрэнешся ў сацыяльных сетках з каментарыямі да фатаграфій, зробленых ужо ў 21-м стагоддзі: маўляў, дзе гэта, што гэта? І разумееш, што падрасло пакаленне, якое не памятае, ды і не можа памятаць у сілу свайго ўзросту, падзеі, здавалася б, зусім нядаўнія. Для 20-гадовых нават «Дажынкі-2003» — ужо далёкая гісторыя. У рэдакцыйным архіве, дарэчы, няшмат фатаграфій перыяду падрыхтоўкі да «Дажынак»: журналісты ўсё імкнуліся пачакаць, пакуль «прыгожа стане». Таму такія вось здымкі разбуранага горада літаральна адзінкавыя. З лёгкай усмешкай цяпер узгадваеш уздыблены асфальт, вуліцы, перарэ
Праект «Бацькаўшчына»: Свята-Аляксандра-Неўскі сабор

Праект «Бацькаўшчына»: Свята-Аляксандра-Неўскі сабор

Лагічна цяпер будзе, як звычайна кажуць экскурсаводы, “паглядзець налева”. Калі з правага боку ад Белых лавак мясцілася Прачысценская царква, пра якую мы расказалі ў мінулым выпуску “Бацькаўшчыны”, то з левага стаіць саборны храм, пабудаваны і асвечаны ў гонар святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў 1866 годзе. Частка грошай на яго ўзвядзенне выдзялялася царскім урадам, частка была сабрана падчас дабрачынных акцый у гарадах цэнтральнай Расіі, але тым не менш будоўлю можна лічыць сапраўды народнай: кожны двор Пружанскага павета ахвяраваў 50 капеек і адправіў мужчыну на дзень працы. За сваю больш чым 150-гадовую гісторыю сабор ніколі не зачыняўся, хаця, як нядаўна стала вядома, падчас Першай сусветнай вайны тут размяшчаўся нямецкі ваенны шпіталь. З саборным храмам
Праект «Бацькаўшчына»: Прачысценская царква

Праект «Бацькаўшчына»: Прачысценская царква

А вось і тая самая Прачысценская царква, перабудаваная з перададзенага праваслаўным вернікам у 1864 годзе незавершанага каталіцкага касцёла. Прачысценская царква, фота 1941 г. 2022 г. Фота Кацярыны МАСІК Да гэтага часу тут былі праведзены асноўныя работы, заставалася дабудаваць дзве вежы і зрабіць вонкавую і ўнутраную аддзелку. Менавіта з гэтай прычыны алтар храма размяшчаўся не зусім традыцыйна для праваслаўя — на захадзе, адпаведна ўваход быў з боку гандлёвай плошчы (цяперашняй вул. Савецкай). Атрымалася, што новы храм і саборная царква ў імя святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, узведзеная ў 1866 годзе па другі бок гандлёвай плошчы, нібы глядзяць адзін на аднаго. Па цэнтры над уваходам зрабілі званіцу. Вялізны будынак, у якім магло размяшчацца да 1000 чалавек,
Працоўны жнівень 1944-га. Электрастанцыя

Працоўны жнівень 1944-га. Электрастанцыя

Калі ўзгадваем пра лёсы землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, то ў першую чаргу імкнёмся расказаць пра тых, хто змагаўся з фашыстамі на фронце і ў партызанскіх атрадах, больш даведацца пра герояў. І неяк на другі план адыходзяць людзі, якім давялося аднаўляць разбураныя вайной Пружаны і вёскі раёна. А ўзнаўлялі многае літаральна з нуля. Што мы ведаем пра іх? Часам вельмі мала. Гэта я зразумела, калі ўзяла ў рукі сціплую папку-хуткасшывальнік, на якой пазначана: «Пружанская электрастанцыя. Кніга загадаў за 1944 год». У свой час пад рубрыкай «Гісторыя з фатаграфіяй» мы друкавалі фотаздымак Пружанскай электрастанцыі, датаваны 1933 годам. Згодна з успамінамі старажылаў, і «за польскім часам», і пры «першых Саветах», і падчас Вялікай Айчыннай вайны яна знаходзілася на цяперашняй ву
Пісьмы пра каханне — са Слабудкі. Пра што пісаў вайсковец тэрміновай службы Васіль Болатаў сваёй любай дзяўчыне Валянціне

Пісьмы пра каханне — са Слабудкі. Пра што пісаў вайсковец тэрміновай службы Васіль Болатаў сваёй любай дзяўчыне Валянціне

Што заўсёды жадаюць хлопцам падчас урачыстых праводзінаў на тэрміновую армейскую службу? Быць годнымі пераемнікамі папярэдніх пакаленняў абаронцаў Айчыны. З гонарам выконваць пачэсны абавязак. Вярнуцца пасля службы памужнелымі, пасталелымі, сапраўднымі мужчынамі. Вось яно ключавое слова: вярнуцца! Адпраўляючы сыноў, братоў, сяброў, каханых насустрач ратным подзвігам, мы марым, што ніколі ім не давядзецца здзяйсняць гэтыя подзвігі ў рэальных баявых умовах. Але мір такі крохкі… У фондах Амурскага краязнаўчага музея Расійскай Федэрацыі захоўваецца пранікнёная гісторыя кахання – пісьмы, якія вайсковец тэрміновай службы Васіль Болатаў дасылаў сваёй дзяўчыне ў горад Молатаў (цяперашняя Перм). Чым яны зацікавілі? Тым, што напачатку пэўнай часткі лістоў пазначана месцазнаходжанне аўтара:
Гісторыя з фатаграфіяй. Вакзал у Аранчыцах, як прывітанне з юнацтва

Гісторыя з фатаграфіяй. Вакзал у Аранчыцах, як прывітанне з юнацтва

На гэтым тыдні па адным з беларускіх тэлеканалаў паказвалі савецкі дзіцячы фільм 1984 года «Юрка — сын камандзіра». Дарэчы, знятая на «Беларусьфільме» вельмі добрая, светлая гісторыя пра сяброўства, мужчынскі характар, які фарміруецца з маленства. Нібыта і не глядзела на тэлеэкран, займалася іншымі справамі, але міжволі раптам, як падштурхнуў хто, зірнула… Мамачкі, ды гэта ж вакзал у Аранчыцах! Сюжэт сабе развіваўся далей, а я ліхаманкава шукала патрэбныя кадры ўжо на смартфоне. Сапраўды, на сёмай мінуце афіцэр-пагранічнік, які едзе з сям‘ёй з Поўначы на заходнюю мяжу, ставіць дзяцей каля акна вагона, каб бабуля на іх паглядзела. Бабуля на пероне радасна махае рукамі, але ж цягнік на станцыі не спыняецца і літаральна некалькі секунд на экране мільгаюць мілыя сэрцу відарысы. Менавіт
Гісторыя з фатаграфіяй. Мост на вуліцы Камуністычнай

Гісторыя з фатаграфіяй. Мост на вуліцы Камуністычнай

Вось такой я добра памятаю вуліцу Камуністычную пачатку 1970-х. Цяпер яна называецца вуліцай Рыгора Шырмы, калі хто не ведае. Па гэтай вуліцы мы бегалі глядзець новыя фільмы ў кінатэатр «Спадарожнік» і Дом афіцэраў. З высокага адхону каля Мухаўца каталіся зімой, замест санак выкарыстоўваючы ўласныя партфелі і кардонныя скрынкі з бліжэйшага магазіна. У чатырохпавярховым ДАСе — доме афіцэрскага саставу жыла аднакласніца і задушэўная сяброўка Роза (калі ж мы з ёй бачыліся апошні раз, ці не гадоў дзесяць таму?). А пяціпавярхоўка з паштовым аддзяленнем на першым паверсе — гэта ўжо вуліца Набярэжная — яшчэ не заселена: ніводнай тэлеантэны на даху няма. І гэты, што бачны справа на здымку, і іншыя прыватныя дамы, якія стаялі на самым беразе Мухаўца, яшчэ праз некалькі гадоў знікнуць. Ды
Гісторыя з фатаграфіяй. Пастушкі ваенных гадоў

Гісторыя з фатаграфіяй. Пастушкі ваенных гадоў

Неверагодная гісторыя гэтага фотаздымка, які прынесла ў рэдакцыю Таццяна Бандарская. Ён зроблены ў 1942 годзе, падчас нямецкай акупацыі, за вёскай Арабнікі. Вясковыя хлапчукі зараблялі тым, што наймаліся ў пастухі. Уласную гаспадарку тады трымалі многія, а абавязак выпасвання жывёл клаўся на зусім, як цяпер здаецца, малых дзяцей: дарослыя і падлеткі з 14 гадоў абавязаны былі працаваць. Таццяна Уладзіміраўна ўзгадала, што тата яе, Уладзімір Піліпавіч Зеляняк, жыў на хутары Абэржа (пазней на гэтым месцы размясцілася ўзлётная паласа засімавіцкага аэрадрома). Разам з сябрукамі раніцай бег у Пружаны, на Хватку, і выводзіў адтуль гурт кароў на выпас. Нямецкі паштальён, які ехаў міма пастушкоў, сфатаграфаваў іх, а ўжо пасля вызвалення Пружан у фотаатэлье нейкім цудам не толькі знайш
Гісторыя з фатаграфіяй: Богаз‘яўленне, яно ж — Вадохрышча

Гісторыя з фатаграфіяй: Богаз‘яўленне, яно ж — Вадохрышча

Як узгадвае старажыл Мікалай Іванавіч Ляхоцкі, асвячэнне вады ў Пружанах у 1930-я гады праводзілася вельмі ўрачыста. Прыхаджане ішлі ад Свята-Аляксандра-Неўскага і Прачысценскага храмаў агульным хрэсным ходам да Мухаўца (непадалёку ад пажарнай часці была спецыяльна падрыхтавана Іардань). У гонар вялікага свята іграў духавы аркестр вайсковай часці і нават давалі салют з трох гармат. На гэтым здымку праводзяць чын асвячэння вады святары Дзімітрый Залязняк, Мікалай Васкрасенскі і Уладзімір Пілінкевіч (злева направа). Ірына СЯДОВА
Народжаны на Каляды… Пра жыццё, каханне і «Зорку Венеру» вядомага беларускага мастака  Мікалая Чурабы

Народжаны на Каляды… Пра жыццё, каханне і «Зорку Венеру» вядомага беларускага мастака Мікалая Чурабы

Вось ужо больш за дзве тысячы гадоў людзі вераць, што ў калядную ноч усё, што ні папросіш, споўніцца. І не таму, што Бог у гэтыя часы пачынае нібыта “лепш” чуць. А таму, што прастора над зямлёй напаўняецца яго крылатымі “паштальёнамі”. Анёлы ляцяць да людзей з апавяшчэннем: нарадзіўся Хрыстос! А вяртаюцца назад з іх просьбамі і падзякамі. У святочную ноч я буду прасіць пра многае, за многае і падзякую. У тым ліку за радасць сустрэчы з сям’ёй Чураба, якая пакінула ў Пружанах і ў маёй душы глыбокі след… Таццяна… ТанюлькаГэта не была адзіная сустрэча. Цэлая чарада знаёмстваў, падзей, супадзенняў, якія праз гады ўжо не здаюцца супадзеннямі. Лёс планамерна плёў свае карункі, прыгажосць якіх з асаблівай сілай раскрываецца менавіта на Каляды. А пачалося ўсё ў лістападзе 2000 года. У Пру
Гісторыя з фатаграфіяй. І Мухавец быў паўнаводным…

Гісторыя з фатаграфіяй. І Мухавец быў паўнаводным…

Выпаў снег — і захацелася нечага зімовага на гістарычным фотаздымку. Вось такога, напрыклад. Гэта фота часоў Першай сусветнай вайны. Вуліца пазначана па-нямецку «Bachstrasse», што перакладаецца, як Ручаёвая. Ролю ручая цалкам мог адыгрываць выток Мухаўца, які яшчэ не набраў сваю сілу. Але паглядзіце, наколькі больш паўнаводнай была рэчка: зараз да вады з берага спускацца і спускацца, а тут каровы на вадапой спакойна падыходзяць. Мне здаецца, што гэта падобна на зарэчны ўчастак вуліцы Янкі Купалы прыкладна каля скрыжавання з вул. Новай, але зноў жа магу памыляцца. Дарэчы, як «Bachstrasse» падпісана на нямецкіх паштоўках 1916 года і само месца зліцця, дзе цяпер стаіць скульптура «Муха і Вец», з відам на мост і вуліцу Вінаградава. Вузенькія масткі былі перакінуты праз рэчку амаль к
Гісторыя з фатаграфіяй. Перыяд распаду

Гісторыя з фатаграфіяй. Перыяд распаду

30 гадоў таму, 26 снежня 1991 года, была пастаўлена канчатковая кропка ў працэсе распаду СССР: на апошнім пасяджэнні яшчэ савецкага парламента была прынята дэкларацыя аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Беларусь, якая яшчэ ў верасні абвясціла пра свой суверэнітэт, атрымала незалежнасць і юрыдычна. Шчыра кажучы, я не люблю ўзгадваць ні той год, ні тыя, што ішлі адразу за ім. Разбурэнне вялікай краіны было бязглуздым, незразумелым і вельмі балючым ва ўсіх сэнсах. Гэта зараз можна разважаць пра аб‘ектыўныя перадумовы і суб‘ектыўныя прычыны, памылкі вышэйшага кіраўніцтва, крызіс у міжнацыянальных стасунках, «руку Масквы», якая кіравала не толькі палітыкай, але і эканомікай саюзных рэспублік… А тады гэта былі цалкам пустыя паліцы магазінаў і чэргі, чэргі… Каўбаса, мяса, масл
Гісторыя з фатаграфіяй. Музыка нас звязала

Гісторыя з фатаграфіяй. Музыка нас звязала

Працягваем музычную тэму. Пасля публікацыі фотаздымка аркестра саўгаса-тэхнікума ў рэдакцыю патэлефанаваў жыхар раёна Георгій Прыступчык. На аматарскім фотаздымку ён пазнаў і сябе: крайні злева, з вялікай трубой, а крайні справа, як узгадвае мужчына, Георгій Емяльянаў. Удакладніў і час здымкі: гэта мог быць май 1973-га. Якраз у лютым таго года музыкантам з тэхнікума пашылі новыя касцюмы для паездкі на агляд-конкурс. Вельмі прыемна чуць падобныя добрыя ўспаміны, «варушыць» памяць. Так што ў дадатак дазвольце прапанаваць вось гэтае фота, узятае з архіва Леаніда Антонавіча Валасевіча (на здымку ён другі справа). Наколькі разумею, адлюстраваны момант з рэпетыцыі ансамбля народных інструментаў, які існаваў пры гарадскім Доме культуры. Прыгожы і харызматычны саліст справа — гэта Ба